Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Легенды, казкі, паданні, гульнi

3 паданняў найболын распаўсюджанымі былі тапанімічныя, якія расказвалі пра заклятыя скарбы, камяні, рэкі, азёры.

Пра звон, які пайшоў пад зямлю.
У прыходскай царкве в. Гарадзец ёсць даволі вялікі звон, аб якім расказваюць наступнае. Разам з такім жа звонам ён прыплыў да берага мясцовай ракі і зазваніў. Але так як святар і прыхаджане марудзілі з хрэсным ходам, то абодва званы сталі апускацца пад ваду, і, калі прыбыў хрэсны ход да берага, адзін звон схаваўся ў вадзе, а другі быў бачны толькі напалову. Адразу закінулі сеткі і выцягнулі гэты апошні звон, але пры ўсіх намаганнях не змаглі выцягнуць другі звон, які, як мяркуюць, хутка адплыў далей.

Пра камень.
За адну вярсту ад в. Імянін на высокай гары, якая парасла сасновым лесам, ляжыць вялікі камень... Аднойчы ў дажджлівае надвор'е начлежнік (начны вартаўнік коней, якія пасвяцца) размясціўся каля каменя, выбраўшы яго ў якасці ўзгалоўя і падсцяліўшы мех. Не паспеў ён заснуць, як пачуў загад адысці ад каменя, але не паслухаўся голасу і пасля трайнога паўтарэння яго. Тады нябачнай сілай вырвала мех з-пад начлежніка і аднесла яго самога крокаў на 50 убок. Начлежнік перамясціўся і лёг на новым месцы. Адсюль ён убачыў на камені агонь, які чаргаваўся то сінім, то чырвоным; тое ж убачылі і іншыя начлежнікі, якія прыйшлі сюды. Калі яны падыходзілі да каменя, агонь знікаў, але як толькі яны адыходзілі на месца, куды ўпаў мех, агонь ізноў паяўляўся. На другі дзень начлежнікі найшлі каля каменя тры сярэбраныя манеты.

Дзіцячыя гульні

Воран.

Любімай гульнёй у дзяўчынак была гульня ў «Ворана». Хлопчыкі ўдзельнічалі ў ёй вельмі рэдка. У час гульні дзяўчынкі размяшчаюцца адна за адной, трымаючыся за сукенку папярэдняй. На першым месцы становіцца самая лоўкая дзяўчынка. Яе называюць «маткай» і яна ідзе ўперадзе ўсіх. Роля «маткі» заключаецца ў тым, каб не даць магчымасці другой дзяўчынцы, якая ўяўляе сабой «ворана», злавіць апошнюю ў радзе. Пры гэтым яна голасна вымаўляе: «Краў! Вазьму!», а «матка» адказвае: «Краў! Не дам!», — і стараецца стаяць насупраць «ворана». Рад дзяўчынак за «маткай» рухаецца ў адваротны бок ад «ворана», моцна трымаючыся за вопратку. Пасля некалькіх спроб «ворану» ўдаецца злавіць апошнюю ў радзе дзяўчынку. Злоўленая адыходзіць убок і не прымае ўдзелу ў гульні. Гульня працягваецца да таго часу, паку ль не будуць такім чынам злоўлены ўсе.

Анёл.
Адбываецца на двары ў любую пару года, акрамя зімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія гуляюць, выбіраюць «анёла» і «чорта». «Чорт» становіцца далей ад усіх. «Анёл» усім гульцам дае назвы птушак і жывёл. Пасля гэтага «чорт» падыходзіць да анёла і гаворыць: «Дзень-дзялень!» «Анёл» адказвае: «Чаго, дзябал, патрабуеш?» Першы называе якую-небудзь птушку ці жывёлу, і калі такіх няма, то «анёл» адказвае: «Няма». А калі ёсць, то названия бягуць на невялікую адлегласць. «Чорт» ловіць, і калі ўдаецца схапіць, то пераходзіць ад «анёла» да «чорта». Так працягваецца да таго часу, пакуль «чорт» не пераловіць усіх. Пасля гэтага «анёл» з «чортам» згаворваюцца, памяняцца ролямі ці не. Затым бяруць кіёчак і, трымаючы яго за два канцы, прапускаюць пад ім палову гульцоў, такім чынам усе падзяліліся на 2 каманды. «Чорт» бярэ кіёчак і праганяе ад сябе адну групу, прыгаворваючы: «А да анёла».

Язда на кіёчку. Некалькі хлопчыкаў бяруць па кіёчку, ставяць іх пад вуглом, адзін канец упіраецца ў зямлю. Яны ўяўляюцца коннікамі. Кожны перакідае сваю ношу цераз каия так, каб канец палкі, што ўпіраецца ў зямлю, знаходзіўся ззаду. Затым выстройваюцца ў рад, а часцей «гуськом», бодра і важна едуць, паганяючы ўяўнага коніка дубцом.

Крыніцы:

1. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губ. СПб., 1863. Ч. 2. С. 8.
2. Архіў БДМНАіП. Boп. 3. Спр. 25.
3. Крачковский Ю.Ф. Быт западно-русского селянина. М„ 1874. С. 141-142.
4. Тамсама. С. 143.
5. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мн„ 1974. С. 52 - 54.
6. Тамсама. С. 57.
7. Тамсама. С. 62.
8. Тамсама. С. 83.
9. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская обл. СПб., 1863. Ч. 2. С. 20, 47.
10. Тамсама. С.137.
11. Тамсама. С. 108.
12. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986. С. 146-148.
13. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край, снаряженной ИРГО, собранные П.П.Чубинским. Т. 4. Обряды: родины, крестины, свадьба, похороны. СПб., 1877. С. 658 — 670.
14. Архіў БДМНАіП. Bon. 4. Спр. 24.
15. Тамсама.
16. Тамсама.
17. Гульні, забавы і ігрышчы. Мн., 1996. С. 105 —
18. Архіў БДМНАіП. Воп. 4. Спр. 24.
19. Гульні, забавы і ігрышчы. Мн., 1996. С. 151.
20. Тамсама. С. 192.
21. Чурко Ю.М. Белорусский хореографический фольклор. Мн., 1990. С. 59.
22. Тамсама. С. 161.
23. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1893. Т. 2. С. 425.

Т.Дз.Яцкевіч