Спачатку аб гісторыі вёскі. Вёска вядома першымі пісьмовымі даведкамі з 1559 года. Гэта сяло Кобрынскага павета ў BKЛ. Ля сяла маёнтак – уладанне пана Касцюшкі, продка знакамітага ў будучым Тадэуша Касцюшкі. Другі маёнтак – уладанне братоў Кулновічаў. А праз нейкія сорак гадоў новы гаспадар маёнткаў – нехта Гузельф. У больш позні час у вёсцы будуецца праваслаўная царква, затым яшчэ дзве, адна з якіх з вельмі цікавай гісторыяй.
На пачатак 20 стагоддзя ў сяле амаль пяцьсот жыхароў. Не гледзячы на падзеі Першай сусветнай вайны і бежанства, на пачатак 1840 года ў вёсцы Бяроза 113 двароў і ужо больш пяцісот жыхароў. На 1.01.1999 года – 119 двароў і 244 жыхары. Ёсць магазiн, бібліятэка, базавая школа, ФАП, помнік землякам, загiнуўшым у ВАВ, дзве царквы. На сёння – 2014 год – у вёсцы 78 хат і 149 жыхароў.
У якім кіламетры ад вёскі, на месцы былога маёнтка паноў Касцюшак, утварылася вёска Бяроза Касцінская (з гістарычнай назвай ад Касцюшак). На сёння там 7 хат і 9 жыхароў. Але вёска Бяроза згінула б у віхуры часу, калі б не дзіўная з багатай гісторыяй праваслаўная царква. Стаіць яна на паўднёвым ускрайку вёскі. Асвячона ў гонар Узвіжання Крыжа Гасподня. Яе будаўніцтва звязана з пажарам, які на трэці дзень Вялікадня ў 1863 годзе знішчыў ранейшы будынак царквы, што знаходзілася на могілках (відаць ад незгарэўшай свечкі). У той час настаяцелем храма быў назначаны малады святар Павел Міхалоўскі.
![]() |
Слева направо: Павел Михаловский, Никанор,
Иоанн, |
Дарэчы, нарадзіўся ён у 1838 годзе, у гэтым жа сяле, у сям'і святара Івана Міхалоўскага. У 1862 годзе скончыў Літоўскую духоўную семінарыю і быў рукапакладзены ў святары храма сяла Бяроза. I служыў ён у Св.Крыжаўзвіжанскай царкве да 1881 года. Памёр у 1915 годзе ў в.Чаравачыцы, што ля Кобрына, там і пахаваны. А цяпер гісторыя будаўніцтва храма. Ужо праз два тыдні пасля пажару было атрымана паведамленне аб выдзяленні ўрадам (царскім урадам з Пецярбурга) аж трох тысяч рублёў на пабудову новага храма.
Даслоўна: «Высочайше повелено восстановить сгоревшую в селе Берёза, Кобринского уезда, Православную церковь на суммы правительства и объявить о сем Прихожанам». Пакуль ішла нарыхтоўка матэрыялаy (у тым ліку і праект), найм майстроў – на могілках, на месцы згарэўшай царквы, за месяц вернікі пабудавалі невялічкую царкву ў імя прарока Іллі. (Царква існуе і цяпер. Прыпісана да галоўнага храма прыхода).
А будаўніцтва новай царквы вялося амаль два гады.
Складанне каштарыса і нагляд за будаўніцтвам ажыццяўляў епархальны
архітэктар Т.Савіч. Праект даслаў губернскі інжынер В.Дзяментьеў.
Будаўніцтва вёў майстар з Чарнігаўскай губерніі Васіль Гарбузаў.
Расiйскі імператар Аляксандр II ахваряваў на храм 3000 рублёў.
Губернатар краю М.Мураўёў (ён жа «вешацель») 500 рублёў. Былі грошы і ад
маскоўскага купца Марозава. А гэга вельмі вялікія грошы на той час.
Гэтыя падзеі і імёны захаваліся ў гісторыі. А вось імя хадатаёў невядома. Але і сёння мы ім удзячны за добрую справу. Царква, якая згарэла, насіла назву Узнясення Гасподня. I каб захаваць для вернікаў гэты дарагі і памятны дзень, у пауднёвай частцы новага храма быў зроблены Узнесенскі прыдзел з алтарнай часткай. Пратаіерэй Брэсцкага гарнізоннага сабора Макавецкі 8 кастрычніка 1878 года асвяціў прыдзел i yвесь храм. Пабудова царквы мае рысы стылю класіцізма. Кампазіцыя такая: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобны асноyны аб'ём, пяцігранная апсіда, двухсхільны дах, цыбулепадобны купал, двух'ярусная званіца. Сцены гарызантальна ашалёваны дошкай.
Іканастас з царскімі варотамі (19 ст.) Абразы 17-18 ст.: «Маці Божай», «Пакровы», «Афанасія Брэсцкага» і многае другое. Ёсць «Евангелле» 19 стагоддзя. Цікавая гісторыя іконы «Феадосія Чарнігаўскага», 19 ст., відаць пакінутая на добры ўспамін майстрам Васілём Гарбузавым. Казалі, што і вялікі князь Аляксандр Аляксандравіч перадаў храму ікону з даравальным надпісам... (Вялікі князь у будучым расiйскі імператар Аляксандр III).
Але вернемся ў 19
стагоддзе. Пры храме існавала брацтва, царкоўна-прыхадская школа ў
в.Імяніны. Непадалёку ад храма, амаль адначасова, царскія ўлады будавалі
і школу для сялянскіх дзяцей. Пры школе была бібліятэка, якая
забяспечвала прыхаджан кнігамі для чытання. Служба ў
храмах не спынялася да 1960 года, калі 24 ліпеня Ільінская царква на
могілках была знята з уліку. Св.-Крыжаўзвіжанская царква ніколі не
закрывалася. А Ільінская так і пуставала да 1991 года, калі пасля
рамонту была асвечана занава. На сёння настаяцель храмаў а.
Аляксандр.
P.S. Iкона з надпiсам вялiкага князя ёсць, надпiс на палатне.
Назва iконы: «Iкона Серафiма Сароўскага». Аб гэтым ведаюць нямногiя.
студзень 2014 г.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.