Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Са скарбаў народнай мовы

 Народныя гаворкі Кобрынскага раёна адносяцца да так званых берасцейска-пінскіх (брэсцка-пінскіх). Яшчэ іх называюць — загародскія ці заходнепалескія гаворкі. Акрамя Кобрыншчыны яны бытуюць у Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Маларыцкім, Пінскім, Бярозаўскім (без паўночна-заходняй часткі), Столінскім (цэнтральная і заходняя часткі), Івацэвіцкім (крайні поўдзень), Лунінецкім (на захадзе і часткова на ўсходзе) і Пружанскім (на поўдні) раёнах. Ад асноўнага масіву народных гаворак Беларусі гэтая дыялектная група адрозніваецца шэрагам фанетычных, марфалагічных і лексічных рыс. У берасцейска-пінскім дыялектным арэале выдзяляецца некалькі тыпаў. Размешчаны яны даволі мазаічна. Адрозненні паміж імі невялікія. Асноўныя з гэтых тыпаў пашыраны і на Кобрыншчыне (глядзі карту на старонцы 530). Многія дыялектныя рысы займаюць суцэльныя арэалы, накладваючыся на тэрыторыі пашырэння асобных тыпаў. Комплексы такіх рыс утвараюць дыялектныя мікразоны. Адна з такіх мікразон — кобрынская. Яна ахоплівае большую частку тэрыторыі раёна. На поўдні Кобрынскага раёна лакалізуецца невялікая мікразона — дзівінская.

Многа агульнага ў народных гаворках Кобрыншчыны, як і іншых рэгіёнаў паўднёвай часткі Брэсцкай вобласці, з гаворкамі паўночных раёнаў Валынскай і Ровенскай абласцей Украіны. Можна сустрэць рысы, якія характэрны для кобрынскіх гаворак і гаворак аддаленых славянскіх рэгіёнаў — Расіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Сербіі, Балгарыі, Славеніі. Сустракаюцца ў кобрынскіх гаворках запазычанасці з неславянскіх моў — балцкіх, германскіх і інш.

Народныя гаворкі Кобрыншчыны з’яўляюцца вынікам складанага і працяглага шматвяковага гістарычнага развіцця. На іх адбіліся розныя эпохі пачынаючы ад самых старажытных і да сучаснасці.

Слоўнік народных гаворак Кобрыншчыны

У гэтым кароткім слоўніку, спецыяльна падрыхтаваным для кнігі «Памяць. Кобрынскі раён», упершыню зроблена спроба даць у адпаведнай сістэме найбольш распаўсюджаныя словы, што ўжываюцца ў народнай лексіцы і з’яўляюцца адной з характэрных рыс мясцовых жыхароў. Для яго складання выкарыстоўваліся ўжо апублікаваныя працы, у т.л. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (у 5 тамах), які быў адзначаны ў 2001 г. Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Апрача гэтага, у слоўнік увайшлі матэрыялы з асабістых фондаў даследчыкаў і адказы на пытанні анкеты, што была распаўсюджана сярод настаўнікаў Кобрыншчыны пад час папярэдняга збору крыніц у 1999 г.

Выкарыстаныя матэрыялы падаюцца ў наступных скарачэннях:

П — вёска Перкі (мясцовая назва Пыркы); запісы зрабіў Ф.Д.Клімчук у 1971 г. ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Асноўныя інфарматары, ад якіх запісаны прыведзеныя словы: Еўдакія Мікітаўна Майсяюк (н. у 1908), Уладзімір Сцяпанавіч Бабурчык (н. у 1913), Дзям’ян Дзям’янавіч Капыл (н. у 1899), Вольга Цімафееўна Бабурчык (н. у 1916), Марк Маркавіч Галашка (н. у 1901), Ева Васільеўна Каберская (н. у 1901), Рыгор Максімавіч Каберскі (н. у 1898), Уладзімір Кандрацьевіч Максімчук (н. у 1929), Іван Савельевіч Раманюк (н. у 1907), Іван Уладзіміравіч Станчук (н. у 1950), Уладзімір Уладзіміравіч Максімук (н. у 1954).

У — вёска Ушкавіца (мясцовая назва Ушковыця); запісы зрабіў П.А.Міхайлаў (нарадзіўся ў гэтай вёсцы) у 1970—1990-я гады. Большасць запісаў зроблена ад бацькі аўтара, Аляксандра Агафонавіча Міхайлава (1927—1990), яго маці, Марыі Восіпаўны (н. у 1930), і бабулі, Кацярыны Макараўны Сяргута (1910—1995).

А — вёска Андронава (мясц. Андроново); запісы зрабіў К.С.Карнялюк (нарадзіўся ў гэтай вёсцы).

Ан — Аніскавічы (мясц. Оныськовычы); запісы зрабіў П.А.Міхайлаў.

Бс — вёска Барысава (мясц. Борысово); запісы зрабіў І.І.Сінчук.

Бд — вёска Бародзічы (мясц. Бородычы); запісы зрабіў У.Л.Лупіш (нарадзіўся ў гэтай весцы).

Км — вёска Камень (мясц. Камэынь Курулівскый); запісы зрабіў В.М.Хвірысюк (нарадзіўся ў гэтай вёсцы).

Лт — вёска Літвінкі (мясц. Лытвынкы) запісы зрабіў Л.Р.Казлоў (нарадзіўся ў гэтай вёсцы).

Назвы іншых населеных пунктаў прыводзяцца без скарачэнняў.

Скарачэнні крыніц:

(К) — рукапісны слоўнік Кобрыншчыны, складзены К.С.Карнелюком.

(X) — Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1962. С. 315—321; Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя. Мн., 1979. С. 291—293.

(СБ) — Дыялектны слоўнік Брэстчыны. М., 1989.

(Сг) — П.І.Сігеда. Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Брэстчыны//Народная лексіка. Мн., 1977. С. 70—90.

У прыведзеных дыялектных матэрыялах дадаткова выкарыстоўваюцца наступныя літары. Літара [ь] — «умляут» —абазначае гук, які вымаўляецца як «сярэдні» паміж гукамі [і] (або [ы]) і [у].

Літарай [и] абазначаецца гук «сярэдні» паміж [і] або [ы].

Андуляцыя ж. Завіўка. Хорошу зробыла собі андуляцыю. Залессе (СБ).

Андык м. Індык. Бд.

Анывжэж у знач. пабочн. Вядома, безумоўна. — Чы прыйіхав Володя? — Ох, анывжэж, вжэ дён тры, як прыйіхав. Бд.

Апінія ж. Гонар. Нашчо було йьй свою апінію показуваты! П.

Арыштант м., экспр. Свавольнік, неслух. Ах ты арыштант малый! Шчо с тобою робыты? П.

Бабчытыся незак. Марудзіць. А (К).

Бадылле н., зборн. Сцёблы агародных раслін, пераважна бульбы. Бадылле то хорошэ поросло, нывядомо, якыйі картоплі будуть. У.

Бало прысл. 1. Бывала. П, У, Бд. А бало і до Бэрысьця, і до Варшавы пішака ходылы, дэ ж тых коный набырэсся. У. 2. Некалі, раней. П, У, Бд. Бало, збырэмося в чыюй-нэбудь хаты, гармоніста наймэмо і такыйі танцы зробымо! У.

Балька ж. Бэлька. П, У, Бс, Бд.

Барылок м. Драўляны посуд з двума донцамі. П, Бс.

Бар’як м. Павалены і ачышчаны ствол дрэва. Тры бар’якы прывіз з лісу на хату. П, У.

Баюра, баюрына ж. Калдобіна, выбоіна. Ну й дорога в лісы, одны баюры, ныяк ны можна йіхаты. У. Дошч злыв, шчо кругом баюрі і ныгдэ в полэ ны выйідыш. Км.

Бзыяты незак. Гусці (пра насякомых). Ны за шчо ны могу спаты, як комар над ухом бзыйіть. У.

Бзэмэць м. Выступ у коміне. Положэв мэло на бзэмэць, а хтось узев. Павіцце (СБ).

Біб м. Фасоля. Мы ж ны звэм квасоля, а біб. Ан.

Бігаты незак. Пра стан цечкі ў каровы. П, У, Бс, Бд.

Бікеш м. Кароткае паліто. Ужэ бікешы выходять з моды. Залессе (СБ).

Блуска ж. Клоп. Блуску рошчавыла на обоях. П, У.

Блышчячый прым. П, У, блышчечый прым. Бд. Бліскучы. Хрышчона маты дала мні цюкерка в блышчячуй бумасцы. У.

Блюма ж. і м. Плакса. У, Пескі (СБ), Бд. Ну ты й блюма, і як тобі ны стыдно такому вылыкому енчыты. У.

Бляшка ж. Бутэлька. А (К).

Бобэль м. Чалавек, які лупіў коней. П.

Бовдёр м. Мужык высокага росту, няўклюда. Лт.

Богородыця ж. Травяністая расліна. Богородыця — бы плышнычком по поплавах ростэ. П.

Божа роса ж. Травяністая расліна. Божа роса — коло зымлі стэлыцьця, на йьй роса цілый дэнь, завсігда, цвыточкы дрібнынькы, бы сывынькы. П.

Болотяный прым. Балотны. П, Мацічы (К).

Бонда ж. Булачка з пшанічнай мукі. Дзівін (Сг).

Борушча корова ж. Бадлівая карова. П, У, Бс.

Братанка ж. Дачка брата. П.

Братанэць м. Сын брата. П.

Братыкы мн. Фіялкі. П, У.

Брохатыся незак. Плёхацца. П, У, Км, Бд. Ны брохайся у воді, холодно вжэ, захворіеш шчэ. У.

Брукало н. Палена, якое вешаюць карове на шыю, каб стрымліваць яе. П, У, Пескі (СБ). Як врідна корова, походюшча, то юй на шыю брукало одівають, шоб ны могла втычы далэко. У.

Брушныці мн. Брусніцы. П.

Брыдэнькнутыся зак., экспр. Упасці, паваліцца. Біг, біг і як брыдэнькнувся догоры ногамы. У.

Брынтылятыся незак. Блытацца пад нагамі. Чого ты брынтыляйісся? Лт.

Бульба ж. Бурбалка. Будэ дошч, бо бульбы стоять на воді. Бульба збігла на воді. П.

Бульботіты незак. Булькатаць. Вода бульботыть. П.

Бунька ж. Гладыш. Цілу буньку смытаны нысла продаваты і розбыла. У.

Буснявка ж. 1. Гняздо бусла. П. 2. Непрыбраная пасцель. Зробыв собі буснявку на пычі. Ляхчыцы. 3. Порхаўка. П, У.

Бусынятко н. Бусляня. Там на вырбі гныздо, кажну вэсну прылытыть бусэнь — і бусынятка е. У.

Бусэнь м. Бусел. П, У, Бс. Дэ бусэнь посылывся, то туй сым’і завшы шыхуе. У, Лт.

Бухта ж. Вельмі гразкае месца. Туды ны кіруй, бо ны пройідэш, там настояшча бухта. Павіцце (СБ). Ну й бухта! Ны пройдэш. Дзівін (Сг). Такая бухта, шчо лэдь выйіхав. У.

Бухтовыця ж. Гразь, макрэча. Кажный дэнь дошч і дошч льле, і на дворі такая бухтовыця, шчо с хаты ны выйты. У.

Бухторыты незак., экспр. Ліць, сыпаць што-небудзь звыш меры. Куды ты так бухторыш, чы крайів ны бачыш? У.

Бухтылэвына ж. Вельмі гразкая, з вадой, мясціна. Бухтылэвына — дэ прорыв в болоты, дэ можна вгрязнуты. П.

Бы злучн. Быццам, нібыта. П, У, Бд. Зробылося в очёх бы гарачэ. У.

Быгунка ж. Панос. П, У, Бс. Кажнэ тыля, як но одлучыш от коровы і почнэш даваты пійло, мусыть быгункыю пырыхворіты. У.

Быздэнныця ж. Бяздонне, бездань. У, Пескі (СБ). Ны пудыходь до озыра на болоті блысько, бо там быздэнныця, так і пійдэш на той сьвіт і ныхто й ны знайдэ. У.

Бызлюднык м. Нелюдзімы чалавек. П.

Былле н. Сцёблы агародных раслін. На гуродах вжэ палять былле. Км.

Бырьзка ж. Травяністая расліна, якая «ўецца» па іншых раслінах, звычайна культурных, кветкі белыя, як зонтік. П.

Бырызняк м. Падбярозавік. П, У, Км, Мінянка (СБ). О на гэтуй полянцы штук зо дваццыть бырызняків знайшла на туй ныділы. У.

Бытушча корова ж. Брыклівая карова. П, Бс.

Быч м. Пуга. П, У, Бд. Кінь ныць ны хочэ в плуговы ходыты, прынысы но мні бычя. У.

Бычовнык м. П, Ан, Агароднікі (СБ), бычувнык м. Км. Узвышаны бераг канавы, сажалкі. Як копайеш канала, то зэмлю кыдаеш на бычовнык; він урослый, йім йіздять, ходять. Ан. Курувы пасуцця на бычувныковы. Км.

Быянка ж. П, У, Бс, быенка ж. Бд. Бойка (пасудзіна, у якой збіваюць масла).

Бэрдо н. Бёрда. Дэ бэрдо ны ходыло, там вітёр пійдэ (прыказка). У.

Бэштаты незак. Сварыць. Маты так мынэ бэштала за тое, шчо пошла з вамы. У.

Ваган м. Карыта, жолаб. Ты налі в ваган воды, бо зара коровы будуть йты. Тэўлі (СБ)

Ваґоваты незак. Хварэць, недамагаць. Почев косыты господар, косыты ны можэ, вагуе, на ногы міцно упав. Ан.

Валюховатый прым. Павольны (пра чалавека, жывёліну). П.

Валянкы мн., валянок м. П, У, валінкы мн., валінок м. Бс. Валёнкі.

Варывэнька ж. Каморка ў сенцах для захоўвання прадуктаў. П.

Ваховаты незак. 1. Многа і цяжка працаваць. П. 2. Меркаваць, раздумваць. Брыгадір вахуе, вахуе і ныць ны начыслыть. У.

Вбыгы прысл. Бягом. П, Бд. Я — втыкаты, а він за мною вбыгы, алэ ны догнав. П.

Вбытый прым. Уезджаны, утрамбаваны. Вбыта дорога, стэжка. П, У, Бс.

Вволочы зак. Уцягнуць (нітку ў іголку). П, У, Бс.

Ввочох прысл. Вельмі хутка, увачавідкі. Мусыть такый вжэ голодный був, бо як дала кусок хліба — ввочох зьйів. У.

Вдолаты зак. Выканаць, закончыць, адолець. Лэдь за тыждэнь вдолала гэту кнішку. У.

Вдосвыта прысл. На досвітку. П, У, Км. Вдосвыта — шэ покы сонцэ ны зыйшло, шэ поночы, тэмно. П.

Вздуха ж. Бакавая частка жывата. Корова найілась, вздухы повны. Коб (сэб) тобі в вздухах робыло! П.

Вінычок м. Дэкаратыўная расліна з мяцёлкай. Вінычок — коло хаты сійімо. П.

Вірно прысл. Шчыра, сумленна. Будэш, батэньку, прынайматы, по штыры злоты в дэнь даваты, такы ны будэ вірно жяты (з песні). П.

Вітёр м. Вецер. П, У, Бс, Бд.

Вітранка ж. Ветравая дошка ў страсе. П, У. Такая бура була — вітранку одорвало. У.

Вітраныця ж. Травяністая расліна. Вітраныця — кутяшкамы ростэ, як мытёлка, подкурують ею. П.

Вітэ займ. П, У, Бс, вытэ займ. Км. Вы.

Вішалнык м. Вісельнік. П, У, Бс.

Вішальня ж. Шыбеніца. П.

Вльчка ж. Шарсцяныя каляровыя ніткі. П.

Влопакы прысл. Хутка. Побіг влопакы. Сялец (Сг).

Внагьн прысл. Наўздагон. Воны пошлы пэршымы, а я за йімы внагьн. П.

Вожяйка ж. Мера вагі сена каля 4 цэнтнераў. Ай, і шчо він там накосыв, вожяйка будэ чы ны будэ, а корову ж то трэба зымоваты. У.

Возык м. Вялікая Мядзведзіца. П.

Воло н. Валлё. П, У, Бс, Бд. Куры понайідалыся, аж вола повыпырало набік. У.

Волочыты незак. Баранаваць, скарадзіць. П, У, А (К), Бс, Бд. Вжэ картоплі почалы сходыты, пора волочыты. У.

Волошка ж. Васілёк. П, У, А (К), Бс,Бд.

Воронне жыто н. Буйное чорнае зерне ў коласе жыта. П.

Воротыло н. Навой у кроснах. П, У.

Восковаты незак. Вашчыць (пра ніткі). П, Бс, Бд.

Вохкый прым. Вільготны, сыры. П, У, Км, Бд. Шчэ сіно вохкэ ворочяты, хай путсохнэ до обіда. Рубашку добрэ прасоваты, покы вона вохка. У.

Вочовыдь прысл. На вачах. Чяхнэ чоловік вочовыдь. П.

Вошчына ж. Клейкае рэчыва, з якога пчолы робяць пчаліны клей; пропаліс. П, У, Бс, Бд.

В склад у знач. прысл. Спосаб арання ад краёў да сярэдзіны. П, У.

Втоплэнык м. Тапелец. П.

Втрывьнка ж. Жонка мужавага брата. П.

Втырыбытыся зак. 1. Залезці ў шкоду. Скутына втырыбылася в пшаныцю, лэдь выгнав. Км. 2. Загрузнуць. Дошч дав, кругом лужі, гразь; як втырыбывся, то уно шчо вылыз. Км.

Вуйе н. Дышаль сахі. Соха мае два сошныкы жылізных, ручкы і вуйе. Ан.

Выбраты зак. Выкалаць (вока, вочы). П, У, Бс. Наштырхнулась, чуть ока ны выбрала. П.

Выбродыты зак. Давесці да дрэннага стану (пра абутак, адзенне). Выбродыв чырывыкы. П.

Выбэндюваты незак. Капрызіць, перабіраць. У, Сялец (Сг). Шо ты выбэндюйіш, йіш, шо дають. Сялец (Сг), Лт.

Вываляты зак. Запэцкаць, забрудзіць. Шо то за дытына, ны вспів выйты надьвір — вжэ вываляв дэсь штаны. У.

Выдлупаты зак. Выпалаць, ачысціць што-небудзь дасканала. Хорошэ, чысто выдлупала на дворі. У.

Выдмідь м. Мядзведзь. П, Бс.

Выдно прысл. Відна. Ныць ны выдно. П, У, Бс, Км.

Выднотте н. Відната. Мазічы (К).

Выдранэ дзеепрым. Пра ўзараную і апрацаваную цаліну, расцяроб. П, Бс. На выдраному пэршый рьк проса тоды посіялы. П.

Выдраты зак. Узараць і апрацаваць цаліну, расцяроб. П, Бс, Бд. Булы выдралы той кусочок под Мухавэць, то просо вродыло. П.

Выдубаный дзеепрым. Выдзеўбаны. П.

Выдубасытысь(-ся) зак., экспр. Памерці. П.

Выдырок м. Поле, вырабленае на сенажаці. Выдырок — як выдырають сінокос. Ан.

Выжолобляный прым. Выгнуты, няроўны. Чысто выжолобляный повал став. У.

Вызванне н. Позва. П. Прышло ему вызванне за світка буты. П.

Выкапаный прым. У, выкупаный прым. Км. Вельмі падобны да каго-небудзь. Ай, шчо вітэ говорытэ, то ж выкапаный батынько: і ходыть таксамо, і смыецця. У.

Выкататы зак., экспр. Пабудаваць. От Пытро до осыны гэтого зруба выкатав і кажный дэнь на роботу ходыв. У.

Вылыґдур м. Бамбіза. П, У, Км, Бд. Такый вылыґдур вырос, ныць удома ны поможэ. У.

Вылыґдура ж. і м. Вельмі высокі (пра чалавека). Стрыгава (К).

Вымантыты зак. Выпрасіць, выманіць. П, У. Шо тобі ны дасы — всё вымантять, хоч ны давай. У.

Вымочка ж. Голая лапіна на засеяным полі. П.

Выповзэнь м. Дажджавы чарвяк. П, Бс.

Выпустак м. П, выпусток м. У, Ан. Цяля, якое перазімавала.

Выпэцькаты зак., экспр. Выгадаваць. Оставлю на літо тыля, як-нэбудь выпэцькаю. У.

Выртыно н. Шпянёк, на які насаджваецца верхні камень жорнаў. П.

Вырхолёдыця ж. Цвёрды верхні пласт снегу пасля адлігі. Як на мокрый сніг дасьць мороз, будэ вырхолёдыця, твэрдого снігу сантімэтрув на тры появыця. Ан.

Вырыднык м. Травяністая расліна. Вырыднык — лыст бы на орабыны, як на орабыны лысточкы, жовтынькы цвыточкы. П.

Вырэснуты зак. Віскнуць, завішчаць. У, Бд. Ой, ны чыпай мынэ, бо як вырэсну. У.

Выскарыты зак. Выскаліць. Знов зубы выскарыв. Км.

Выстыдаты зак. Пасароміць моцна, многа, не шкадуючы і не стрымліваючыся. Шо я ёму зроблю: набыты — ны здужаю, то хоть выстыдала добрэ, дала такдала! У.

Высыпатысь(-ся) незак. Каласаваць. Вжэ жыто высыпайіцьця. П, У, Бс.

Высякаты зак. Высмаркаць (нос). П, У, Бд. Ны шморгай носом, а возьмы хусточку і высякай. У.

Вытяганка ж. Сухое месца сярод балота. Вытяганка — такый пагурок на болоті, дэ оруть і сіють. Ан.

Вытяты зак. 1. Стукнуць моцна, балюча. П, У, Бд. Вжэ тыждэнь, як вытяв руку, а біль ны проходыть, мусыть, трэба до дохтора сходыты. У. 2. Ударыць (пра маланку). Як гром грымыть, то выставлялы коло порога лопату, шо хліб саджяты, шоб гром ны вытяв у хату (традыцыйны звычай). У.

Выхвалятыся незак. Хваліць самога сябе. Як станэ выхвалятыся, то хоч ты втыкай. П.

Выхляпатысь(-ся) зак. Захлюпаць, захлюпацца. Выхляпав штаны. П, Бс.

Вычавка ж. Нізкае месца, нізіна. Сялец (Сг).

Вычорныця ж. Вячэрняя зорка. П.

Вышмаргаты зак. Вышмальцаваць. Так вжэ вышмаргав штаны на роботі, шчо ны даты рады одмыты. У.

Вышчырка м. і ж. Зубаскал. Лт.

Вышчырятысь(-ся) незак. Пачаць зелянець (пра траву, пасевы). Вжэ трава вышчыряйіцьця. П.

Вышяр м. Сухая няскошаная трава. П, У.

Вэдлук прысл. У параўнанні. У, А (К), Бд. Вэдлук ёго він такый шчуплынькый, а так брязнув на зэмлю, шчо той аж ох-нув. У.

Вэльмэ прысл. Вельмі. Була вэльмэ хороша молодыця. Бд.

Вэндылка ж. Вяндлярня. Дубавое (К).

Вэрост м. Верас. П.

Вэртяха ж. Вялікая гліняная міска, у якой церлі мак. П, У. Бувало, як усядыця вся сым’я кругом вэртяхы і вжэ хто справнішый, той ліпш найісьця. У.

Вэсмагнутэ зак. Зрабіцца густым, уварыцца (пра варыва). Капуста в пычы гэть вэсмагла. Дзівін (Сг).

Ґаґавыця ж. Горла, пашча. Закрый ґаґавыцю. Лт.

Гадка ж. Думка. Гадка в ёго добра була, а зробыв нычого. Корчыцы (СБ).

Ґазныця ж. Лямпа без шкла. П, Бс.

Гайдамака ж. і м. У выразе: Як гайдамака. Чалавек высокага росту. Во якая гайдамака пушла, всі дывытыся почалы. Клятышча (СБ). Вырос ваш хлопэць як гайдамака. П, У.

Гакы мн. Вілы з загнутымі зубамі для выграбання гною. Батчы (К).

Галай м. і ж. Гультай. П.

Ґаламутыты незак. Нудзіць (руск. тошнить). П.

Галас м. Крык, гоман, гучная гаворка. В ухах мні так болыть, шо галасу чуты ны могу, утыкаю. У.

Галёвка ж. 1. Перавіцце, на якое кладуць жэрдкі. П. 2. Сплецены лазовы вузел у баране, у які ўстаўляецца зуб’е. Крутылы лозу на руку або на стовпчык і робылы дваццыть п’еть — п’ядысет галёвок на борону. Ан.

Галяты незак. Швэндацца, гультаяваць. П, У, Бд. Такый вылыґдур вырос, а робыты ныць ны хочэ, оно галяе по цілюськых днях. У.

Гаман м. У выразах: Напасты гаманом, б’ють, як на гамана. Напасці гуртом, зграяй. Всі гаманом напалы, пошлы. Напалы, як на гамана. П.

Ґардёла ж. П, ґардзёла ж. П, У, гардзёла ж. Бс. Дыхальнае горла.

Ґарлына ж. Вялікі сноп абмалочанай прамой саломы, якой раней крылі дах. Ґарлыны тряслы с снопів; ґарлына аж вымалёвана, як вытрясэш. У.

Гарунка ж. Карункі. Якую хорошу гарунку сама звязала. Навасёлкі (СБ).

Гарчяты незак. Злосна вурчаць. Чого ты гарчыш на мынэ, спокьйно ны можэш сказаты! П. Гарчяв ніччу собака, хтось ходыв по дворі. Корчыцы (СБ).

Гасыты незак., экспр. Многа піць. Сле-дзюв найілась, то вжэ другый дэнь воду гашу. Гуцкі (К).

Ґеґнуты зак., экспр. Памерці. Чы ж ты шчэ ныць ны чула: то ж він у тую ныділю гегнув, ныма вжэ ёго. У.

Гіра ж., экспр. Доўгія непадстрыжаныя валасы. Хрыстынын хлопэць такую гіру отпустыв, аж гадко дывытыся, і ны стыдайіця так ходыты. У.

Глубочій прысл. Глыбей. А (К).

Глумзоваты м. Прыдурвацца. Петя, не глумзуй. Лт.

Глумок м. Недалёкі чалавек. Мазічы (К).

Глумыты незак. Марнаваць. Нашчо ты так яблыка глумыш, чы то хорошэ ны можна зйісты? У.

Глушэнь м. Глухі чалавек, глушэц. П, У, Бд. От глушэнь так глушэнь, кажнэ слово пырыпытуе. У.

Глынка ж. Мел. Ны забудь прынысты глынкы хату покалыты пуд свято. У.

Гнаты незак. У выразе: Гнаты храпку. Мець злосць. Вжэ він на мынэ давно храпку жынэ, а от за шчо тілько ны знаю. У.

Гніватысь(-ся) незак. Крыўдзіцца. П, У, Бс, Бд. Гнівайіцьця, шо ны поклыкалы ёго. П.

Гнояныйі вылкы мн. Вілы да гною. П.

Гныднык м. Свінакроп (пустазелле). П, У.

Гнылкы, мн. Дробныя грушы. Лт.

Гойдалка ж. Гушкалка, арэлі. П, У, Бс, Бд.

Голёпатый прым. 1. Зніцелы. Голёпата цыбуля, бо ны ополяна. П. 2. У каго доўгія ногі. Голёпата, як бусэнь. П.

Головка ж. Качан капусты. П, У, Бс, Бд.

Голосный прым. Галасісты. П, У, Мацясы (К), Бд.

Голубок м. Белы грузд. П.

Голыдра ж. і м. Валацуга. П.

Голя ж. Велізарны балотны масіў. Як болота більш як сушы, то мы называем голя, гіктарув п’ядысет. Ан.

Гондэ прысл. Вось тут. П, У, Бд. Гондэ лыжыть твоя хустка, ны шукай! У.

Гопаты незак., экспр. Кашляць. Ну й гопав ты гэту ніч, дэсь учора такы добіг холодныйі воды напытыся. У.

Горбачный прым. Скароблены. А (К).

Горіх м. Агрэх. Орав, соху поламав і горіхув наробыв. Ан.

Горьнок м. Берагавая ластаўка. П.

Горло н. 1. Рот. П, У, Км. Роззявыв свое горло. Горло дырэцьця — спаты ны заманэцьця. П. Мувчыть, як в горло вуды набрав. Км. 2. Вузкі ўваход у нерат. П.

Горлыця ж. Від галубоў. П.

Гормада ж. Куча. П, У, А (К).

Горчяк м. Драсён. П, У. Росказувалы, шчо колыся горчяком конэй натыралы, коб мухы і овады ны сядалы. У.

Горшчян м. Ганчар. П.

Ґорэнь м. Мулінэ. Купыла тальку ґорыню, буду вышываты. П, У.

Гостынэць м. П, У, Бс, гостыныць м. Бд. Падарунак. Прывіз сыновы гостынця — тры обаранкы. П, У, Бс.

Граблышча мн. Грабільна. П.

Граты незак. Пра сонца. Сонцэ грае на Яна врано і ввэчыра грае на Яна. П, У.

Груско прысл. Гразка. П, У, Бс.

Грускый прым. Гразкі. Грускэ болото — ногы ны вытягнуты. П, У.

Грыбінка ж. Частка ў граблях, у якую насаджаны зубцы. Грыбінка — з зубамы у граблех. Ан.

Грыва ж. Касмык травы на скошанай сенажаці. П, У.

Грычяный прым. Грэцкі. П.

Гудыты незак. Лаяць, ганьбіць, абгаворваць. За шчо ты йійі так гудыш, шчо вона тобі нычогого зробыла, то ж людына як людына? Ны трэба свое хвалыты, а чужое гудыты. У.

Ґузыроватый прым. Спрадзены няроўна (пра ніткі). П.

Гулутэча ж. Беднасць, галеча. Дзівін (Сг).

Гуляты незак. П, У, Бс, гулеты незак. Бд, Дзівін. Танцаваць. Як гуляв, так гу-

ляв — ны чобіт, ны холяв, осталыся шаровары, шчо дывчяты даровалы. У.

Гупач м. Філін. Гупач — пташка в болоты — гуп-гуп-гуп. П.

Густы незак. Пра стан цечкі ў свінні. П, У. Моя свыньня як но ны зьйіла мішань, то і знаю — будэ густы. У.

Гушчылэвына ж. Гушчар. Зайшлы в такую гушчылэвыну. П, У.

Гыдыты незак. Абражаць, праклінаць. Згыдыв чулувіка ны зашчо. Км.

Гыцэль м. П, гыцаль м. Бс, гыцля ж. Бс. Чалавек, які лавіў сабак.

Гэблык м. Рубанак. П, У, Бс.

Гэнде прысл. П, гэндэ прысл. П, У, Бс. Вось там.

Давновік прысл. Вельмі даўно, даўнавата. Стыпан тут давновік жывэ і то такого ныць ны помытае. У.

Давновічно прысл. Вельмі даўно. Слаўнае (К).

Дальшаты незак. Аддаляцца. Слаўнае (К).

Двойчякы мн. Драўляныя вілы з двума рагамі. П, У.

Джоло н. Жала. П.

Дзыбыніты незак. Цячы струменем. Вода дзыбыныть, як ллецьця с чого. П.

Длупатыся незак. Калупацца, займацца марудлівай і нуднай работай. Цілый дэнь длупалася на грятках с цыбулю. У.

До прыназ. 1. Да. Кажу до Олькы: шось мні так слабо. У. 2. У. Чы й іздыла ты в ныділю до Бэрысця? У.

Добруткый прым. Вельмі добры. Малышы (К).

Довба ж. і м., экспр. Дурань. Довбо ты! П.

Довбсты незак. Дзяўбці (пра птушак). П, У.

Довгастый прым. Прадаўгаваты. П.

Докляроваты незак. Пераконваць, даказваць, абяцаць. І так воны мні докляровалы ейі прывысты. У.

Долыговаты незак. У, Бд, дулыговаты незак. Км. Хварэць, не хапаць (пра здароўе). Так шось нога долыгуе, мусыть, погода вжэ зміныця. У. Такый худый, пэвно шчось юму дулыгуе. Км.

Допадаты незак. Імкнуцца, старацца. Дэсь тут пуд стріху допадае воробэй, шукае дыркы пуд гныздо. У.

Дорадыты зак. Параіць, падказаць. Добры людэ дорадылы, як мні вылічытыся, а дохторі лэдь в могылу ны загналы. У.

Дорыштыты зак. Давесці да канца, змарнаваць. Дорыштыв того білого коня роботыю. П.

Дорэшты м. Да канца. Лт.

Досціпыроный прым. Дасціпны. П.

Дось прысл. Даволі, досыць. То в мынэ котык дось справный: вжэ ж шчурів у мынэ було кілько до гэтого, а як но ёго прынысла, от хутко звів. У.

Доткнутысь зак. Дакрануцца. П, У, Ан.

Дотынаты незак. Дапякаць, папракаць. П, У, Бс.

Доцеклый прым. Той, хто хоча ўсё ведаць, дасціпны, цікаўны. П, У. От доцеклый, всюды тобі трэба свого носа вткнуты, ныгдэ быс тыбэ ны обыйдыця. У.

Дошчястый прым. Зроблены з дошак. Стына дошчяста. П.

Драгьчка ж. Травяністая расліна. Драгьчка — цвыточкы бы бобочкы, бы слёзы, сывынькы, по поплавах ростэ, лыстку ныма, трасэцьця, чы вітёр, чы ны вітёр. П.

Дранкы мн. Драніца для крыцця страхі. П, Бс.

Драпчястый прым. 1. Лапчасты. Драпчястэ лысте. П. 2. Шурпаты. Гэтой коц натто драпчястый. Лягаты (К).

Дружбак м. Сябар. П, У.

Дубкы прысл. Дыбам. А кінь той будэ дубкы становытыся, цудо вычвыряты, но в оглоблі ныяк ны затягнуты. У.

Дудях м. Сцябло сланечніку. На дудяховы кругло, ты ж круты в йіх колысь мусыть? Ан.

Дутынатэ незак. Упікаць, дакараць. Чуго тэ мэні дутынайіш, я ж ны выноват. Дзівін (Сг).

Дылда ж. і м. Высокі, цыбаты чалавек. Вырос такая дылда, а толку с тыбэ ныякого. У.

Дыль м. Тоўстая дошка, дыля. П, У.

Дырвыніты незак. Нямець. Забужкі (К).

