Колішняя сядзіба роду Сулкоўскіх. У пісьмовых крыніцах унамінаецца пад назвай Камень Каралеўскі ў 1563 г. Захавалася частка аб'ектаў сядзібы (жылы дом, гаспадарчыя пабудовы, парк). На месцы ансамбля месціцца базавая школа. Дом драўляны, аднапавярховы, з нізкім дахам. Будынак практична не перабудоўваўся. У цэлым фасад захаваў аўтэнтычнае аблічча, знаходзіцна ў добрым стане. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пасля 2-й сусветнай вайны перададзены гаспадарамі пад класы для навучання мясцовых дзяцей. Унутры перапланаваны пад патрэбы школы.
Пейзажны парк, закладзены разам з будаўніцтвам дома, захаваўся часткова. Асноўную тэрыторыю сядзібы займаў ііладовы сад. Усю сядзібу абкружаў абвадны канал, які ў паўночна-заходнім баку злучаўся з невялікай сажалкай выцягнутай формы. Былыя будынкі аборы, стайні, сыраварні і інш. знішчаны. Часткова захавалася ўязная алея, абсаджаная ліпай, бярозай.
За 0,7 км на захад ад вёскі Камень каля дарогі на Кобрын існуе курган з гістарычным каменсм-валуном. Надпіс на ім сведчыць пра пахаванне ў 1637 г. шляхціца Вадзілы Нічыпаровіча. Рэшткі Каменькаралеўскай сядзібы і курган з памятным знакам патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Камень. Галоўны фасад сядзібнага дома
Камень. Сядзібны дом
Камень. Рэшткі пейзажнага парку
Камень. Яблыневы сад
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.