Вёска Лука
Лука – вёска – вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад
горада і чыг. ст. Кобрын, 72 км ад Брэста. Транспартныя
сувязі па аўтадарогах Кобрын–Івацэвічы і Брэст– Мінск. 234
гаспадаркі, 651 жыхар (2005).
У 1897 г. Лука – вёска Іласкай вол. Кобрынскага пав.
Гродзенскай губ., 28 двароў, 229 жыхароў, мелася кузня.
Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры
Маскоўска-Брэсцкай шашы; 6 жыхароў) і лясная ахова (5
жыхароў).
У 1905 г. вёска налічвала 200 жыхароў, выселак – 9, ахова –
7 жыхароў.
У 1911 г. ў вёсцы 316 жыхароў
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага
пав. Палескага ваяв., 29 дамоў, 146 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не
Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім
с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.
У 1940 г. вёска налічвала 366 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з
чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1944 г. ням. акупанты
расстралялі 30 вяскоўцаў (у 1974 на ўшанаванне іх памяці
ўстаноўлена мемарыяльная дошка).
У 1949 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 223 жыхары, у 1970 г. – 213
жыхароў.
У 1999 г. 228 гаспадарак, 721 жыхар, цэнтр племзавода
«Дружба». Працуюць магазін, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя,
дзіцячы сад, сярэдняя школа.
Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі
Адрас: 225892 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Лука
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: новае
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: мураваны
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.