Дыржун м. Дзіця ўзростам каля паўгода і больш. Дытына с повроку — вжэ дыржун. П.

Дырно н. Дзірван. П, У. Давно, давно я в батынька була, вжэ й дорога дырном заросла (з песні). П.

Дырывленый прым. Драўляны. Хабовічы (X).

Дырышоватый прым. Масць каня: сівавата-чорна-гнеды. П.

Дыхта ж. Фанера. П, У, Бс. Купыв дыхты повала пудбыты. У.

Дыхтіты незак. 1. Дрыжаць (пра дрыгву). 2. Цяжка дыхаць (пра дыхавічнага чалавека). П.

Дыхтыліты незак. Адчуваць недахоп паветра, рабіць частыя ўздыхі, задыхацца. Як почала дыхтыліты, як почала, чысто задыхаюся. У.

Дыхтылэвына ж. Дрыгва. П.

Дэйкаты незак. Перадаваць няпэўныя навіны. П, У. Дэйкають, шчо у Мані хутко высілле будэ. У.

Дэ-нэгдэ прысл. Дзе-нідзе. В гэтум році зусім яблыка ны вродылы, оно дэ-нэгдэ вісять по одному і всё. У.

Дэрво н. Дрэва. П, У, Тэўлі (К).

Дэся прысл. Недзе, дзесьці. У, Мацясы (К).

Дэшчо прысл. Што-небудзь, штосьці. П, У, Балоты (X).

Дягастый прым. Пра тканіну ў палоску. П.

Жагаты незак. Бліскаць, жахаць (пра маланку). Малышы (К).

Жвір м. Пясок-гравій. Лт.

Жжучыты зак., экспр. З’есці з прагнасцю. Він ужэ всэ жжучы. Сялец (Сг).

Жнэць м. Жняя. П, У, Бс.

Жовна ж. і м., экспр. Назола. А (К).

Жолобына ж. Нізкая мясціна на полі. П.

Жолыты незак. Жаліць (пра пчолы). П.

Жомраты незак. Павольна есці, жаваць. Шчо ты там жомраеш, як быззубый. У.

Жуковына ж. Пярсцёнак. На пальцовы блышчала жуковына. Тэўлі (СБ).

Журахлыны мн. Журавіны. П, У.

Жухотіты незак. Гарэць, свяціцца. Лягаты (К).

Жыжуха ж. Крапіва-жыгучка. П.

Жылныковаты незак. Не есці ў посныя дні. П.

Жырдяный прым. Жардзяны. Жырдяная загородь. П, Лт.

Жыроваты незак. Карміцца (пра жывёл). П, У.

Жытныця ж. Расліна з сямейства жыцікавых, пустазелле. Хабовічы (К).

Жыты незак. Бываць, наведваць. Я вжэ пуврока ны жыла в Кобрыні. У.

Жябськы грыбы мн. Агульная назва неядомых грыбоў. П, У.

Жядный займ. Ніякі. П, У. Як уплюныця гэта хвороба, то ныма од йійі жядного ратунку. У.

Забавытысь зак. Затрымацца на некаторы час. У, Ан. Латата одна з другыю і трохы забавылась. Ан.

Заблютуватысь(-ся) незак. Блытацца (пра ніткі) П.

Заборсаты зак. Зашнураваць (чаравікі). Б.

Забраковаты зак. Нехапіць. П, У, Корчыцы (СБ). Забраковало грошэй, ны купыла хусткы. П. Забраковало розуму вучытыся; а рукы золотыйі, жыты будэ добрэ, ны пропадэ. Корчыцы (СБ).

Заброхатыся зак. Абрасіцца. Корова в шкоду забігла, пока выгнала, чысто сподныцю заброхала. У.

Завала ж. і м. Павольны чалавек. П.

Заваряты незак. Перашкаджаць, блытацца пад нагамі. П, У, А (К), Бс. Ны заваряй пуд ногамы, одыйдыся. У.

Завірэнцыя ж. Занятак хоць які. Поблютала трохы ныток зымою для завірэнцыйі. У.

Завороты мн. Галавакружэнне. Тую зыму я якраз міцно хворіла, аж завороты в голові булы, аж кыдало, а вжэ гэту, дяку Богу, ліпш такы. У.

Завыдлывый прым. Зайздросны. Моя сусітка такая завыдлыва, шо оё-ёй. У.

Завыдоваты незак. Зайздросціць. П, У. Ны завыдуй на чужое, трэба свое старатыся нажываты. У.

Завынуты зак. Запрасіць, запатрабаваць. П, У, Лягаты (К). Як завынэ шчо, хоч ты ёму с-пуд зымлі доставай. У.

Завыты зак. Завязаць (хустку). П, У, Бс. Подывыся в люстро, як ты хустку завыла. У.

Загануты зак. Загадаць (загадку). П, У.

Загвабыты зак. Захапіць. Загвабыв всё собі. П.

Загмабыты зак. Захапіць. Усё собі загмабыв бы. П.

Загранка ж. Зародак у яйку. Загранка у йійці, вроді такого чырвячка у былкові. Ан.

Загранэ йійцэ н. Аплодненае яйка. П, У, Бс.

Загрузлэ н. Непраходнае месца на дарозе, балоце. Тут загрузлэ всюды — як мы пройідымо? П.

Загуслый прым. Загусцелы. У, Батча (К), Бд.

Загуснуты зак. Зрабіцца густым. У, Стрыгава (К).

Задёгаты зак. Запэцкаць, занасіць.А (К).

Заздроный прым. Зайздросны. П, У.

Зайты зак. Зайсці. Трэба зайты до матыра. Зайшло сонцэ. П, У, Бс.

Закалэць м. Недапечаны хлеб. П, У. От господыня хліб спыкла — закалэць на палэць. У.

Закачяты зак. Закасаць. П, У. Закачяй выжый штаны, бо намочыш; тут глубоко. У.

Закіс м. У, Ан, закьс м. П. Пакос скошанай травы. По одному закосу попадало скошаныйі травы. Ан.

Закладчына ж. Пачастунак у пачатку будавання хаты. П, У.

Закло н. Альховыя кусты. П.

Закотыты зак. Закасаць. П, Бс.

Закрут м. Паварот, выгін ракі. П.

Закрутка ж. Паварот дарогі. На закрутцы мы судосылыся. П.

Закрутэнь м. Кіёчак, якім карыстаюцца пры вязанні снапоў. П, У. От дурная голова, закрутня дома забулася, і як тыпэр в’язаты буду? У.

Закэнзлаты зак. П, Бс, закендзлаты зак. У. Закілзаць.

Залубыці мн. Выязныя сані. П.

Залэйцяты зак. Падпарадкаваць каго-н. Лягаты (К).

Заміжок м. Узмежак. У, Рынкі (К).

Замітаты незак. Замятаць. П, У.

Заміть ж. Завея. Такая заміть, шо хоч ны выходь з хаты. Корчыцы (СБ).

Заморожіты зак. Пакрыцца цвіллю. П.

Заноза ж. Падоўжныя і папярочныя палкі ў драўлянай баране. Занозы забывалы в галёвкы на пырыкростках. Ан.

Занэгодытыся зак. Раздажджыцца. Надовго занэгодылося. Павіцце (СБ).

Запатырыты зак., экспр. Заткнуць коркам. Стрыгава (К).

Запорізцы мн. Прысутныя на вяселлі, але не яго ўдзельнікі. Дзівін (К).

Запражка ж. Тоўчанае льняное семя. Трошкы солы всыплэш у запражку і картопля пасмачніла. Ан.

Запывкы мн. Заручыны. На запывкы йшлы, то солому траслы дывчята по всім сылі, шоб замуж пойты. П.

Запыныты зак. Адагнаць ад шкоды (пра скаціну). П, У, Рынкі (К).

Зара прысл. Зараз, цяпер. П, У, Бс.

Зараскы прысл. Зараз. Зараскы воно ужэ ны в нашу брыгаду входыть. Ан.

Зарывака ж. і м. Той, хто любіць задзірацца (пачынаць бойку, сварку). П.

Зарыватысь(-ся) незак. Задзірацца (пачынаць сварку, бойку). П, У.

Заскорузіты зак. Пакрыцца тонкай скарынкай ільду. А тая банка шэ ны замэрзла, оно так заскорузіла. У.

Засмака ж. Прыправа з мяса, тлушчу. П, У, Бс, Бд.

Засмачыты зак. Заправіць страву. П, У, Бд. Пуджар сала с цыбулію і засмачы боршч з бураків, смачнішый будэ. У.

Засторкнуты зак. Затрымацца. Шчось ты тыпэр і ны засторкнув у йійі, мусыть выгнала с хаты чы й мо зусім ны пустыла. У.

Засторонок м. Левая ці правая частка клуні (гумна). П, У.

Застыгнуты зак. Застыць. Було гарячэ, а вжэ застыгло. П, Бс.

Застыты незак. Зацямняць. П, У, Бс. Ны застуй мні. У.

Затёка ж. Затока. П.

Затоп м. Паводка. Гуцкі (К).

Затулка ж. Засланка (у печы). П.

Затулочок м. Клінок для замацавання касы да касся. До косы затулочка зробыв. Ан.

Затурыты зак., экспр. Занесці. Затуры гэты лахы на вышкы, сэб ны заварялы. Ластаўкі (К).

Затырусыты зак. Запарушыць (вока). П, У, Бс, Ластаўкі (К), Бд.

Заушныця ж. Мочка вуха. П.

Захватыты зак. Застаць на месцы. Ны захватыла ёго вдома. П, У.

Захолонуты зак. Застыць. П, У, Бд. Вынысь квашылыны на дьвір, там воны ліпш і хучій захолонуть. У.

Захыляты незак. Зацямняць. П, Бс.

Зачыпка ж. Прычына. А ты ж завшы зачыпку знайдэш, абы посварытыся. У.

Зачыпытысь(-ся) зак. Прычапіцца. Зачыпывсь, як слота, як смола. П.

Зашэрхнуты зак. П, У, Ан. Пакрыцца тонкім ільдом. Зашэрхло — як такый лёдык на пувсантімытра. Ан.

Заялозыты зак. Зашмальцаваць. Ты, як дытына малое, на нет рубашку заялозыв. У.

Збігчы зак. З’явіцца (пра бурбалку на вадзе, прышч на целе). Бульба збігла на воді. На руці прышч збіг. П.

Збіж ж. У, Бс, Бд, збьж ж. П. Збожжа.

Зблудыты зак. Трохі заблудзіцца. П, У, Бс.

Збобовчыты зак. Моцна ўдарыць. Батча (К).

Збобушыты зак. Моцна ўдарыць. Лягаты (К).

Збродыты зак. Давесці да няякаснага стану (пра абутак). Збродыв чырывыкы. П.

Збудылыты зак. Збуцвець. П.

Збузаныты зак. Знасіць (пра адзенне); зганьбіць. Казішча (К), Каташы (К).

Збунтоваты косу зак. Няўмела пакляпаць касу. П.

Збурытысь зак. Успеніцца, выліцца з пасудзіны (пра малако на агні). Вжэ молоко далый ны можэ збурытысь — кубочок но осталося в кострульцы. У.

Збухтована коса ж. Каса з няроўнасцямі ў выніку няўмелага кляпання. П, У.

Збуяты зак. Вельмі разрасціся на ўгноенай глебе. П, У.

Збытковаты незак. Здзекавацца. У, Каташы (К).

Збытылыты зак. Збуцвець. П.

Зважытысь(-ся) зак. Намерыцца, вырашыць. П, Бс.

Звызты зак., экспр. 1. Моцна ўдарыць. П, У, Бс. Як звызу хлюбою по плэчух. П. Звызы добрэ йійі по плэчох, то дысятому закажэ, як в чужый сад лазыты. У. 2. У выразе: Як язык звызэ. Як вытрымае язык (пра лаянку). Ну й кляла, ну й давала, як язык звызэ. У.

Звынный прым. Хуткі, спрытны. О, в йійі дочка вэльмы звынна. У.

Згамжоный прым. Змяты, забруджаны. Кустовічы (К).

Згоныны мн. Адходы пры малацьбе (пераважна біты колас). Згоныны згрыблы. П. Чы ты здурів: узяв і высыпае згоныны у путсьціл У. Згонелы граблемы згоныны, да й шчэ мытёлкою змытэш. Ан.

Зграя ж. У выразе: Як зграя. У вялікай колькасці і агрэсіўна. Напалы, як зграя. П, У.

Здолаты зак. Адолець. Ны здолала ёго. П, У.

Здоровыло н. У, здоровыдло н. і м. Лягаты (К). Здаравяка.

Здуматы зак. Успомніць. П, У. Ныяк ны здумаю, як почынайіця гэта пісьня. У.

Здымкы мн. Расліннае покрыва на балоце, якое ўспухае, узнімаецца. Сялец (Сг).

Ззарання прысл. Загадзя, раней, датэрмінова. Ззарання прыйшлы на высільле, шэ й ныкого ны було навыть. У.

Зіва ж. Прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок. П.

Зірный, зьрный прым. Зорны. Зірнэ (зьрнэ) нэбо. П.

Зьрочка ж. Зорачка. Ох, моя зьрочка. П.

Зльг м. П, зліг м. Ан. Аблога, залеж.

Зложыты зак. Адзець. А (К).

Змаленького прысл. Змалку. А (К).

Змутыты зак. Падмануць. Змутыть як нымашчо. Км.

Змынюшыты зак. Аблаяць. П, У.

Змыркаты незак. Змяркацца. Змыркае — тэмно робыцьця. П, У.

Знадобытыся незак. Спатрэбіцца. Імяніны (К).

Зобачыты зак. Убачыць. Зобачыв на ганку Марту. Бс, Бд.

Зозулін лён м. Казялец (люцік). П, У.

Зозулін ручнычок м. Плямістая зязюлька, плямісты ятрышнік (расліна). П.

Зозулін шчавух м. Кісліца. П.

Зумэслэ прысл. Наўмысна. От зумэслэ ны буду гувурэтэ з йім. Дзівін (Сг).

Зыйты зак. Узысці. Зыйшов місяць. Зыйшла зора (зоря). Шэно сонцэ зыйшло. П, У.

Зыкаты незак. Гаварыць са злосцю. Паляцічы (К).

Зылізнык м. Рыдлёўка. П, Бс.

Зыльнковатый прым. Зеленаваты. П.

Зылынычкы мн. Зялёнкі. Дзівін.

Зымоваты незак. Карміць зімою (дамашні статак). Сіна ны косыш, чым будэш зымоваты корову? У.

Зырытыся незак. Углядацца. Кустовічы (К).

Зяблыты незак. Пераворваць поле ўвосень першы раз. Раньшэ піжню зяблыть, а потом шэ ломыть пырыд зымою, як добрый господар. Ан.

Зяпнуты зак. Раскрыць рот, уздыхнуць. Як дам под здухы, і ны зяпнэш. У.

Зяхотіты незак. Ярка гарэць. Слаўнае (К).

Йідкый прым. Смачны (пра траву, сена для скаціны). Йідкая трава на заміжку. П. Купылы такого йідкого сіна, добрэ подказала зовыця. Корчыцы (СБ).

Йіж м. Вожык. П, Бс.

Кабалныця н. Варажбітка (на картах). П, У, Бд. Засовайся хучій, бо гэндэ йдэ кабалныця, шчэ прысуныця в хату. У.

Каблук м. Рама драўлянай бараны ў выглядзе дугі, канцы якой змацаваны папярочным брусам. Каблук у бороні дубовый був. Ан.

Кабыця ж. Прыпечак. Кабыцю вжэ почыстыла, була гразна од горшкьв, од дыму. Кобрын (СБ).

Кавдун ж. Страўнік свінні. У, Дзівін.

Кавычяты незак. Мяўкаць доўга, безупынна, працягла (пра ката). Ну й чого ты кавычыш, молока ж влыла, іды й йіж. У.

Кал м. Гразь, бруд. П, У, Бс.

Калдуб м. Посуд, выдзеўбаны з калоды. Калдуб — дырыв’яный, с колоды выдубаный. П.

Кално прысл. Гразка. Посля дошчів стало кално на дорозы. П.

Кантор м. Бязмен з пружынай. П.

Каплун м. Страва з кусочкаў хлеба, кіпячонай вады (ці малака), запраўленая тлушчам ці цукрам. П, У, Бс, Бд, Гуцкі (К). Мні так тыпэр каплуна схотілося, наробы но, Манё. У.

Капылюш м. Шапка грыба. Слаўнае (К).

Карачун м. Дзяркач. П, У, Слаўнае (К).

Карбіж м. Кругі на рагах у каровы, па якіх вызначаюць яе ўзрост. Скілько карбыжів, стілько літ коровы. Ан.

Карпаны мн. Плот. Города загородылы новымы карпанамы. Тэўлі (СБ).

Картоплынне н. Бульбоўнік. Картоплынне чысто посохло, можна вжэ копаты картоплі. У.

Картоплыско н. Бульбянішча. В поныділок картоплыско буду пырыоруваты. У.

Качян м. Храпка (капусты). П.

Кашанка ж. Крывяная каўбаса. Дзівін.

Кваска ж. Драўляны посуд на сала. П, У, Бс.

Квасоля ж. Фасоля. П, У.

Квашылыны мн. Студзіна. Зайды в магазін і купы свыньнячых лапок, зварымо квашылын. У. Вэльмы в Ганны квашылыны смачны. Км.

Квітка ж. 1. Пачастунак пасля заканчэння пабудовы хаты, гумна і інш. П, У, Бс. 2. Звязка абрадавых калоссяў. С посліднёго снопа робылы квітку; як засывалы, то тую квітку — посадыты; йійі посвятять на сплінне. П. 3. Пладаносная частка сцябла проса, аўса, грэчкі. П, У.

Квычяты зак. Вішчаць (пра свіней). П, У. Свыны квычять, трэба в корыто шчо вкынуты. У.

Кіха ж. Камера для веласіпеда. П, У, Бс, Бд. От і давай ёму посля гэтого ровыра: пробыв кіху, поставыв ёго нышком і ныць ны сказав. У.

Кьльша ж. 1. «Вугал» у фуры сена. 2. перан. Сцягно (у чалавека). П.

Кьш м. П, кіш м. У, Бс, Кошык.

Кладовытыся незак. Класціся (спаць). У, Рынкі (К).

Класты незак. Апранацца. На двурі хулудно трэба тыплішу удэжу класты. Км.

Клёкотаты незак. Клекатаць (пра бусла). П, У, Бс.

Клін, кльн м. Клён. П.

Клопоухый прым. Аблавухі. Клопоухый выпрук у мынэ: такыйі свыны, кажуть, вэльмы хорошы ростуть. У.

Клыгаты незак. Чыкільгаць. Клыгае — ідэ, бы водою плывэ. Лт.

Клыкаты незак. Глытаць. П, У, Бс, Бд. Горло так болыть, шо ны могу ныць клыкаты, мусыть, знов ангіна. У.

Клыкнуты зак. Праглынуць. П, У, Бс, Бд.

Клын м. Прарэх, шырынка ў штанах. П, У, Бд. Клына хоть зашпылы, а то ходыш, як чучало, смышыш людэй. У.

Клюня ж. Гумно. П, У, Бс.

Ключка ж. Кульба. Ішов, опырався ключкыю. Бс, Бд.

Кляваты незак. Ледзь жыць, мець дрэннае здароўе. Вжэ Нычыпор лэдь клявае, зусім ныць ныма ёго, а такый чоловырно був. У.

Клямра ж. Жалезная частка папругі. П.

Кнур м. Кныр. П, У, Бс. Свыння гудэ, трэба до кнуря высты. У.

Кныбэль м. Кіёчак, якім карыстаюцца пры вязанні снапоў. П, У.

Кныга ж. Кнігаўка. Лт.

Кобыльнюх м. Конскае шчаўе. П, У.

Ковдылыты незак. Пускаць у паветра «пух» (пра расліны). Ковдылыть, як высохнэ. П.

Ковзалка ж. Коўзанка, каток. П, У, Ан.

Ковпотыло н. Свіное логава. На дворі мороз, то зробыла поросятюм ковпотыло, шчоб ны помэрзлы. У.

Ковроток м. Калаўрот. П.

Ковтуноватый прым. Пра чалавека з каўтуном. П, У.

Ковшок м. Участак (пра лес). Ковшок лісу. П.

Кожушковый прым. Вытканы так, што ўток дае ўзоры толькі на правым баку тканіны, а на левым яго контуры. Хабовічы (К).

Кожушкы мняты незак. Угінаць, мяць тонкі лёд. Мняв кожушкы і ввалывся в полонку, ну й дала ж маты. У.

Коза ж. 1. Стракаты пеўнік (грыб). П. 2. Нязжаты касмык жыта, які пакідалі на полі. Колысь на полы козу оставлялы, як жялы. У.

Козачкы мн. Дзьмухавец, адуванчык. Бувало, як нарвэш козачків і давай бытыся йімы. У.

Козякы мн. Агульная назва ядомых грыбоў. П.

Кокьль м. Куколь. П.

Кокодакаты незак. П, Бс, кокудакаты незак. У. Кудахтаць (пра курэй). Кукоріку, кокудак, хлопці в ріку, дівкы в мак. У.

Колосытысь(-ся) незак. Каласаваць. Вжэ колосыцьця жыто. П, У.

Колыся прысл. Калісьці. П, У, Дзівін.

Копані мн. Месца, дзе капалі торф. В копанях ходыв кьнь. П.

Копсатыся незак. Таміцца, стамляцца. Так за дэнь накопсався, шо й йісты ны хочу, оно коб ляхчы хучій і всё. У.

Копынутыся незак. Кідацца. Він копынувся до людэй. Лт.

Копыты незак. Класці сена ў копы. Сіно копыты в копыці. П, У.

Копыця ж. Капа сена. Ц, У, Бс. Возьмы носілкы, копыцю сіна прынысэм. У.

Кордупэль м. Недаростак. Кустовічы (К).

Корнатый прым. Кароткі. П.

Короста ж. Кастрыца. П, У.

Косар м. Касец. П, У, Бс.

Костоправ м. Балотная расліна. Костоправ — в болоты ростэ, ны цвытэ. П.

Косы мн. Валасы. П, У, Бс, Бд.

Котко зваротн. форма. Маё дзіцятка. Ходы до мынэ, котко. П.

Котяхы мн., котяк м. Кветкі вярбы. П, У, Бс.

Коц м. Даматканая посцілка. Покынув лыжко як бырлогу, ходь бы коцом заслав. У.

Коцюба ж. 1. Качарга. П, У, Бс, Стрыгава (К). 2. Чапельнік. Лт.

Коцюбнык м. Качарэжнік. П, У.

Кошанка ж. Скошанае ржышча з розным палявым зеллем. От чым маеш кажный одвычорок пыты, ліпш пойшов бы дэ якую копыцю кошанкы збыв бы, зымою всё пійдэть. У.

Кошлатый прым. Касматы. Бд, Бс.

Край прыназ. Каля. Сыдыть сванычка край окэнычка, с соколом розмовляе (з песні). П.

Край прысл. Вельмі неабходна. Мні край йійі трэба побачыты. Кобрын (К).

Крамінне н., зб. Крамяні. П, У.

Крамнына ж. Фабрычная тканіна. П.

Крамэнь м. Крэмень. П, У.

Краплыстый прым. Масць каня: шэры з белымі крапінкамі. П, У.

Красноголовэць м. Падасінавік. П, Бс.

Краснюк м. Падасінавік. П, У, Тэўлі (К).

Красолька ж. Сіваваронка. П.

Крошка ж. Скрылік сала. Одрізана — крошка, а пуджарыш, то шкварка. Ан.

Кругала прысл. Кругом, вакол чаго-н. Кругала хаты бігала. Ан.

Круглішаты незак. Станавіцца больш круглым. П, У. Місяць всё бьльшае, круглішае. П.

Кругло н. Шапка сланечніка. Кругло — у чому вжэ сёмушкы ростуть. Ан.

Кругловыдый прым. Круглатвары. П.

Кругыкаты незак. Рохкаць (пра свіней). Свыны квычеть, як чавыш, а так — кругыкають. Ан.

Кругытаты незак. Вішчаць (пра парасят). П.

Круз прыназ. Цераз, праз. Пырыліз круз пльт. П.

Круподёрка ж. Аддзел у млыне, дзе вырабляюць крупы. П.

Крутомізнык м. Манюка. Ай, шчо ты гэтого крутомізныка слухаеш, він батька рідного і того пудманэ. У.

Круча ж. Моцная завіруха. Такая круча на дворі, так бура крутыть. П, У, Бс.

Кручявына ж. Моцная завіруха. Кручявына на дворі, носа ны показаты. П.

Крывогорлый прым. Крывароты. П, У.

Крывый прым. Кульгавы. П, У, Бд. Пошла за ёго, бо богатый, хоч крывый. Бд.

Крыга, ж. Скіба зямлі. Зымля мнякынька, так хорошэ крыгамы одвалюйіцьця. А (К).

Крыж м. Спіна ў месцы згібу. П, У.

Крыжовныця ж. Спіна ў месцы згібу. П.

Крыжовыйі дорогы мн. Скрыжаванне дарог. П, У.

Крынтак м. Ручны свердзел вялікага дыяметру, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве. Лт.

Крышян н. Скрылік бульбы. П, У.

Кудлатый прым. Касматы, калматы. Бс, У, Бд. Був в ёго кудлатый собака. Бд.

Кудысь, кудыся прысл. Кудысьці, некуды. П, У, Ластаўкі (К). Як пойшов кудыся з раньня, то до гэтыйі поры шчэ ны вырнувся. У.

Кузака ж. Казяўка. П, У.

Кукса ж. Бязрогая карова. П, У.

Кулупайло н., м. і ж. Маруда. Шчо за кулупайло — всё пумалу робыть. Км.

Кулык м. Сноп прамой саломы, якой крылі дах. Лт.

Кулэнька ж. Луста хлеба. Дзівін (Сг).

Кумнір м. Каўнер. П, У.

Купэля ж. Невялікі вадаём, у якім вада не высыхае летам. Ранішэ робылы купэлю, бо як косыш, то трэба, коб була вода, бо як жэ ты будэш быз воды; вона кругла, нывылыка. Ан.

Курава ж. 1. Пылішча. Машына пройшла, то такая курава стойіть. У. 2. Віхор. Дывыся, якая курава покрутыла. У.

Курячка ж. Дымар. Ёго курячкыю ны выкурыш. П.

Куряччый прым. Курыны. Чы е в тыбэ, Манё, куряччы ейця; курыця заквоктала і ныма в мынэ на чім посадыты. У.

Куття ж. Панцак (буйныя ячныя крупы). П, У, Бс.

Кучка ж. 1. жарт. Маленькая хата. П. 2. Пячурка (ямка з боку печы, дзе сушаць што-небудзь). Пулужэ, дочычко, запалкэ в кучку. Дзівін (Сг). 3. Снапок ільну. Нарвала всюго дваццыць кучок льну. Дзівін (Сг).

Кыдный прым. Спраўны. Батчы (К).

Кый м. Кій. Ны кыём, то поліном. П, У.

Кылішок м. Чарка. Лт.

Кылька займ. Некалькі. А, шчэ кылька штук е, прыходь, позычу. У.

Кырза ж. Каласоўнік (пустазелле ў жыце, пшаніцы). П.

Кырыз прысл. Цераз, праз. Ан, Дзівін. У нас було кырыз одну хату сыло горіло. Ан.

Кытайка ж. Стужка. П, Залессе (СБ).

Кэргавый прым. Які з плямамі (пра вішні). Кэргавы вышні топіро, а колысь хорошы булы. У.

Лава ж. Кювет. П’яный ішов з роботы, повалывся в лаву й заснув, всю ніч на сыруй зымлі пролэжав. У.

Лагвыця ж. Драўляная пасудзіна (бочка, скрыня) для засолкі сала. Дзівін, Павіцце (Сг).

Ладыты незак. Рамантаваць. П, У, Бс, Км. Як бач ровыра пуладыв. Км.

Ладытыся незак. Жыць згодна, дружна. П, У, Км. Пубралыся уднакувы і жывуть добрэ, ладяцця. Км. Ныдавно побралыся і вжэ ны ладяця. У.

Лайза ж. і м. Валацуга. Ну й лайза ты, і як тобі ны стыдно тако соватыся? У.

Лапсырдак м. Старая адзежына. П, Бс.

Ласочка ж. Ласка (жывёліна). П, У.

Ластовка ж. Устаўка ў штанах. П, Бс, Ластаўкі, Лт.

Ласыці мн. Узоры на замёрзлых вокнах. П, У. Такый мороз, шо ласыці всі окна замуровалы. У.

Латач ж. Лотаць (балотная расліна). П, Ан. Росцвів такый латач хорошый. Ан.

Латуха ж. 1. Старая адзежына. П. 2. Неадукаваны чалавек. Лт.

Лёкотіты незак. Трэсціся, дрыжаць, баяцца. П, У, Бс, Бд. Чого ты шчэ лёкотыш, ужэ ж усёй страх давно пройшов? Аж лёкотыть от холоду, а ны одіныця, говоры ны говоры. У.

Літній прым. Цеплаваты. П, У, Батчы (К). Чуть літня вода. У.

Літюсь, літюся прысл. Летась, у мінулым годзе. П, У, Бс.

Лныско н. Поле, дзе рос лён. П, У.

Ломанта ж. і м. Балбатун. От ломанта, ныма ныякого спасу, хоч с хаты втыкай. У.

Лушпайі мн. 1. Астаткі пасля прасейвання грэцкай мукі. П. 2. Бульбяныя шалупіны. Лт.

Лыжко н. Ложак. П, У, Бс.

Лыкотіты незак. Дрыжаць. П.

Лыпчыця ж. Расліна з сямейства павітухавых, якая паразітуе на лёне. Хабовічы (X).

Лыс м. Ліса (агульная назва самца і самкі). П, У.

Лысыты незак. Рабіць зарубкі на ствале дрэва. Як дають дылянку лісу, то дырывыны, которы тобі лысять і по лысяному номырують. У.

Лыхый прым. 1. Злосны, сярдзіты. Пчолы топіро лыхыйі, як з улыя вылытають. 2. Пакрыўджаны. Пытро того на мынэ лыхый, шо я ёму коня ны дав сіна прывысты, а мні ж і самому трэба було соломы взяты, бо свыны вжэ потопылыся. У.

Лэшкаты незак. Кастрыраваць, пакладаць. Прывызы дохтора, трэба кабанчыка лэшкаты, ны повызэш жэ на базар нылэшканого. У.

Любывэ мнясо н. Мяса без тлушчу. А (К).

Людячый плышнык м., свьйськый плышнык м. Разнавіднасць плюшніку. Людячый чы свьйськый плышнык — хліб пычэм на йім. П.

Люмза ж. і м., экспр. Румза. А. Маруся вжэ ж такая люмза, і мызынцём ейі навыть ны зачыпы. У.

Люхт м. Юшка (у печы). П, У.

Любцько прым. Па-людску. Батчы (К).

Ляды мн. Набіліцы. П.

Лякан м. Пудзіла. На гуроды трэба пуставыты лякана, шчоб ворон гурка ны выбрав. Км.

Лякаты незак. Пужаць. П, У, Км. Ны лякай мынэ, бо якось так пырылякався, шчо місяць хвурів. Км.

Лятого прысл. Усё-такі. П, У, Бс. Лятого був хорошый рьк. П.

Мазаты незак. Песціць (пра дзіця). П.

Макух м. Шалупіны ад тоўчанага льнянога семя і канапель. Ан.

Маніты незак. Прыемна пахнуць. Манів хорошэ хлібэць, на плышняковы спэчоный. Ан.

Мантыты незак. Прывабліваць. От жэ ж сусітка в мынэ: мантыла-мантыла мойіх курэй, тыпэр всі до однэйі в йійі нысуцьця. У.

Мантэчка ж. Мянташка. П.

Маруднык м. Марудлівы, павольны ў рабоце чалавек. П.

Марцёваты незак. Пра стан цечкі ў кошкі. П, У.

Махляр м. Хлус, ашуканец. У, А (К).

Мачіснык м. Дзягель (травяністая расліна). П.

Мгьч ж. П, мгіч ж. У. Дробны дождж.

Мірытыся незак. Збірацца, мець намер, намервацца. Мірылася в ныділю до Кобрыня сходыты, а тут дошч такыйулів! У.

Місто н. Горад. П, Бс, Бд.

Мішанка ж. Трасянка (сумесь сена і саломы). П, У, Бс.

Мішань ж. Свіная яда з мукі і бульбы. П, Бс.

Млёнок м. Кій, пры дапамозе якога прыводзяць у рух верхні камень жорнаў. П.

Мныго прысл. Многа. П, У, Бс.

Мнявкаты незак. Мяўкаць. У, Гуцкі (К).

Мнявчяты незак. Мяўкаць. П, У.

Мнясныці мн. Мясаед. П, У.

Мнясо н. Мякаць агародніны ці садавіны. В чырэшэнь більш мняса, чым у вышэнь. Забужкі (К).

Мовмыра ж. і н. Маўчун. Гуцкі (К).

Модыковаты незак. Прыстасоўваць, прыладжваць, майстраваць. Шо ты там модыкуеш, ны чыпы, пудожды батька, він ліпш за тыбэ понімае і зробыть. У.

Мозьль м. П, мозыль м. Бс. Вузел на нітцы.

Мокротэча ж. Мокрае надвор’е, макрата. П, У, Бд. На дворі мокротэча, ны выйты с хаты. У.

Молодэць м. Малады нежанаты чалавек. П, Дзівін.

Молотэбнык м. Малацьбіт. П, У.

Молочійка ж. Разнавіднасць грузда. П, У.

Молочяйка ж. 1. Адуванчык. 2. Разнавіднасць малачаю. П.

Монторытыся незак. Марудзіць, калупацца. Шо ты там монторыся, ходімо хучій. У.

Монтык м. Хітрун. А (К).

Моріг м. Атава. Жынім коров туды, там жэ молодый моріг одріс, там давно погрэбляно. Ан.

Моркытаты незак. Быць у стане цечкі (пра авечак). П, У. Шчось довго наша овэчка ны моркычэ, шчоп хоть ны осталась ны кітна. У.

Мормыло н. Маўклівы чалавек. П.

Морозыско н. Марозішча. П, У.

Морось ж. Імжа. Паляцічы (К).

Мосійка ж. Дробны дождж, імжа. Ай, якый там дошч був, мосійка! Ан.

Мотлох м. Дробязь (дробная бульба і інш.). У, Сялец (Сг). Ныць картоплі ны вродылы, одён мотлох. У.

Моцёваты незак. Стукаць яйцо аб зубы, правяраючы, ці моцнае яно. В мынэ тато вміе ейця моцёваты, а я не. У.

Мрукнуты зак. Буркнуць, сказаць нешта невыразна. П, Бс.

Мрэць м. Нябожчык. П, У.

Мстлывый прым. Помслівы, мсцівы. П, Бс.

Мудрыкы мн. Мудрагельства. Паляцічы (К).

Муля ж. Мул. П, У, Бс, Бд. З мулі ны вытягнуты. П.

Муратый прым. Брудны. П.

Мураха ж. Мурашка. П, У.

Мурлата ж. Бервяно, якое кладзецца паверх бэлек. П, У.

Мурлявый прысл. Кволы, худы. Тэўлі (К).

Мусово прысл. Абавязкова. П, У, Бс, Бд, Ластаўкі (К).

Мусыть прысл. Мабыць. П, У.

Мутня ж. Хлусня. П, Бс.

Мутыты незак. Хлусіць, маніць. П, У, Бс, Бд. Гэто ныправда, він мутыть. П.

Мутюн м. Ілгун. П, У, Бс, Залессе (СБ). Ны слухай гэтого мутюна. Залессе (СБ).

Мыдвэдыны мн. Ажыны. П, У, Бс. Мамо, навары мні варэння з мыдвэдын. У.

Мыдлыты незак. Абівацца, бадзяцца, ацірацца, круціцца (часта з мэтай што-небудзь украсці). Шось діты коло городжы мыдлять, чы ны хочуть в сад влізты, наглядай тут. Ныма чого тобі тут мыдлыты, йды одсюль. У.

Мыкыткый прым. Губаты. А (К).

Мымра ж. і м., экспр. Маўклівы, негаваркі, насуплены чалавек. Ну й мымра, твій Стыпан, за дэнь і слова од ёго ны почуеш. У.

Мынюшыты незак. Моцна, брыдка абгаворваць. Клавдя так вжэ йійі мынюшыла, так мынюшыла! У.

Мырма ж. і м. Маўчун. Ластаўкі (К).

Мытануты зак. Падмесці (неакуратна). А (К).

Мыхір м. Мачавы пузыр. Колысь з мыхіра дітюм цацку робылы: вымынають ёго в попыловы, насыпають горох, надувають, роблять шылыстуна, будэ мняхкый, хоть у ухо пхай. У.

Мышяты незак. П, У, мышаты незак. Км, мышеты незак. Бд. 1. Перамешваць. Пойду намышяю коровы. П. Мышаты сіно с суломыю, шчоб посля січкы нарізаты. Км. 2. Чаргаваць. Як в’язала маты свэдра, то мышала білу нытку с сыныю. Км. 3. Перашкаджаць. Ны мышяй мні, ны товчысь под ногамы. П. Дытэй с субою пу ягуды браты ны трэба: уно мышаты будуть в лісы. Км. Ны пошыла тобі рубашкы, цілый вэчор мышелы мыні. Бд.

Мэдвэдыны мн. Ажыны. Дзівін.

Мэдыковаты незак. Прыстасоўваць, прыладжваць. Лт.

Мярґоваты незак. Меркаваць. Мярговала, шчо хватыть горыню на вышывку, а ёго забраковало дьві талькы. У.

Набраты зак. Падмануць, абдурыць. От і набрав він мынэ: сказав, шо грыбы вжэ е в бырэзыны, я пошла, пувдня просовалася і хоть бы одного напоказ знайшла. У.

Навськый Вылыкдэнь м. Памінальны дзень. Навськый Вылыкдэнь — в чытвэр посля Паскы. П, У.

Навыдоцы прысл. На бачным месцы. П, У.

Наглыця ж. Няшчасце. Наглыця тыбэ ны возьмэ. П, У.

Наглядаты незак. Назіраць, сачыць, ахоўваць. Я пойду цыбулю полоты, а ты тут за хатыю наглядай, коп той бандіт часом ны вворвався. У.

Нагнаты зак. Дагнаць. П, У, Км. Пуйіхав ровыром, то мы юго ны дожынэм. Км.

Найпэрш прысл. Перш. П, У, Бс. Найпэрш мні прывызэш, а посля Володі. П, У.

Наковісытысь(-ся) зак. Нахіліцца, нагнуцца нізка, блізка да каго-, чаго-небудзь. Чого ты наковісывся надо мною, стань по-людську. У.

Нальйман м. Гультай. П.

Налягаты незак. Уздзейнічаць актыўна, настойліва; прымушаць да чаго-небудзь. Сын шо дня налягае на мынэ — робы хучій высільле і всё! У.

Намусклый прым. Насычаны вільгаццю (пра драўніну). П.

Напостаты зак. У, Ан. Настояць, запатрабаваць. Німці у нас напосталы послідню коровку забраты. Ан.

Напрошкы прысл. Напрасткі. П, У, Бс, Бд.

Напусто прысл. Дарэмна. П, У.

Напытлюватыся зак., экспр. Напрацавацца. Всэ прыбырала і так напытлювалася за дэнь. Корчыцы (СБ).

Напэрыты зак. Адлупцаваць. П, У, Бд. Добрэ такы тыбэ маты напэрыла. У.

Наставыты очы. Утаропіцца. П, У, Бс.

Настілнык м. П, настілнык м. У. Абрус (накрываць стол, дзежку).

Настромыты зак. Ударыць насторч. Настромыла пальця. П, У.

Настропалыты зак., экспр. Падбухторыць, настроіць супраць каго-небудзь. То, пэвно, жінка так ёго настропалыла, шо навыть на рідну матыра почяв кыдатыся. У.

Натрыпаты зак., экспр. Набіць. П, У, Бд. А я свою натрыпала і ныкуды ны пустыла, хай дома посыдыть. У.

Натурлывый прым. Наравісты (пра каня). П, У, Бд. Ой, то кінь натурлывый, ты йім сіно можэш і ны прывысты. У.

Натякаты незак. Намякаць. Знов про нас шчося в сылі говорять, бо Сыкліта мні тыпэрычка вжэ натякала. У.

Нахляпаты зак. Нахлюпаць. На рубашку нахляпав. П, У, Бс.

Нахопытысь зак. Нечакана, непрыкметна прыйсці, пачацца і г.д. Осэнь нахопылась як ты ны бач і оглянутыся ны вспіла. У.

Начый займ. Іншы. Я люблю начый цвет. Корчыцы (СБ).

Нашчо прысл. Навошта. П, У, Бс, Бд. А нашчо мні такый клопот чужых дытэй глядіты — мні й свойі голову одурылы. У.

Нашыховаты зак. П, У, Км. Падрыхтаваць, сабраць. Мамо, ты вжэ торбу нашыховала? Км.

Нывжэж прысл. А як жа. У, Бд. Нывжэж, напэвно буду, й ны пытайся навыть. У.

Ныґды прысл. Ніколі. П, У, Бс, Бд. Більш ныґды моёйі й ногы на твоёму дворі ны будэ, раз у тыбэ хватыло совысты такое на дытэй сказаты! У.

Ныдогрызок м. Недаедзены кавалачак хлеба. П, У, Бс.

Нызасторкнуты зак. Не затрымацца. У.

Нызаты незак., экспр. Штурхаць. П, У, Бд. Ныжэ й ныжэ в бокы дытыну, радый, шчо більшый вырос. У.

Нымаеш прысл. Няма. А ячмынів нымаеш, ны год тыпэр на ячмінь. Ан.

Нымовіть як прысл. Надта, немаведама. Нымовіть як трэба було в Кобрынь зьйіздыты, а я пуднятысь ны могла. У.

Ныоболыты незак. 1. Не спрыяць. То ж то трэба такому чоловіковы уродытыся: він навыть своюй матыры ныць ныоболыть, шчо вжэ тут про людэй. У. 2. Ненавідзець. Вона йіиі ныоболыла. П. 3. Зайздросціць. Сусід завшы ныоболыть, шчо в нас картоплы добры рустуть. Км.

Ныостыркатыся незак. Не быць, рэдка паказвацца. І шчо за хлопэць, дома й ны остыркайіця, всё в поході й в поході. У.

Ныхарчованый прым. Ненаедзены, галодны. Ныхарчована ходыла. П.

Ныхлымяжый прым. Нехлямяжы. П, У.

Ныхлюя ж. Неахайная жанчына. П, У, Бд. Ну й ныхлюя, якая на юй сподныця заляпана, ты но подывысь. У.

Ныць прысл. Нічога. П, У, Балоты (X). Ныць мні ны трэба от тыбэ, оно ны чыпы мынэ. У.

Нычогый прым. Дрэнны. П, У, Бс.

Нышкорыты незак. Шукаць лычом, дзюбай (пра свіней, курэй). Нышкорять поросята, рыють, шукаючы шчо. П.

Нэмныця ж. Балота, у якое правальваюцца, багна. Ны йды, там нэмныця. П.

Нэродь ж. Дробныя неўрадлівыя плады, насенне, збожжа. П, У.

Обдыртус м. Абарванец, абшарпанец. Ідэ обдыртус, оно шматы трасуцьця. У.

Обзэль м. Знадворны слой драўніны, абалона. П, У. Дырывына называйіця: одна обзэль, стрыжня й ны выдно зусім. У.

Облак м. Воблака. П.

Облямьвка ж. П, облямівка ж. У. Апуха ў кажуху.

Обміл м. Мелкаводдзе. На обміл заходыть рыба на нэрэст. Ан.

Обобурыты зак. Ударыць. Обобурыв по плэчох. П, У.

Оболок м. Воблака. П, У, Ан. Алэ й погода, абы оболок найшов на сонцэ, так холодно — аж ны выдыржяты. У.

Обор м. У выразе: На обор даты. Даць без грошай, паверыўшы на слова. На обор дав — быз грошэй, на повіру. П.

Оборьг м. Стрэшка над стажком сена, абарог. П.

Обраты зак. Аграбіць, абрабаваць. П, Бс.

Обробытыся зак. Зрабіць усю работу. П, У, Бд. Лэдь за дэнь обробылася. У.

Обходыты незак. Рабіць абход. Колысь на Юр’я с короваем обходылы свойі нывы, жыто. П.

Обыраты незак. Грабіць, рабаваць. П, У, Бс.

Овад м. П, овод м. У. Авадзень. Як напалы оводы, то лэдь корову подойіла, попоходыла за ею по всім поплавы. У.

Овэчый шчавух м. Кісліца. Овэчый шчавух по пьжні ростэ. П.

Оглэдшчына ж. Агляд гаспадаркі нявесты раднёй жаніха і наадварот напярэдадні вяселля. П.

Огрыватыся незак. У выразе: Ны огрыватыся дома. Амаль не бываць дома, недзе прападаць. Мій хлопэць всё літо дома й ны огрывайіця: забыжыть, зьйісьць дэшчо і знов побіг. У.

Огэндэ прысл. Вунь там. Огэндэ лыжыть гэблык, подай но мні ёго. У.

Од прыназ. За. Як вона і тры дні ны йістымэ, то будэ товшча од вас. У.

Одброджуваты незак. Размяжоўваць слядамі сенажаць. Траву одброджуе с тычкы на тычку — стэжку рабыть. Ан.

Одбродыты зак. Адбрадзіць, правесці слядамі мяжу на сенажаці. П.

Одбытковаты зак., экспр. Набіць. Зара возьму шытыка, одбыткую добрэ і ты напэвно ляжэш вжэ тогді. У.

Одвідаты зак. Наведаць. П, У.

Одвологнуты зак. Адсырэць (пра бялізну). Нагавыці пырысохлы, шчо ныможна прасоваты: повісь нануч на дьвір, шчо б одвологлы. У.

Одгануты зак. Адгадаць. П, У.

Одён ліч. Адзін. П, У.

Однаковый прым. Як некрануты, цэлы, новы, быццам не быў у карыстанні. П, У, Бд. Він окуратно одэжу носыть, всю вэсну одівав костюма, а як однаковый. У.

Односталка ж. Кружок каўбасы. П, У.

Одротованый горшчок м. Гаршчок, аплецены дротам. П, Бс.

Одура ж. і м. Назола. П, У, Бд. Твій хлопэць такая одура головы, як сьвіт ны бачыв, ны хочу я тобі ёго глядіты. У.

Одынак м. Адзіны сын у сям’і. З одынака як ны пес, то собака. У.

Одяг м. Адзенне. Хабовічы (X).

Одягнуты зак. 1. Адзець. Одягнула пальто і пошла. П. 2. экспр. Пацягнуць, ударыць. Діты, опсятьтэ, бо одягну шытыком. У.

Ознаймыты зак. Паведаміць. П.

Окап м. Частка страхі, якая звісае над сцяной. П.

Окапа ж. Скура, якой абшыты хамут. У.

Око н. Дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды насыпаецца збожжа. П, У.

Окрадаты незак. Абкрадаць, красці. І тут окрадае, і в колхозі окрадае — такыйі жулікы е. У.

Окромій, окромый прысл. Асобна. П.

Окыдь ж. Ападкі. Вжэ ж якаясь окыдь будэ: бач коло соньця якое прыслоньне.

Оладок м. Аладка. Той оладок на пудлогу впав, оддай ёго свынюм. У.

Ольхьвка ж., ольхівка ж. Свінуха тонкая (грыб). П, У.

Ондэ прысл. П, гондэ прысл. Вось тут. У.

Опар м. Частка ракі, якая зімой не замярзае. Опар — дэ вода ны замырзае, дывыся, шоб туды ны влытіты. Ан.

Опівзына ж., опівзныны мн. Тоўстыя дубцы, галіны, якія кладуцца на вяршыню стога. Опівзыны звязують чы скручують. П.

Оплічка н. Плечавы сустаў. П, У.

Оплятаты незак., экспр. Есці многа поўным ротам. От оплятае, аж уха трясуцьця, як тыждэнь ныйівшы. У.

Ополонок м. Праснак. Лт.

Ополошыты зак. Аблаташыць. Діты залізлы в садок і ополошылы одну яблыну. У.

Опона ж. Веласіпедная шына. П, У, А (К), Бд. Ны забудь купыты нову опону. У.

Опочыты зак. Адпачыць. П, У, Бд. Ляж, опочынь, наробывся ж за дэнь. У.

Опоя ж. і м. У выразе: Опоя сьвіта Чалавек, які многа п’е. Ай, шчо вжэ про ёго там говорыты: то ж то опоя сьвіта. У.

Опранутысь зак. Надзець верхняе адзенне. П, У, Бс, Бд.

Опсадовыты зак., экспр. Супакоіць. Я хутко тыбэ опсадовлю, ны сядь но сам. У.

Опсядаты незак. Супакойвацца. Опсядь, бо напэру. У.

Опходыты незак. Кранаць, непакоіць. Тым він мынэ ны опходыть, шчо чужый. Чого воно мае мынэ опходыты? У.

Опчахнуты зак. Абсохнуць (пра траву). Тыпэрычка погода, до обіда покосы опчахнуть, а з обіда можна будэ повырнуты. У.

Опылонок м. Праснак. Опылонок — тако пальцём потыкае, дырочкы зробыть і пычэ. Ан.

Опырызаты зак. Моцна сцебануць (пугай). Як опырызала бычём, дысятому закажэ в яблыка лазыты. У.

Опытуватысь(-ся) незак. Вітацца (за руку). П.

Орэчок м. Мужчынская суконная доўгая адзежына. П.

Осмалок м., осмалкы мн. Трохі падгарэлая звараная бульбіна ці падгарэлая частка яе. Выйняла чыгуна с картоплямы с пэчы, бырітэ звэрху осмалкы. П. А я такы вэльмы люблю картоплі з осмалкамы. У.

Осмьлок м. Смаляны кавалак дрэва. П.

Оснывныця ж. Рамачная снавалка. Хабовічы (X).

Осыпаты зак. Пакрыць, напоўніць, абсесці. Як ворінне поплава осыпало — сніг будэ (прыкмета). У.

Осыпаты незак. 1. Акучваць матыкай. Ны було дэ коня взяты, мусыла всі соткы осыпачкыю осыпаты. 2. Пасыпаць мукой (корм жывёле). Трэба йіхаты знов змолоты пару мышэчкув, бо вжэ ныма чым осыпаты ны свынюм, ны коровы. У.

Осыпачка ж. Матыка без зубцоў. П, У, Бс. Нагостры мні осыпачку, пойду буракы полоты. У.

Осыпка ж. Груба змеленае зерне на корм жывёле. П, У. Ны шахтай так осыпку, до нового шчэ далэко. У.

Осыть ж. Сітаватае дрэва. П.

Осытуватый прым. П, осытоватый прым. У. Сітаваты (пра драўніну). Прывіз осытовату доску мні. У.

Осэлыця ж. Сенажаць каля агарода. П.

Откыдалнык м. Мяшочак для адцэджвання тварагу. Зав’ежэ откыдалныка, помнэ, каміньчыком прыложыць і будэ сыр. Ан.

Ото прысл. Нядаўна. Ото судосыла йій’і в Кобрыні: такая бабзно зробылася, скуль, здаецця, в юйі набралося всё. У.

Отпанахтаты зак., экспр. Адрэзаць вялікі кавалак чаго-небудзь. Я ш тобі казала нывылычкый кусок сала одрізаты, а ты отпанахтала кавал, шо й за тыждэнь ны зьйімо. У.

Отрэпыны мн. Мяккае атрэп’е лёну.

П, У.

Отухнуты зак. Знікнуць (пра пухліну). Рука була опухла, а зара вжэ отухла. П.

Отхэцькаты зак. Выхадзіць, вылечыць. Пару дён лыжяла там, пока йіиі отхэцькалы. У.

Охлюпыстый прым. Пахілы (пра страху). Охлюпыста стріха. Ан.

Охылынка ж. Вялікая хустка. П, Корчыцы (СБ).

Очыпытысь зак. Прычапіцца. Очыпывся до ёго як слота. П, У.

Ошалапутыты зак. Абмануць, абвесці вакол пальца. Такую хорошу дівку ошалапутыв і покынув, більш такэйі вжэ ныґды ны знайдэш. У.

Паґурок м. П, Ан, пагурок м. Км, Ляхчыцы. Узвышаная мясціна, узгорак. Літо мокрэ було і хулудно, то добрэ, шчо соткы на пагуркувы далы. Км.

Паданкы мн. Плады, якія самі ападаюць з дрэва. П, У, Бс.

Пазур м., пазурі мн. Кіпцюры ў птушак, капыты ў парнакапытных. П, У.

Палахтіты незак. Палаць. П, У.

Паросток м. Расток. П, У, Бс. Намочыла гуркы (насінне), то вжэ попаростылысь, паросточкы е, паросткы. П.

Пасаман м. Дзягастыя плямы. Чого в тыбэ пасаманы на сорочцы? У, Ляхчыцы.

Пасовыско н. Паша. П, У.

Пасовэць м. Плытагон. П.

Пастовнык м. Выган каля вёскі. В пастовныку ныць травы ныма, довго коров паслы. Колысь сіяных трав ны було, оно косылы по пастовныках. Ан.

Пасынок м. Няродны сын, пасынак. П, У.

Пасырбыця ж. 1. Сястра толькі па бацьку. 2. Няродная дачка, падчарыца. П.

Пацёры мн. Пацеркі. П, У.

Пачосы мн. Пачаскі. П, У.

Півэнь м. Певень. Як півэнь вэчором заспывае, то пырыміна погоды будэ. П, У.

Пір’е м. Лісце цыбулі. У, Бс.

Пішком прысл. Пешшу. П, У, Бс.

Пьд м. П, під м. У. Месца, дзе стаяў стог сена.

Пьп м. Бацюшка, поп. Пой’іхалы до попа — ныма попа вдома: чы твоя, чы моя нышчаслыва доля (з песні). П.

Плавнык м. Водная расліна. Плавнык — шырокынькый, стыбылькы мае, білінькым цвытэ, по воді. П, У.

Плавушка ж. Раска. П.

Пласкый прым. Пахілы. Пласка стріха. П.

Плат м. Кусок палатна (тыпу наміткі), дарылі на вяселлі. П.

Плешка ж. Бд, пляшка ж. Бс. Бутэлька. Плешку горілкы выпылы.

Плысак м. Плыгагон. П.

Плыска ж. Лісічка (грыб). П, У.

Плюта ж. Дождж са снегам. У, Дзівін (Сг).

Пляжыты незак. Ісці безупынна, доўга, у вялікай колькасці (пра дождж і мокры снег). Ну й пляжыть на дворі, як скотыну покормыты? У.

Плямкаты незак. Есці прыцмокваючы, прыцмокваць. П, У. Ны плямкай, як йісы, так ны хорошэ робыты. У.

Пляцок м., пляцкы мн. Блін на ўсю патэльню. П, У, Бс.

По прыназ. Пасля. П, У. По обіды пійдэш грыбсты сіно у валкы, бо нануч на дошч пырыдавалы. У.

Поблагнуты зак. Змарнець. Так картоплі поблаглы, шоб хоть чысто ны пропалы. У.

Повал м. Столь. П, У. Пічку брыкетом топлю, то за зыму повал так закоптыцця, шчо лэдь отшарую пуд Паску. У.

Повдня ж. Паўдня, сярэдзіна дня. П, У.

Повідде н. Паводка. Повідде — як воды мныго. Ан.

Повня ж. Поўня (фаза месяца). П, У.

Поводыты незак. Вадзіць каня ў час ворыва. П, У, Бс.

Повпыватысь(-ся) зак. Панапівацца. П, У, Бс, Бд. Повпываюцьця, як чмылі. П.

Поврозы мн. Тасёмка, матузы ў фартуху. Поврозы довгы, добрэ зав’язуваты. Корчыцы (СБ).

Повх м. Крот. П, У, Бд. Повх зануч всю грятку цыбулі сточыв, трэба пырысаджуваты. У.

Повхоточына ж. Кучка зямлі, наточаная кратамі. Ныяк ны можна косыты, одны повхоточыны по траві, оно косу тупыш. У.

Повшок н. Мядзведка. П.

Повшубок м. Паўкажушак. Бс, Бд. Зложы повшубка, то будэ і тыпло і хорошэ. Бд.

Повыдён прысл. Павінен. П, У. Повыдён Вітя в суботу прыйіхаты с Кобрыня, а нывістка повыдна в ныділю. П. Повыдён був шчэ зрання прыйты, а шчось ныма. У.

Поганяты незак. П, У, Бс, поганеты незак. Бд. Панукваць (каня). Поганев своего коне, сэдячы на возы. Бд.

Погонь ж. Нізкае месца. В погоні ольшына ростэ. П.

Подарыты зак. Даць міласціну. П, У, Бс, Бд. Трэба подарыты старця. П.

Подвалок м. Першае бервяно ў зрубе. П, У, Бс.

Подвірный прым. Знадворны (пра рамы ў вокнах). Подвірны окна ужэ вставыв, зашклыв, можна пырыбыратыся у нову хату. У.

Подворьныця ж. Дошка пад варота-мі. П.

Подганяты незак. Прымушаць да хутчэйшага выканання работы. П, Бс.

Подгрыбнык м. Польскі грыб, падгрыб. П.

Подмэтяный прым. У выразе: Пошлы, як подмэтяны. Пайшлі пасля няўдачы. У, Лт.

Поднётка ж. Падносак. Ты ны варт мэйі поднёткы. П.

Подоріжка ж., подорожнык м. Апенька лугавая. П.

Подполюшка ж. Перапёлка. Подполюшка (спявае) — піть-піть, под-полю, под-полю. П.

Подстанывка ж. Падстаўка пад вулей на дрэве. П.

Подтягнюватый прым. Падцягнуты, з малым жыватом. Коны подтягнюваты, ны тлусты. П.

Подупліты зак. Аслупянець ад страху, моцна спужацца. П, У. Як сталы стрыляты, то воны подуплілы. П. Як грымнуло, так усі в хаті подуплілы, полякалысь. У.

Подшэвка ж. Падшыты ніз вопраткі. П, Бс.

Подыйка ж. Няпэўная навіна. Подыйка йдэть. П.

Под’юндыты зак. Падбухторыць. Гэто ты ёго под’юндыла, шчо він такый злый. Камень (СБ).

Позавтрэй прысл. Пазаўтра. П.

Позазавтрэй прысл. Праз тры дні (у будучым). П.

Позазавчір прысл. Тры дні назад. Позазавчір діло було. Ан.

Позазавчора прысл. Тры дні назад. П, У.

Позапрыгумныком прысл. Пазагуменні. П.

Поздоровкатысь(-ся) зак. Павітацца. Зайшов у хату, поздоровкався з господарём. У, Бд.

Позёмкы мн. Суніцы. П.

Пойняты зак. Злавіць. Пойняты курыцю трэба. П, У.

Поклюшка ж. Невялікі гнуткі калочак. На вьз голлё кладуть і вырубують поклюшкы, ставлять на драбыну, шоб бьльш голля накласты. П.

Поковбачытыся зак. Пакрывіцца. Зусім доскы на пудлозі поковбачылыся, мусыть сырымы застылав. У.

Покорожаный прым. Няроўны. В в’язовы глатка кора, а в бэростовы покорожана. П, У, Бс.

Покыданка ж. Разведзеная, пакінутая мужам жонка; развядзёнка. П, У, Бд. Покыданцы тяшко замуж знов выйты. У.

Полёвый грыб м. Махавік зялёны, заечы баравік. П.

Політок м. Палетак. У выразе: Крычыть на всёй політок. Моцна крычыць. П.

Полова ж. 1. Мякіна. П, У, Бс. 2. Астаткі пасля прасейвання аўсянай, ячнай мукі. П, У, Бс.

Половый прым. Масць каровы, каня: светла-жоўты. П, У.

Половынчык м. Бервяно, разрэзанае ўдоўж напалавіну. П, У, Бд. Колысь хлывы, хаты (як хто вэльмы бідный) і клюні с половынчыкув робылы. У.

Полокаты незак. Паласкаць. П, У, Бд. Пополокала лошкы П. Занысы мні одэжу до колодяза, пойду полокаты. У.

Полотте н. Поліва, праполванне. П, У, Бд. Так за вэсну далося гэтэ полотте: рукы поопухалы, шо й корову ны могу выдойіты. У.

Полохлывый прым. Палахлівы. П, У, Бс.

Полупышок м., полупушок м. Палукашак (кош, які ўстаўляўся ў воз, сані). П, Лт.

Помалу прысл. Павольна. Помалу йшлы, йіхалы, робылы. П, У, Бс.

Помоч ж. Дапамога. П, У.

ІІомытушчый прым. Памятлівы. П, У, Бс.

Понаравытысь(-ся) зак. Спадабацца. П, У, Бд.

Поночота ж. Цемень. Поночота, ныць ны выдно, носа ны высадыты. П.

Поночы прысл. П, У, понучы прысл. Км. Цёмна. Було так понучы, шчо лэдь духаты дутягнувся. Км.

Попаростытысь(-ся) зак. Папрарастаць. П, У, Бс.

Попырычняк м. Папярочны загон. П, У. Попырычняка трэба буракамы засадыты: на зыму коровы шо даты будэ. У.

Порохняк м. Трухлявае дрэва. П, Бс.

Поскрыптуха ж. Хлябок з рэштаў цеста. Павіцце (СБ).

Посляд м. Дробнае зерне збожжавых культур. П.

Пособляты незак. Памагаць. Мні одён дядько пособляв купляты. П, У, Бс.

Пособыты зак. Дапамагчы. П, У, Бс. Пособыв мні мышкы покласты на вьз. П.

Постолы мн. Лапці. П, У, Бс, Км. Постолы плыла, волокы выла — подаркув ны наробыла (з песні). П.

Постэля ж. Пасцель. Вона слала постэлю. Бд.

Посудок м. Посуд. П.

Потак м. Прыстасаванне для навівання цэвак. П, У.

Потапэць м. Страва з кавалачкаў хлеба, вады (ці малака), запраўленая тлушчам або цукрам. П.

Потырэбыны мн. Пахмелка, пахмелле. Я то думаю, куды він так рано пойіхав, а то ж на потырэбыны хучій погнався. У.

Потяс м. Прасніца. П, У.

Пофарблёный прым. Пафарбаваны. П.

Походэнька ж. Жанчына, якая любіць хадзіць без справы па хатах. П.

Походэнькы мн. Хадня ад хаты да хаты. П.

Поцвёлый прым. Цвілы. Поцвёлый хліб йілы діты, коб грому ны боетыся. Ан.

Пошчо прысл. Навошта. П, У. Пошчо воно тобі гэтэ, пошчо! П. І пошчо воно тобі здалося? У.

Правдывэць м. Баравік. П, У, Бс. Бало, як пойду в бырэзыну, то тылько одны правдывці быру, а зара ходь бы на показ якого знайты. У.

Право н. Улада. Було польскэ право, нымэцькэ, совецкэ. П.

Правыло н. Бервяно, якое кладзеццаў апошнім вянку зруба. П, У, Бд. Гэтой бар’як на правыло добрый будэ. У.

Прач м. Скрутак ільновалакна. Прач — бырэцьця по сім повісом і трыразы по сім. П.

Прачык м. Апалонік. Як булы малымы, ловылы прачыкув і бавылыся йімы. У.

Проґапыты зак. Прашляпіць, правароніць, празяваць. П, У, Бд. Прогапыла такую хорошу хустку в онучныка, ны купыла. У.

Прогаяты зак. Прагаварыць, загаварыцца. Годыну сыділа тут і прогаяла, а мні ж чясу ныма! У.

Прожора м. Абжора. П, У, Бс.

Прокынутыся зак. З’явіцца нечакана ў невялікай колькасці. П, У, Бд. Як дожджі пройшлы, то булы трохы грыбы прокынулыся, а зара сухо — то й знов ныма. У.

Проманежыты зак. Страціць. Пый, пый, то права хутко проманежыш! У.

Прорьй м., П, прорій м. У, Ан, Лт. Праліўны дождж, лівень.

Протяг м. Працяжнае вымаўленне. В Ходосах говорать с протягом. П.

Прохытроный прым. Дапытлівы. П, У.

Прузак м. Раменьчык. П, У.

Прыборкаты зак. Прыручыць. Лэдь трохы тылятко прыборкала, а то такое дыкэ уродылося. У.

Прыгарка ж. Зарумянены вяршок малака пры кіпячэнні ў печы. На малодуху казалы: ны йіж прыгаркув. А то будэ дошч іты. Як замуж ітымэш. Ан.

Прыгумнык м. Месца каля гумна і месца, дзе стаяла гумно. П.

Прызьба ж. Прызба. П, У.

Прызылыты зак. Прываражыць, прысушыць. Прызылыла хлопця — зіллем ёго прыворожыла. Ан.

Прымантыты зак. Прываражыць, прывабіць. І чым тілько вона зуміла ёго прымантыты? У.

Прыматкобожытыся зак. Уладкавацца, прыладзіцца, прымасціцца. П, У. Місця за столом ны було, то я сяк-так скраечку прыматкобожылася і так всёй вэчор і просэдыла. У.

Прымгнуты зак. Задрамаць. Пойды вжэ ты попыльнуй корову, а я пойду хоть на мынюту прымгну. У.

Прыморозок м. Замаразак, прымаразак. П, У, Бс. Прыморозок бырэцьця, трэба картоплі нануч накрыты. У.

Прыморужаный прым. Прыжмураны. Оно вжэ входыть в хату прыморужаный, то знаю, шчо выпывшы. У.

Прымружыты (очы) зак. Прыплюшчыць (вочы). П, Бс.

Прынайматы незак. Наймаць час ад часу. Ой хто ж тым сэрпом будэ жяты? —Будэш, батэньку, прынайматы (з песні). П.

Прынытытыся зак. 1. Прылашчыцца, прыгалубіцца да каго-небудзь. От прынытылася до матыра. 2. Супакоіцца, сціхнуць на нейкі час, затаіцца. Дэ но ты там прынытылася, а ну вылазь. У.

Прыпольный заець м. Заяц-русак. П.

Прыпык м. Прыпечак. П, У.

Прыскаты незак. Пырскаць. П, У, Бс.

Прыскрынёк м. Бакавая скрынка ў куфры. П, У, Бс.

Прыступа м. Прымак. Тожэ прышов до нас в прыступы, раз до жінкы прышов жыты. Ан.

Прыступытыся зак. Падступіцца,падысці, прыступіцца. Як наллю воды в корыто, то з-за пчол ны прыступытыся. У.

Прыхаманутыся зак. Прыбрацца, апрануцца ў чыстае, прыгожае. Іды і ты трохы прыхаманыся, зложы чысты нагавыцы і рубашку. Ан.

Прыхватком прысл. Урыўкамі. П, У, Бд.

Прышчіток м. Стрэшка ўнізе франтона. Трэба нового прышчітка зробыты, гэтый зусім гнылый. У.

Пудвалок м. Падруба. П, У.

Пудмурьвка ж. Падмурак хаты. П.

Пуд’юджуваты незак. Падбухторваць, падштурхоўваць словамі зрабіць што-небудзь (звычайна дрэннае). П, У, Бд. Гэто напэвно Васыль ёго пуд’юдыв, сам він ныґды такого ны зробыв бы. У.

Пужално н. Драўляная частка пугі. П.

Пузатій м. Пузач. А якый він пузатій був, коб ты бачыла! У.

Пульга ж. Вялікая мяцеліца. Пульга — як вылыкый вітёр і сніг, шо й іты ныможна. Ан.

Пулятысь незак. Напружвацца з усіх сіл. Дзівін (Сг).

Пустыты зак. Сапсавацца (пра дарогу напрадвесні). Дорога пустыла — высна почынайіця. П, У.

Пучытыся незак. Распускацца, набрыняць (пра пупышкі). Пучыцця вжэ смородіна, шэ хучій за вырбу вона роспускайіця. У.

Пушка ж. Карабок (з-пад запалак). П, У, Бд. Дьві пушкы запалкув купыла. П. Ны давай дытыны пушку бавытыся. У.

Пырыковбасюваты незак. Моцна нахіляць што-небудзь. Ны трэба так, ны пырыковбасюй. У.

Пырыкульбачытыся зак. Перакуліцца. Як дам дэ чым, аж пырыкульбачыся. У.

Пырылётный, с пырылётамы дошч. Кароткачасовы дождж, дождж з перапынкамі. П, У. Бс.

Пырымота ж. Памылка пры снаванні. П, У.

Пырыпасаный прым. Перавязаны, перапяразаны. Дружка (на высіллі) пырыпасаный ручныком. П.

Пырыпілка ж. Матылёк. П, У.

Пырыпіччэ н. Вугал насупраць печы. П.

Пырыпьй м. Падарунак маладым на вяселлі. Дзівін.

Пырыпываты незак. Адорваць маладых на вяселлі. Дзівін.

Пырэй м. Пырнік. П, Бс.

Пычурка ж. Шампіньён. П, У, Бс.

Пычы незак. Скварыць, смажыць. П, У, Бс.

Пычяйка ж. Пякотка. В мынэ пычяйка пычэ. П, У.

Пышнота ж. і м. Чалавек, спешчаны ежай, пераборлівы ў ежы. Пышнота ты у мынэ, тое ны хочэ, гэтэ ны буду, от йіж, шчо дала, ны то забыру зусім. У.

Пышчуга ж. Пясчаная мясцовасць.П, У.

Пэвный прым. Упэўнены, перакананы. П, У, Бд. Він пэвный був, шо ёго ныхто ны бачыв. У.

Пэлька ж., экспр. Рот. Роззявыв свою пэльку. П, У.

Пэндзэль м. Прылада, якой беляць сцены. П, У, Бс.

Пэнькаты незак. Лопацца. П, У, Бд. Мыла слоікы гарячыю водою, то одын пэнькнув, мусыла выкынуты. У.

П’явэчынык м. Ракавіна слімака. П.

Радюшка ж. Посцілка. П, У, Бс.

Ралюх м. Шырокі кавалак узаранай зямлі ад разоры да разоры. П, У.

Раптом прысл. Усяго. Раптом на годыну мні трэба був жылізнык, і то навыть пошкодовала. У.

Ратай м. Араты. П.

Раховаты незак. Лічыць. П, Бс.

Рачыты незак. Жадаць. Шчо бачыть, тое й собі рачыть. У.

Ридкьвка ж. Свірэпа. П.

Робітка робыть. Пра цвіценне (красаванне) жыта. П, У. Я робітку бачыла. Робітка робыть на жыты — жыто цвытэ. П.

Робочый прым. 1. Працавіты. П, У, Бс, Ан. 2. У выразе: Робоча зымля. Верхні слой ворнай зямлі. Ан.

Роділля ж. Парадзіха. П, У. Ходімо, Манё, до роділлі на одвіткы у ныділю. У.

Розбороняты незак. Разводзіць бойку, уціхамірваць тых, хто пачаў бойку. П, У.

Розбываты незак. Растрасаць скошанае сена. П, У, Бс.

Розвыдняты зак. Развіднець, развіднецца. П, У, Бс.

Роскалле н. Халепа. Сніг ростанэ — будэ роскалле. П.

Роскынуты зак. 1. Разаслаць (пасцель). П, У, Бд. Роскынь посьціль, пора спаты лягаты. У. 2. У выразе: Роскынуты карты. Паваражыць на картах. Цыганка так роскынула карты і кажэ: «Ны быдуй, будэ в тыбэ шэ ліпша овэчычка!» У.

Роспанахтаты зак., экспр. Разрэзаць моцна, глыбока, навылёт. Чыстыла буракы і так міцно роспанахтала руку ножём, зара ныць ны могу робыты. У.

Роспьрка ж. Планка, якая змацоўвае кроквы каля іх скрыжавання. П.

Роспорка ж. Разрэз у штанах. П, Бс.

Роспранутысь(-ся) зак. Зняць верхняе адзенне. У, Бс, Бд.

Роспруга ж. Разора — баразна паміж градамі, загонамі. П, У.

Россвітте н. Світанак. П.

Росхытаты зак. Расхістаць, раскалываць. Здорового зуба трудно росхытаты. Ан.

Росяно прысл. Росна. П, У.

Рошча ж. Рост (як працэс), урадлівасць. П, У, Бд. Ныма в мого часныку рошчы. П. То в ёго такая рошча: будэ худым він у вас, пока ны выростэ, затое тогді якый хлопчыско станэ, ны одлюбуйіся. У. Ныма рошчы пуд дэрвом. Ан. Добра рошча в мэйі капусты, зародыть капуста. Бд.

Рублыстый прым. Масць каня: наяўнасць больш цёмных кругоў. П.

Румёнок м. Рамонак. П, У.

Рыжэць м. Жоўты зярністы пясок. П.

Рыза ж. Апілкі. П.

Рызак м. Прыстасаванне для рэзання сечкі. П.

Рынка ж. Маленькая патэльня на трох ножках. Ліпава (СБ).

Рышытняк м. Рашэтнік (грыб). П, У.

Садовыты незак. Садзіць, усаджваць. Дружко молодых садовыть на посад, за столом йіх пырыпывають тогді. Ан.

Садовытыся незак. Садзіцца. Ныма колы садовытыся, ходімо вправлятыся, потом будэш опочываты. У.

Сачівка ж. Сачавіца. П.

Свынтыянськэ зілле н. Святаяннік П.

Свыны мн. Чорныя грузды. Я свынэй назбыраю, одвару, увыллю смытаны, накрышу цыбулькы — і так выйімся! У.

Свынынчык м. П, У, Бд, свынюшнык м. Лт. Свіны драўляны хлеўчык ці прыбудова для свіней.

Свыріпа ж. Варыва з лебяды. Бувало посёрбаеш свыріпы і цілый дэнь робыш. У.

Свырчок м. Цвіркун. П, Бс.

Свытыты незак. Ззяць. Зоры світять. П, У, Бс.

Свэдэр м. Світэр. П, У, Бс.

Сёромно прысл. Усё роўна. П. У.

Сьшка ж. Плуг-акучнік. П.

Скьп м. Кастрыраваны баран. П.

Скьрка ж. Скарынка. П.

Сколотыты зак. Патаптаць, паблытаць пасевы (скацінай). П.

Сконвіку прысл. Спрадвеку. Сконвіку звалы і зовэмо нашэ сыло — Пыркы. П.

Скотурхаты зак. Пабудзіць, раскатурхаць. Лэдь скотурхала мужыка, так міцно спав. У.

Скрунуты зак. Павярнуць. Дорога скрунула вбік. Ровыром йіхав да вбік скрунув. П, У.

Скрутытысь(-ся) зак. Ашалець. П, У, Бс.

Скрывдыты зак. Пакрыўдзіць. Він такый, шо любыть оддаты (вярнуць доўг), шоб чоловіка ны скрывдыты. Ан.

Скубосінка ж. Кручок з загнутым канцом для выскубвання сена са стажка. Ан.

Скулыты незак. Скавытаць (пра сабаку). П, У, Бс.

Скупляты незак. Выкупляць. Дзівін.

Скупындя ж. і м. Скупянда. П, У, Бс.

Скупыты зак. Падкупіць. Нывіста богатая, мы до ейі ны прыступымо, долярамы ны скупымо (з песні). П.

Следзь м. Селядзец. П, У. От смачного следзя купыла, і ны солёный, і тлустый — смакота. У.

Слота ж. Мокры снег. Прычыпывся до мынэ як слота сныговая. Ан.

Слызота ж. Слізгота. От слызота, ны ступыты ногою. У.

Слыпыньдя ж. і м. Сляпы чалавек. Помалу, то голову розоб’еш, слыпыньдя, прыгынайся трохы. У.

Сніданічко н., памянш. Снеданне. Прыйіхала Манечка з вынчяннічка, просыть в батэнька сніданічка; тое батэнько сам знае, сніданічко выдавае (з песні). П.

Собачча дорога ж. Сцежка, пратаптаная жывёламі, ледзь прыкметная сцежка. П.

Совплі мн. Ледзяшы. Бс.

Сокоріты незак. Сакатаць (пра курэй). П, У.

Сокорына ж. Таполя. Скількы гнёздув на сокорыні. Навасёлкі (СБ).

Солодойіжоватый прым. Пераборлівы ў ядзе. Шо то за чоловік, солодойіжоватый, нычого ны йісьць. Ан.

Соломняный прым. Саламяны. П, У,Бс, Бд.

Соныко н., памянш. Сонейка. Такы ны будэ вірно жяты — всё на соныко поглядаты: сонцэ высоко, то й шчэ жнімо, сонцэ нызэнько, то й ходімо (з песні). П.

Спадаты с тіла. Худзець. П, У. За чужое діло ны спадай с тіла. П.

Спалахтіты зак. 1. Згарэць хутка, вялікім полымем. П, У, Бд. Сухыйі дрова у плыті як ты ны бач спалахтілы, то свыннячы картоплі навыть ны закыпілы. У. 2. перан. Закахацца. Спалахтів хлопэць, будэ жэнытыся. Павіцце (СБ).

Спахово прысл. Нязручна з-за нахілу. Тут спахово зайіжджяты. П.

Спаховый прым. Пакаты, спадзісты, які мае нахіл. Спаховый бэрог. Спахова дорога. П.

Сплав м. Дрыгва, багністае балота. Сплавы дыхтять, аж іты ныможна, там жэ ныма дэ ногою ступыты. Ан.

Споврочыты зак. Сурочыць. П, У, Бд. Показала б тобі поросята, алэ боюсь, шо споврочыш. У.

Спожыток ж. Спажыва. Тут ныма спожытку. П.

Спокойнота ж. і м. Спакойны ціхі чалавек ці жывёліна. П, У.

Спомытаты зак. Успомніць. Гэто так давно було, шо я ныяк ны могу спомытаты, як ёго звалы. У.

Спродаваты незак. Прадаваць, збываць. Ныхай батэнько коны спродае, нам грошы прысылае (з песні). П.

Спрокудыты зак. Абрыднуць. П.

Спрынджыньвка ж. П, У, спрынджынівка ж. Бс. Культыватар. П.

Спудныцця ж. Спадніца. Бд.

Спуст м. Фуганак. П, У, Бс, Бд.

Спыльчлывый прым. Запальчывы. П.

Ссякаты незак. Падсыхаць. На дворі ссякло трохы, можэ, выпусьць дівчыну на якую годыну, ныхай побігае. У.

Стовпак м. Кветаноснае сцябло цыбулі. Цыбуля пошла в стовпакы. П, У, Бс.

Стожарыско н. Месца, дзе стаяў стог, стажар’е. П, У.

Стоконытысь(-ся) незак. Хораша прыбірацца. Чом йій ны стоконытысь! П.

Столнычка ж. Кружок рэзаць сала, мяса і інш. Подай столнычку, сало покрышу. У.

Стонога ж. Сараканожка. П, У, Бс, Бд.

Сторчма прысл. Старчма. П.

Страмыты незак. Сароміць. Хотів пострамыты йіиі. П, Бс.

Страхопуд м. і ж. Баязлівец. П, У, Бс.

Стрьп м. Верх страхі. Натягнув стропа соломою. П, У.

Стройічный прым. Дваюрадны, траюрадны. П.

Стрыжты очыма (пра каня) незак. Уважліва сачыць. П, Бс.

Стрыжэнь м. Зламаны рог. Корова, як зоб’е рога, остаецьця стрыжэнь. Як пэршый раз зоб’е, то шчэ одростае, а більш — не. У.

Стуболыты зак. Вытаптаць (пра пасевы). Коровы на нет стуболылы картоплі мойі. У.

Стуболяный прым. Збіты, стаптаны скацінай (пра пашу). Стуболянэ місьце — дэ скотыну крутыть на одным місьці. П, У.

Стыдотьте н. Вялікі сорам. О стыдотьте будэ, як людэ почують, й на сыло ны выйдэш. У.

Стымыныты зак. Сцягнуць, сперці. Кьшка кубасу стымыныла. Хай тыбэ чэрвы зйідять! П.

Стыпыр’е н. Лісце цыбулі. П.

Стырня ж. Іржышча. П, Бс.

Стышчыты зак. Адважыцца, рашыцца. П, У. Ой, пійдэм у хату, сядэм за стіл і всё, такы ж ны стышчыть пры людёх прогнаты. У.

Стэлюватыся незак. Выводзіць паслед (пра карову). Корова отылылась і ныяк ны стэлюйіця. У.

Сувалок м. Скрутак палатна. П, У, Бс.

Сугурбуватый прым. Сутулаваты. П.

Судосыты зак. Сустрэць. П, У, А (К), Ан. Судосыв свого сусіда коло сыла. П. Побыжы маму судосы з роботы, выдро з молоком пуднысы хоч. У.

Судосытысь(-ся) зак. Сустрэцца. П, У.

Сухопарком прысл. Усухамятку. П, У, Бд. Жінка ёму сьніданьне ныколы ны варыть, сухопарком пойісьць і побіг на роботу. У.

Сухопостьй м. П, сухопостый м. Бд. Сухастоіна.

Сушчык м. Акраец хлеба. Сушчыка дай мні пойісты. Ан.

Схвостатысь(-ся). У выразе: Пошлы схвоставшыся. Пайшлі пасля няўдачы. Лт.

Схляпатысь(-ся) зак. Захлюпацца. Схляпавсь(-ся) на нет. П, Бс.

Сходный прым. У выразе: Сходны дні. Перыяд убывання Месяца да паловы. Як місяць мэнчае, то сходны дні. Ан.

Сходыты незак. 1.Узыходзіць, усходзіць. Місяць сходыть. П, У, Бс. 2. Падыходзіць (пра цеста). П, У. Хліб сходыть, хутко в піч буду сажяты. У.

Схохулытысь(-ся) зак. Стуліцца. П, Бс. Бусэнь, схохулывшысь, прышов под хату, бо холод. П.

Схрон м. 1. Ракавіна слімака. П. 2. Склеп. Лт.

Схронышчэ н. Лісіная нара. П.

Сы прыназ. П, сэ прыназ. У, Бс. Калі, як. Сы купыш, то прынысы. П.

Сыдорко н. Божая кароўка. П, Бс. Сыдорко, пыдорко, чы пэнь, чы колода, чы будэ взавтра погода? Сы погода, то пушчу. Сы ныгода, то заб’ю. П.

Сыймыковатысь(-ся) незак. Раіцца, абмяркоўваць. П, У.

Сылно прысл. Многа, ураджайна (пра садавіну, агародніну). П, У, Бд. От сылно тая яблына од дорогы зацвыла. П. У гэтум році сылно яблык на яблынах. У.

Сылнык м. Прыбудова да гумна. П.

Сыло н. Вёска. П, У, Бс, Бд.

Сыненка ж. Сяннік. Сыненку у полоску ткалы. Ан.

Сыній прым. П, У, Бс, сыный прым. Км. Сіні.

Сыновыць м. Пляменнік. З йім жыла старая маты, жінка, двое дытэй і сырота сыновыць. Бд.

Сыняк м. Махавік жоўта-буры, імшарнік. П.

Сыпкый прым. Пра бульбу, якая добра разварваецца. Сыпкы картоплі. П, У.

Сыроміть прысл. Амаль дарма аддаць. Зайшов якыйся одур в голову, сыроміть оддала півня. У.

Сыстранка ж. Дачка сястры. П.

Сыстранэць м. Сын сястры. П.

Сэлёг м. П, сэлях м. У. Качар. Зарубай старого сэляха на суп. У.

Сядаты незак. Садзіцца. П, У.

Сякаты незак. Смаркаць. П, У.

Талашкатысь(-ся) незак. Бадзяцца. П.

Талька ж. Маток мулінэ. На макатку сім талёк горыню пойшло. У.

Таляхаты незак. Абгаворваць. Ны мають роботы, позбыралыся та й таляхають языкамы на всіх пудряд. У.

Темрава ж. Цемната. Темрава на дворі хоч очы выколь. У.

Тьк ж 1. Ток у гумне. 2. Земляная падлога. П.

Тлумак м. Клунак. П, У.

Товканыці мн. Звараная тоўчаная бульба. У моюй сымйі такы ныхто товканыць ны йісьць, а от супу оно подавай. У.

Товкынуты зак. Штурхнуць. П, У, Бс.

Топіро, топірычко прысл. Зараз, цяпер. П, У, Бс.

Топыты незак. Паліць (у печы). П, У, Бс, Бд.

Торкнуты зак. Зрушыць з месца. П, Бс. Ны торкну я гэтого мышка, ходы пособ.П.

Торочкы мн. Завязкі ў навалачцы. Так хутко торочкы поодрывалыся. Мінянка (СБ).

Тройчякы мн. П, У, тройчакы мн. Бс. Драўляныя вілы з трыма рагамі.

Тромкаты незак. Брынкаць. На гітары коло хаты вэчором тромкае і тромкае. Корчыцы (СБ).

Трохкантовый прым. Трохвугольны. П.

Труйіты незак. Труціць. П, У, Бс.

Трускавкы мн. Клубніцы. П, У, Бс, Бд.

Трыпальня ж. Падстаўка, на якой трэплюць лён. П.

Трыпаты незак. Гаварыць бязглуздзіцу. У, Бс, Бд.

Трыпачка ж. Прылада ў выглядзе лапатачкі, якой трэплюць лён. П, У, Бс.

Трыпытаты незак. Лапатаць крыламі (пра птушак). На одному місцы крыламы трыпэчэ то вгору, то вныз (пра жаваранка). У.

Трэпсы мн. Махры вакол хусткі. П.

Туболыско н. Збітая скацінай паша, дзе мала травы. Туболыско — дэ скотыну крутыть на одным місьці. П.

Тубылнык м. Мясцовы, тутэйшы жыхар. П.

Тутыка прысл. Вось тут. Ны знаю, куды воно могло подітыся, я тутыка клала. У.

Тхьр м. П, тхір м. У, Бс, Бд. Тхор.

Тхнуты зак. Дыхнуць, перавесці дух. Чысто замучыла мынэ со своёю роботыю, ны дае мні й тхнуты. Ны дае мні навыть тхнуты, всё купы да купы. У.

