Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-xab.php on line 95

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-xab.php on line 95

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php/php-5.6/lib/php') in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-xab.php on line 95

Вёска Хабовiчы
Хабовiчы – вёска ў Дзівінскім с/с, на паўд.-зах. беразе Казацкага канала. За 18 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 63 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 242 гаспадаркі, 668 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.
У 1563 г. Хабовічы – сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 17 валок зямлі.
У 1597 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства, дзейнічала карчма.
У 1724 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі, 29 валок зямлі.
У 1789 г. вёска, 29 валок 40 маргоў зямлі, 47 гаспадарак, 260 жыхароў, карчма; у складзе Дзівінскага ключа той жа эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1890 г. сяло – 2350 1/4 дзес. зямлі, царква; царк. прычт – 60 дзес. зямлі; у Блоцкай (Балоцкай) воласці. Пры сяле В.Дзембскі валодаў 4 дзес. зямлі.
У 1888 г. Хабовіцкі праваслаўны прыход налічваў 1148 вернікаў.
У 1897 г. сяло (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Кобрын–Дзівін), 76 двароў, 551 жыхар, дзейнічалі Пакроўская царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, піцейная ўстанова.
У 1905 г. 670 жыхароў.
У 1911 г. 607 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Балоцкай (Блоцкай) гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 143 дамы, 741 жыхар. У 1930-я г. працавала школа.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 30.10.1959 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, потым вёска ў складзе Кісялёвіцкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.
У 1940 г. ў вёсцы 184 двары, 852 жыхары, дзейнічалі пач. школа, магазін. На тэр. сельсавета налічваліся 3 населеныя пункты, 1431 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі на франтах загінулі 14 аднавяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абеліск).
У 1949 г. 22 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Молатава (старшыня М.С.Місюк). Паводле перапісу 1959 г. ў Хабовічах 448 жыхароў, у 1970 г. – 1048 жыхароў.
У 1999 г. 255 гаспадарак, 713 жыхароў, цэнтр калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»). Ёсць магазін, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, 8-гадовая і філіял муз. школы, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая, аддз. сувязі, ветучастак.

Свята-Пакроўская царква

Адрас: 225875 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Хабовічы, вул.Леніна, 60
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: драўляны
Год сканчэння будаўніцтва: 1899
Стагоддзе сканчэння будаўніцтва: 19

Кобринкий район



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину