Вёска Павiцце
Павiцце – вёска, цэнтр Павіццеўскага с/с, за 49 км на ПдУ ад
горада і чыг. ст. Кобрын, 95 км ад Брэста. Аўтадарогамі
звязана з Маларытай, Кобрынам, Драгічынам. 720 гаспадарак,
1823 жыхары (2005). 25.8.1546 г. сяло Паветцы Палескага
ключа Ратненскага пав.
У 1563 г. Павіты – вёска Ратненскага пав., на тэр.
Каралеўства Польскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай
(1795) у складзе Рас. імперыі, у Валынскай губ. З 1921 г. ў
складзе Польшчы, у Лелікаўскай гміне Камень-Кашырскага пав.
Палескага ваяв.; в. Павіць і хутар, 309 дамоў, 1651 жыхар.
У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня,
тэатральны і харавы гурткі.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай
вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета, з 8.8.1950 г. ў
Кобрынскім р-не.
У 1940 г. вёска, 301 двор, 2328 жыхароў працавалі маторны
млын, пач. школа, сельсавет, магазін. На тэр. сельсавета
знаходзіліся 4 населеныя пункты (разам з в. Павіць), было
440 двароў 2902 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з
ням.-фаш. захопнікамі загінулі 70 землякоў На ўшанаванне іх
памяці ў 1982 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На 2
вясковых могілках пахаваны 20 партызан і мірныя жыхары,
загінуўшыя ў гады вайны (у 1967 устаноўлены помнік).
У 1947 г. працавалі хата-чытальня, бальніца, 7-гадовая
школа.
У 1949 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас імя Будзённага.
Паводле перапісу 1959 г. Павіцце налічвала 1732 жыхары, у
1970 г. – 2244 жыхары.
У 1999 г. 767 гаспадарак, 1982 жыхары, цэнтр саўгаса «Арэхаўскі».
Ёсць Дом культуры, 3 б-кі (дзіцячая і дарослая), сталовая,
сярэдняя школа, бальніца, аптэка, ветучастак, аддз. сувязі,
6 магазінаў. Дзейнічаюць лясніцтва, камбінат быт.
абслугоўвання.
Помнік архітэктуры – Свята-Прачысценская царква (пач. XX
ст.).
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Адрас: 225879 Брэсцкая вобласць,
Кобрынскі раён, в.Павіцце, вул.Камсамольская
Епархія: Брэсцкая
Благачынне: Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва: першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм
Стан Храма: дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен: драўляны
Год сканчэння будаўніцтва: 1911
Стагоддзе сканчэння будаўніцтва: 20
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.