Старадаўняя сядзіба роду Дзедзічаў. Размяшчалася
побач з в. Мацы. Да 2-й сусветнай вайны ў склад сядзібна-паркавага
ансамбля ўваходзілі сядзібны дом, пейзажны парк і шэраг гаспадарчых
пабудоў. Сядзібны дом быў пабудаваны, верагодна, да 1-й сусветнай
вайны з дрэва, меў мураваны склеп. У пасляваенны час разбураны, на
яго месцы пабудаваны прыватны дом мясцовых жыхароў.
Парк занядбаны, яго рэшткі займаюць каля 2,5 га, у цэнтры — вялікая
сажалка. Раней у парку існаваў каскад сажалак. Самая вялікая мела
пасярэдзіне выспу, на якой размяшчалася альтанка для адпачынку. Да
альтанкі вяла сцежка праз масток. У пасляваенны час пасля стварэння
ў парку пляцоўкі для нарыхтоўкі торфу форма сажалак моцна змянілася.
Рэшткі парку з сажалкамі патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову
дзяржавы.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.