Тылыпатыся незак., экспр. Ісці. Думаю, і хто там такый на змырканьні тылыпайіця дорогыю? У.

Тымнота ж. Цемень, цемната. П, У, Бс.

Тыпэр прысл. Сёння. П, У, Бс, Бд.

Тыртушка ж. Тарка. П, У, Агароднікі (СБ).

Тырыбіж м. Расцяроб. Тырыбіж дэ выкорчовуйіця всё. Ан.

Тытьн м. Тытунь. П, У.

Тэмно прысл. Цёмна. Тэмно, хоч ты очы выбыры. П, У, Бс.

Тэпэра (тэпэрычко) прысл. Цяпер. Хабовічы (X).

Тюблыты незак., экспр. Несці, везці многа і цяжка. Буракы вжэ на сахарный тюблять. У.

Тягло н. Прыстасаванне, пры дапамозе якога да сахі прыпрагаліся валы. Тягло на волах — такая скручана быроза коло ярма. За тягло прычіпалы соху. Ан.

Тяжірізный прым. Вельмі цяжкі. А (К).

Убыратыся незак. Прыбірацца. У, Дзівін.

Увобгаты зак. Шчыльна скласці, уціснуць. Усё в чумайдан увобгала. Корчыцы (СБ).

Угразыты зак. Развярэдзіць рану. Помаліньку йды, ны угразы но рану. У.

Удвэжыты зак., экспр. Ударыць. Як удвэжу дэ чым — вывырныся! Як удвэжыв, аж згорбывся. У.

Уздро н. Ніжняя частка снапа. П.

Улюлюшыты зак. 1. Укласці ў безнадзейную справу, набыць дарагую і непатрэбную рэч, страціць (пра грошы). Такыйі грошы улюлюшыв за гэтэ пальто, а воно тобі — як свынні набэдрыкы. У. 2. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж). Дошч як улюлю-шыв — чырыз пувчаса й сіно на поплаві поплыло. У.

Умануты зак., экспр. Украсці. Він думав: «Уворвуся в хату і грошы уману». У.

Упастысь(-ся) зак. Растлусцець, растаўсцець. П, У. Упасся, роспасся, як колода, як кольдка. П.

Уповывач м. Пояс, якім спавіваюць дзіця. П.

Услужный прым. Чалавек, які імкнецца ўсім дагадзіць. П, У.

Усялка ж. Адна з чатырох вяровак, на якіх вісіць калыска. У.

Уталоватыся зак. Замарыцца, стаміцца. За дэнь коло гною так уталуйіся, шо, як додому прыдэш, і йісты ны хочыця, ходь бы до лышка дойты. У.

Утырэбытыся зак. Улезці, умяшацца. Знов ты кудыся утырэбывся! У.

Ухватка ж. Характар, нораў. От ухватка у чоловіка, ныць напротів ны скажы, одразу аж кыпыть. У.

Ушчыпный прым. Вузкаваты (пра адзенне, якое шчыльна прылягае). Купэлэ п ужэ тыбі, стэ пальто, хурошэ на від, алэ ж вэльмэ ушчыпнэ, пурвэцьця хутко. Дзівін (Сг).

Фалды мн. Зборкі ў адзежыне. П, Бс.

Фарбыты незак. Фарбаваць. П.

Халёватыся незак. Убірацца, прыхарошвацца. Ну й куды ты так ззараньня халюйіся, пойды ліпш мні дров топыты прынысы. У.

Харій м. Аер. П.

Хаяты незак., экспр. Абгаворваць, нагаворваць, знеслаўляць. Хватыть вжэ хаяты ёго, мало він гіршый за остатніх. У.

Хвальба ж. Выхвалянне, хвальба. Хвальбы повны торбы, а в торбах ныць ныма. П.

Хворостына ж. Гнуткі дубец. Я тыбэ зара хворостыныю. У, Бд.

Хвошчійка ж. Хвошч вясной. П, У.

Хвылька ж. Хвілінка. Прышла до тыбэ на хвыльку. П.

Хвыля ж. Кароткі час. Вітя прыйіхав на хвылю до нас. П.

Хітялка ж. Гушкалка. Хытаюця на хітялцы діты. Ан.

Хлопчыско м. Вялікі здаровы хлопец. П, У, Бд. Хорошый в тыбэ хлопчыско вырос. У.

Хлыпаты незак. П, хлыпаты незак. Бс. Моцна плакаць.

Хляпанына ж. Слата, халепа. П, У.

Холодныця ж. Нізкая неўрадлівая глеба. П.

Холодняво прысл. Халаднавата. П, У.

Хоромына ж. Будынак, будыначак. Як дырыв’янна хоромына, то в юй тыплій, а такыйі пустакы, той літом прохладно. У.

Хрыпотіты незак. Гаварыць хрыпла, хрыпець. Шо то ты, сыночок, хрыпотыш, чы но ны добіг ты до холодныйі воды, зара знов зляжэш. У.

Хряпко прысл. Пра стан замёрзлай дарогі без снегу. Замэрзло хряпко. На дорозы хряпко. П.

Хтося займ. Хтосьці, нехта. Ны чула, Манё, хтося ніччу заліз у свынарнык і порося украв. У.

Худоба ж. і м. Вельмі худы чалавек. Такэйі худобы, як ты, я шчэ ны бачыв. У.

Хыжый прым. Удалы, прыгожы (пра скаціну). Такое було тялятко хыжэ. П.

Хылятысь(-ся) незак. Хістацца (у час хадзьбы). П, Бс.

Хытаты незак. Калыхаць. Рукою хытаты малое в колысцы. Ан.

Хытатысь(-ся) незак. 1. Хістацца (быць нетрывалым). 2. Калывацца (пра зубы). П, У, Бс.

Цацкаты незак. Гадаваць, пеставаць. Зараз ёго цацкаеш-цацкаеш, а як пудростэ й одвэрныця. У.

Цвыгаты незак. Біць гнуткім прутам. Такы цвыгну тыпэрычка тыбэ прутом. У.

Цвыгэль м. Трохвугольны клінок тканіны, які ўстаўляецца ў рукаў. П.

Цвысты незак. Цвісці. Папороть цвытэ вночі пырыд Яном. П, У.

Цылюськый прым. Цэлы, цалюткі. Цылюськый Божый дэнь робыв. П, У, Бд.

Цымалкый прым. Велікаваты. П, У.

Цыпкы м., цыпок м. 1. Вузкія дошачкі ў драбінах. П, У. 2. Пруткі ніта. Хабовічы (X).

Цюпаты незак. Папракаць. П, У. Шчо ты мынэ моею дочкою цюпаеш, шчэ нывядомо, шо у самэйі ростэ. У.

Цюпнуты зак. Папракнуць. П, У.

Цюроваты незак. Цыраваць. П, У.

Цюрубало н. Костка з абрэзанага свінога кумпяка. Шуро, пойды розрубай мні цюрубало в суп укынуты. У.

Цяпаты незак. Няўмела даіць карову. Добрэ хоть дочка уміе трохы цяпаты корову, а то й ны знаю, шчо робыла б, такая хвора була. У.

Чавыты незак. 1. Быць цесным. Чобуты купыла малыйі і чавлять, ныможна худыты. 2. Душыць, расціскаць. Нашчо чавыты такыйі ягуды. Іды ліпш стэшкыю. Км.Чарінь ж. Гарачае месца ў печы. Лт.

Чатоваты незак. Пільна сачыць. Кьшка ввэсь ранок чатуе коло мышачыйі норы. П.

Чвэндыты незак. 1. Дымець, куродымець. П, У, Бс. Дрова сырыйі, то чвэндые в пычі. П. 2. экспр. Зацяжна курыць, пускаючы шмат дыму. П, У, Бс. Чвэндые гэтого папыроса. П, Бс. Шо ты тут чвэндыш коло дытыны, йды на дьвір! У.

Чвэрыты незак. Рабіць непрыстойнае, гарэзнічаць, вытвараць. П, У, Бд. Такое чвэрыть. І як ёму ны стыдно. П. Шчо ты там чвэрыш, шчо аж хата ходуном ходыть. У.

Чоботы мн. Боты. П, У, Бс, Км, Бд.

Чодык м. Лядзяш. То в вас сосулькы, а в нас чодыкы. Ан.

Чоловічок м. Радужная абалонка вока. Зрачок — малый, чоловічок — бьльшый. П.

Чоп м. Корак у скрыні драўлянага калодзежа. Чоп — корок в скрыні в колодязовы, оттыкалы, як мало воды було. Ан.

Чустрый прым. Шустры. Чустрый твьй хлопэць, Манё. П.

Чустрыты незак. Церці бульбу на тарцы. П.

Чуть світ. На досвітку. П, У, Бс.

Чухрыты незак. Чухаць. Чухрыв собі голову. У, Бс, Бд.

Чылядныкы мн. Працаздольныя члены сям’і парабка або падзённыя найміты. Чылядныця подённо ходыла на роботу. Взяв парубка з чылядныкамы. Чылядныкы — сым’я парубка. П.

Чымыльдыкнуты зак. Выпіць гарэлкі. Дэ ты всьпів чымыльдыкнуты, ты ж на роботі був? У.

Чыротянка ж. Асака са сцяблом круглай формы. П.

Шагом у знач. прысл. Павольна. Ішла шагом, помалу. П, У, Бс.

Шаленнык м. Балотная расліна. Шаленнык — по болоты, по воді ростэ, дрібнэ лысте, цвіт — букетом розовым, як собака шалёный вкусыть, то впотрыбляють. П.

Шалына ж. Незаселеная тэрыторыя. Не, тут ужэ шалына, сіл нэма. Ан.

Шаналівка ж. Жаночая верхняя хустка, покрыўка. Лт.

Шанда ж. Шандра (травяністая расліна). П.

Шатрьвка ж. Вышэйшы гатунак мукі. П.

Швырга ж. і м. Той, хто гаворыць абы што. Швырга ты! П.

Швыргаты незак. Шпурляць. П, У.

Швырготаты зак. Балбатаць (гаварыць на замежнай мове). Лт.

Швырнуты зак. Шпурнуць. П.

Швыткый прым. Хуткі, быстры, шпаркі. У, Ан.

Швэдор м. Світэр. П.

Шьпка ж. Прыбудова да гумна (у мінулым і хаты). П.

Шкалык м. Кілішак. На Новый рік я выпыв шкалык. Оса (СБ).

Шкап м., шкапа ж. Шафа. П, У.

Шкаралюпа ж. Шкарлупіна яйца. П, У, Бд.

Шкварка ж. Скварка. П, У, Бс.

Шкода прысл. Шкада. П, У, Бс.

Шкодоваты незак. Шкадаваць. П, У, Бс.

Шкрыптаты незак. Скрэбці. Трэба ліпш шкрыптаты свынню, коб жовтынька була, а ны чорна. У.

Шлапаковатый прым. Вялікі і пляскаты. Шлапаковатый сніг. П.

Шлапастый прым. Такі, які падае камякамі (пра снег). Бач, якый шлапастый сніг ідэ. У.

Шлойда ж і м. Балбатун. У, Пескі (СБ). Ныма чого ёго слухаты, шлойду гэту, шолотыть чорт відь шчо. У.

Шлюхтоваты незак. Чысціць (кішкі). Ан.

Шляпнуты зак. Кінуць граззю. Шляпнув болотом, калом. П, Бс.

Шморгнуты зак., экспр. Ударыць (дзіця). Сядь, бо як шморгну шытыком по плэчох. У.

Шморыгаты незак. Сашморгваць лісце з галінак. Пойды нашморыгай вышнёвого лысьця, гуркы посолымо. У.

Шнурівка ж. Шнурок у абутку. П, У, Бс.

Шныргаты незак. Штурхаць. Зашчо ты ёго шныргаеш у бокы? У.

Шнырыты незак. Шныпарыць. І шчо ты там шнырыш, шчо ты там оставыв? У.

Шпаркомарудный прым. Той, хто робіць хутка, але няякасна. Шпаркомарудный — такая прымовка — хутко робыть, да ны вэльмы получяйіцьця. П.

Шпары мн. У выразе: Шпары в пальці зайшлы. Адубелі ад холаду пальцы. П,У, Бр.

Шпарыты незак. Ісці (пра моцны дождж). Дошч шпарыть. П, У.

Шпыця ж. Спіца ў коле. П, У.

Штакэт м. Агароджа з дошчачак. П, У.

Штурбынуты зак. Штурхнуць. П, У.

Штырхнуты зак. Штурхнуць. П, Бс.

Шубыныця ж. Шыбеніца П, Бс.

Шум м. Пена. Лт.

Шушмо н. Вязка, пачка. П, Лт.

Шушмынне н. Дробнае ламачча, трэсачкі і іншая драбяза. П.

Шчавух м. Шчаўе. П, У.

Шчьпты мн. П, шчіпты мн. У. Невялікая колькасць солі, перцу, якую можна ўзяць трыма пальцамі.

Шчока ж. Бакавая частка церніцы. П.

Шчося прысл. Нешта. Шчося говорыв йій. Бд, У.

Шчур м. Пацук. П, У, Бс.

Шчыбрэць м. Чабор. У, Бс.

Шчынок м. Пластаваны абярэмак сена, саломы. П, У.

Шчыняты незак. Пластаваць сена, салому. П, У.

Шчыпыты зак. Прышчапіць. П, Бс.

Шыкотытыся незак. Корпацца. У.

Шылёхаты незак. Шалясцець. Мышы шылёхають в коморы. П, Бс.

Шылёхнуты зак., экспр. Выліць. Шылёхнув выдро воды на голову і сам побіг. У.

Шыльбухнуты зак. Упасці, нечакана ўваліцца. Так шыльбухнув у воду, шчо й крыкнуты ны ўспів. У.

Шылькітка ж. У, шылькьтка ж. П. Казытанне. Я шылькіткы як огню боюся. У.

Шылькотаты незак. Казытаць. П, У. Ны шылькочы йійі, то ж ны можна. У.

Шымородьде н. Драбяза (трэскі, галінкі і інш.). Выпаль всё гэтэ шымородьде, хай ны заваряе пуд ногамы. У.

Шыпота ж. Ігліца хвоі (калі асыпаецца). П.

Шытык м. Папруга, рэмень. П, У, Бс.

Шыховаты незак. П, У, Бс, шыхуваты незак. Км. Шанцаваць, шчасціць. Нам кажного року шыховало с коровыю. П. Богатому завшы шыхуе: мае одну лёхковушку, на тобі — выграв у лотырэю другу! У. Юму завшы шыхуе. Км.

Шэно прысл. Толькі што. Шэно прышов — і за роботу. П, У, Бс.

Шэрэнь м. Іней, шэрань. По дэрві шэрэнь, то хорошый ячмінь наростэ. Ан.

Шяпка ж. 1. Суквецце сланечніку. П, У, Бс. 2. Верхняя частка грыба. П, У.

Юдыты незак. Зводзіць. Куды ёго юдыш, куды? У.

Юрок м. Прыстасаванне звіваць ніткі ў клубок. П.

Юхта ж. У выразе: Мокрый, як юхта. Вельмі, моцна мокры. Мокрый, як юхта, прыйшов з двора. У.

Юшыты незак. Цячы струменем (пра кроў). Кров юшыть. П, Бс. Кров як з выдра юшыть. У.

Яглыты незак. Моцна і доўга крычаць (пра дзяцей). І чого ты яглыш?! Ан.

Ягнючка ж. Ягня-авечачка. П, У.

Ядлый прым. Смачны для скаціны (пра сена, траву). П, У.

Ядрыное прым. н. Буйное, урадлівае (пра збожжа). П.

Ядуха ж. Задышка. П, У, Бд. Ны здумай взяты Барташука ораты, в ёго ядуха, вжэ старый. У.

Як бач прысл. Вельмі хутка. У, Км. Мулудый, здуровый, як бач дялку скусыв. Км.

Яктыныбач прысл. Імгненна, вельмі хутка. П, У.

Якыйся займ. Якісьці, нейкі. П, У. Якыйся півэнь прыбывся до мого двора, можэ твій, Санё? У.

Яловый прым. Ялавічны, які з ялавічыны. Стушыла в горшковы яловэ мнясо с картоплямы — от сым’я выйілася! У.

Ялозыты незак. Вымазваць, пэцкаць. Такое ж то в мынэ ныокуратнэ дытына: за дэнь усю одэжу заялозыть, ны вспываю мыты і одіваты. У.

Ялоха ж. Ялавая карова, ялаўка. П, У. Трэба здаты корову на базу і купыты тёлочку, бо шчо вжэ з йійі — і старая, і ялохыю осталася. У.

Ярівныця ж. Салома яравой збажыны. Ярівныця — з ярового. П.

Ярмо н. Палена, прывязанае да шыі каровы так, каб, калі яна захоча бегчы, біла ёй па каленях. Ярмо — поліно на шыйі у коровы, коб ны втыкала в шкоду. Ан.

Ярый прысл. Заўзяты. П.

Ясля мн. П, У, ясля мн. Км, ясло н. Дзівін (СБ). Дзясны. Ясла вэрхні і ны-жні. П.

Ятёл м. Дзяцел. П.

Ятрытысь незак. Чырванець, пакрывацца высыпкай (пра цела каля раны). П,

У, Км.

Ятылына ж. Дзікая канюшына. П, У, Км. Такая хороша ятылына на заміжковы наросла, іды тылятовы укосы. У


Падрыхтавалі Ф.Д.Клімчук, П.А.Міхайлаў