Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

З фальклорнай спадчыны Кобрыншчыны

У «Зборніку народных песень Кобрынскага і Слонімскага паветаў Гродзенскай губерні», складзеным настаўнікам народнага вучылішча Міхаілам Андрэевічам Рамановічам, прыведзена 68 песень, запісаных у Кобрынскім павеце. Сярод іх любоўныя, сямейна-бытавыя, рэкруцкія, гістарычныя. Любоўная і сямейна-бытавая лірыка ахоплівае тыповыя тэмы: любоў, расстанне, сямейнае жыццё (шчаслівае ці няўдалае), пачуцці, звязаныя з рознымі аспектамі жыцця.

Гора мое, горэ, нысчастная доля,
Поорала дівчінонька мысленькамы поле,
Чорнымы очыма да й валочыла,
Друбнынькымы слезонькамы все поле зросыла.
Цвітэ грэчка да й цвіт опадае,
А вжэ ж мэнэ муй мыленькый на вік покыдае.
Ой лытіла птыця, распустывші крыльця,
Ах ныма і ны будэ мого чорнобрывця.
Ой лытіла пава, в садоньку упала,
Ах ныма і ны будэ кого я кохала.
Ой ты, сывый орле, высоко лытаішь,
Возмі ж мэнэ на свы крыльця — занэсы дэ знаешь.

* * *

Ой час-пора маты
Дружыны шукаты,
Посіяв жыто,
Нэма кому жаты.
Ідэ нічка тэмна,
Hi с кым розмовляты.
Ой маеш ты сынку
Коня вороного.
Пуйды до стаенькы,
Розмовляй до ёго,
Дай коневы сіна
По самы коліно,
Дай ему оброку До самого боку.
Ой коль оброк із'ість,
На сіновы ляжэ,
А мні молодому
Правдонькы нэ скажэ.
Ой у тэбэ, коню,
Жовтый хвіст і грыва.
Быжы дорогою
До моя дывчыно.
Вже тая дорога
Чэротым заросла,
Вжэ тая дівчына
Давно замуж пійшла.
Ой, найшлі косарі
Той чэрот ізжалы,
Вжэ твою дівчыну
ІНШЫ хлопцы взялы.
Я тую дорогу Рожею отычу,
Я свою дівчыну
I к собі прыклычу.

***

Ой ты, калынушка,
Ой ты чырвоная,
Чого в лугу зацвыла.
Ой ты, молодыця,
Ой ты молодая,
Чого ты так змарніла?
Чы тэбэ мачоха,
Чы родная маты
На чужбыну отдала?
Ой на чужыну,
У вэлыку семью,
Да в вэлыку семью.
Вэлыкая семья
Вэчэраты сіла,
А я воду подаю.
Ой выйду я, выйду,
Сама молодая
Да за новы ворота.

***

Ой туда гляну,
Сюда подывлюся,
Все чужая сторона.
Ой покочу я
Дай срэбный перстёночок
Да по высокій горі,
Ой чы нэ прыйідэ
Моя маты родна
На порадоньку ко мне.
Ой стоіть, стоіть
Моя родна маты
За плечымы у мэнэ.
Колы тобі, доню,
Да доля несчастна,
То вэрныся до мэнэ.
Ой накрасуйся
Да й нагуляйся
Хоть до рочок у мэнэ.
Ой уже бо мні,
Моя маты родна
Нэ дівоцкая краса.
Ой накінь оно
Білу наміточку
Да на моі волоса.


Рэкруцкія песні

Нэ шумі, нэ шумі дубровушка зеленая.
Нэ плач, нэ плач рэкрутчына молодая.
Мужа жона выпроважала,
В зэлёному гаіченьку постояла.
Забулася жона мужа попытаты
Чы звелышь чы нэ звелышь мні погуляты.
Збырай бесідоньку, як збырала.
Не збырай бесідонькі з дворакамы
Да збырай бесідонькі с старікамы.
Бо дворакі раду радять не такую,
Звэдуть тэбэ з розуму молодую,
А старікі раду радять потыхэньку,
Довэдуть тэбэ до розума молодэньку.

***

Ой пры моры да й пры сынему
Плачэ маты да по сыновы,
Которого на хозяйство собрать,
Которого в солдатушкы отдать.
Найстаршого — в того діток чорэда,
В середнёго — жона молода.
А наймэнымого жэныты пора.
Найстаршый брат выкуплятся,
А срэдній вымовлятся,
А маты плачэ, розбывается:
- Пожды, сынку, ізмыю головку.
- Iзмый, матко, сама собі нэ мні,
Вжэ мні судылось наістыся зымлі.

Значнае месца ў жыцці беларускага народа займала танцавальнае мастацтва. Амаль што кожная радасная падзея суправаджалася танцамі, якія часта былі зліты ў адно цэлае з песняй. Разнастайныя танцы выконваліся на вяселлі. У в. Павіцце на вяселлі свахі выконвалі карагод «Зазулейка»:

Ой, літыла зозулэнька чырэз сад, чырэз сад.
Я думала, выйду замуж і вырнусь назад.

Як лічаць даследчыкі, выбар гэтага танца не выпадковы. Вобраз «зязюлі» сімвалізуе ў беларускім фальклоры жаночы сум. Да ілюстрацыйна-выяўленчых адносіцца танец «Жабка», зафіксаваны ў в. Навасёлкі. Танец мог выконваць адзін чалавек ці некалькі. Танцор абапіраўся на падлогу выцягнутымі ўперад рукамі і наскамі ног і перабіраючы рукамі і нагамі, хутка прасоўваўся па крузе. Пры гэтым ён падскокваў як жаба, выстукваў далонямі і наскамі ў такт музыцы і г.д. Калі ў танцы ўдзельнічалі 2 чалавекі, то другі танцор падскокваў на ляжачым першым. Пры гэтым ён стараўся прадугледзець тэмп яго руху, зрабіць некаторыя камічныя трукі. У якасці музыкальнага суправаджэння да «Жабкі» выкарыстоўвалі самую заўзятую польку, часцей за ўсе так званую шабасоўку.