Аб гэтым кароткім чэрвеньскім дні
Самая доўгая памяць.
Пачатак вайны…
23 чэрвеня 1941 г. Кобрын быў акупаваны фашыстамі. Вызваленне прыйдзе сюды толькі праз 1124 дня ў новых бітвах, новымі героямі. Але тых, хто ў першыя дні вайны да смерці стаяў за родную зямлю, мы памятаем і ніколі не забудзем. Вечная памяць... Вечная слава...
Досвіткам 22 чэрвеня 1941 г. на Кобрын, які мірна спаў, абрушыліся фашысцкія бомбы. Быў знішчаны штаб 4-й арміі, які размяшчаўся на тэрыторыі Кобрынскага ваеннага гарадка.
Адразу ж адчулі вогненнае выпрабаванне вайны войскі, якія дыслацыраваліся ў Кобрыне. 123-ці знішчальны авіяцыйны полк, які базіраваўся на кобрынскім аэрадроме, прыняў бой. Гераічна змагаліся летчыкі авіяпалка, якія вялі бесперапынны бой, вяртаючыюся на аэрадром толькі, каб дазаправіцца і папоўніць боекамплект.
У няроўнай барацьбе загінуў камандзір палка Барыс Мікалаевіч Сурын, які правёў 4 баі і асабіста збіў 3 варожыя самалёты. Смяротна параненаму ў час апошняга бою, Сурыну ўдалося пасадзіць самалет, але гэта было апошняе, што змог зрабіць губляючы свядомасць лётчык. У баі каля Жабінкі лейтэнант Рабцаў адным з першых савецкіх лётчыкаў здзейсніў паветраны таран. У неверагодна цяжкім становішчы летчыкі вялі бесперапынны бой на працягу 9 часоў, збілі 30 фашысцкіх самалётаў, але і нашых самалётаў засталося толькі 12.
Жорсткі бой 23 чэрвеня разгарнуўся на поўначы ад Кобрына. Сілы ворага ў шмат разоў перавышалі сілы чырвонаармейцаў. Аднак тут немцы былі спынены байцамі 22-й танкавай дывізіі генерал-маёра В.П. Пуганава. І сёння народная памяць з удзячнасцю захоўвае імёны мужных танкістаў, якія ахвяравалі сваім жыццём, трымаючы вогненную абарону пад Кобрынам. Экіпаж Віктара Скварцова на палаючым танку БТ-7 тараніў варожую машыну. Не пакідаючы камандавання, у танкавым баі загінуў і сам Пуганаў, імя якога зараз носіць сквер на вул. Першамайскай.
Экіпажы танкаў працягвалі ўстойліва трымаць абарону, але сілы былі няроўныя. Карыстаючыся сваёй перавагай у жывой сіле і тэхніцы, вечарам 23 чэрвеня фашысты ўступілі ў горад Кобрын. Пачаўся самы трагічны перыяд за ўсю яго больш 700-гадовую гісторыю...
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.