Колішняя сядзіба роду Маераў. Узнікла на тэрыторыі сярэдневяковага замчышча. Да цяперашняга часу тут захаваліся рэшткі абарончых умацаванняў (валы і равы), якія ў плане нагадваюць упісаныя адзін у адзін прамавугольнікі. Рэшткі замчышча, парку і крыніца ствараюць адзіны прыродна-гістарычны комплекс, які павінен быць узяты на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Да 2-й сусветнай вайны сядзіба належала Маерам. Дом не захаваўся. Ён быў разабраны ў пасляваенны час. На месцы ансамбля размясцілася базавая школа. Будынак школы ўзведзены на месцы існавання сядзібы. Дом быў драуляны, аднапавярховы, накрыты гладкім двухсхільным дахам. 3 боку цэнтральнага пад'езда меўся невялікі ганак.
Захавалася частка парку ў паўночна-заходняй частцы сядзібы. У парку растуць клёны, ліпы, дубы, шмат ляшчыны, акацый, побач сочыцца крыніца, непадалёку існус штучная сажалка. Парк мае перспектыву і зараз выкарыстоўваецца ў выхаваўчых мэтах, для навучальных экскурсій школьнікаў і іншых масавых мерапрыемстваў.
Запруды. Крынiца
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.