Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-kaz.php on line 94

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-kaz.php on line 94

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php/php-5.6/lib/php') in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-kaz.php on line 94

Вёска Казiшча
Казiшча – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 69 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Кобрынам, Жабінкай, Пружанамі. 54 гаспадаркі, 89 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.
У 1563 г. Казішча – сяло Кобрынскай эканоміі, 5 гаспадарак, 7 валок зямлі, з якіх 4 валокі вольныя (асочніцкія).
У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі; 7 валок зямлі, з якіх 1 вольная (асочніцкая). Пры сяле меліся 3/10 валокі (вольныя) зямлі, якія былі нададзены сялянам «на выган». Засценак налічваў 4 валокі зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.
У 1786 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 7 валок 229 маргоў зямлі.
У 1795 г. 2 гаспадаркі, 12 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча.
У 1886 г. Казішча – сяло, цэнтр Казішчанскай вол., 46 двароў, 432 жыхары, меліся валасное праўленне, царква (праваслаўны прыход у 1888 налічваў 1826 вернікаў), школа, кузня, заезны двор.
У 1890 г. – сяло, 1112 1/2 дзес. зямлі; царк. прычт, 110 1/4 дзес. зямлі; у нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе вучыліся 64 хлопчыкі; у 1892–93 гг. – 80 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі; у 1905–06 гг. – 92 хлопчыкі.
У 1897 г. сяло (каля гандл. шляху Кобрын–Пружаны), 80 двароў, 581 жыхар, Свята-Троіцкая царква, нар. вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, піцейны дом.
У 1905 г. сяло налічвала 598 жыхароў, у 1911 г. – 638 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 93 двары, 532 жыхары.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр Казішчанскага с/с, з 11.8.1959 г. да 19.7.1976 г. ў Яроміцкім с/с.
У 1940 г. вёска, 140 двароў, 680 жыхароў, працавалі пач. школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. На тэр. сельсавета было 11 населеных пунктаў, 338 двароў, 2013 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Казішча акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Каля вёскі ў баях з ням. акупантамі ў 1943 г. і пры яе вызваленні ў ліп. 1944 г. загінулі 12 воінаў Сав. Арміі і партызан брыгады імя Чапаева М.Усікаў. Пахаваны каля будынка былой школы (у 1965 устаноўлены абеліск). На могілках таксама пахаваны партызан атрада імя Чапаева І.А.Петруковіч, які загінуў у баі з ням.-фаш. акупантамі 13.6.1944 г. (у 1976 устаноўлена стэла).
У 1948 г. ў в. Казішча пабудаваны клуб і хата-чытальня, у 1950 г. створаны калгас імя Хрушчова (старшыня Б.Качан). Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 512 жыхароў, у 1970 г. – 386 жыхароў.
У 1999 г. 78 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуюць магазін, фельч.-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры – Свята-Троіцкая царква (сярэдзіна XIX ст.).

Свята-Троіцкая царква

Адрас: 225872 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Казішча
Тэлефон: +3751642-349-59
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: драўляны
Стагоддзе сканчэння будаўніцтва: 19

Кобринкий район



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину