Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1520—1566 гг. у Падляшскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага, да 1795 г. у Брэсцкім ваяводстве Рэчы Паспалітай, 3 1795 г. у Слонімскай, 3 1797 г. у Літоўскай, 3 1801 г. у Гродзенскай губернях Расійскай імперыі, 3 1921 г. у Палескім ваяводстве Полыпчы, 3 1939 г. у БССР (сажня 1939 г. у Брэсцкай вобласці).
Цэнтр — г. Кобрын. У 1886 г. у павеце 31 воласць: Адрыжынская, Азядкая, Антопальская, Асавецкая, Асаўніцкая, Балоцкая, Бездзежская, Брашэвіцкая, Валавельская, Варацэвіцкая, Верхалеская, Гарадзецкая, Дзівінская, Драгічынская, Дружылавіцкая, Залеская, Збіражская, Зёлаўская, Іванаўская, Ілаская, Казішчанская, Кобрынская, Макранская, Мотальская, Опальская, Падалеская, Прускаўская, Рагазнянская, Стрыгінская, Сяхновіцкая, Хомская. У студзені 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Кобрынскага і суседніх раёнаў.
Л.Р.Казлоў.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.