Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Слаўнае

СЛАЎНАЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 17 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 68 км ад Брэста. Танспартныя сувязі па аўтадарогах на Пружаны, Жабінку, Баранавічы. 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005). У 1563 г. Слаўнае – урочышча на мяжы с. Бярозы. У 1890 г. Слаўнае – вёска, 74 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне К.Карклінскага, 52 дзес. зямлі; у Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска налічвала 12 двароў, 100 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтку – 4 жыхары. У 1905 г. вёска (127 жыхароў) і маёнтак (4 жыхары). У 1911 г. ў вёсцы 153 жыхары, у маёнтку – 3 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 21 двор, 135 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 32 двары, 175 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. вёска Слаўнае налічвала 152 жыхары, у 1970 г. – 123 жыхары. У 1999 г. 16 гаспадарак, 23 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Смалярня

СМАЛЯРНЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005). У 1921 г. Смалярна – вёска ў Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 7 дамоў, 22 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 134 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях каля вёскі загінулі 2 воіны Сав. Арміі (пахаваны на ўсх. ускраіне вёскі, помнік устаноўлены ў 1969). У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага. Паводле перапісу 1959 г. вёска Смалярня налічвала 116 жыхароў, у 1970 г. – 95 жыхароў. У 1999 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).

Соўпли

СОЎПЛІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 36 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 80 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2005). У 1563 г. Сабалёвая Навінка – урочышча с. Вуглы. У 1885 г. Соўплі – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 77 жыхароў. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы (1130 дзес. зямлі разам з 7 іншымі пасёлкамі) тых жа воласці і павета. У 1905 г. вёска, 132 жыхары. У 1911 г. 121 жыхар. З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 15 дамоў, 89 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 124 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захоцнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня В.Соўпель). Паводле перапісу 1959 г. Соўплі налічвалі 92 жыхары, у 1970 г. – 56 жыхароў. У 1999 г. 8 гаспадарак, 28 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).

Старадубцы

СТАРАДУБЦЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 37 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 81 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 29 гаспадарак, 49 жыхароў (2005). У 1563 г. Стары Дуб – урочышча с. Вуглы. У 1885 г. Старадубцы – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 172 жыхары. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы тых жа воласці і павета, 1130 дзес. зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі). У 1897 г. вёска Вуглы (Старадубцы), 28 двароў, 177 жыхароў. У 1905 г. вёска, 218 жыхароў. У 1911 г. 240 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 34 дамы, 183 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. 231 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну Старадубцы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы мір» (26 гаспадарак; старшыня І.А.Нінінчук). Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў, у 1970 г. – 172 жыхары. У 1999 г. 36 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).

Старая Тэмра

СТАРАЯ ТЭМРА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 32 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 76 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 28 гаспадарак, 39 жыхароў (2005). У 1793 г. Тэмра – урочышча, 12 валок 15 маргоў зямлі, у Кобрынскай пушчы Брэсцкай эканоміі. Паводле прывілея апошняга вял. князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзілася ва ўладанні М.Іскры (на 50 гадоў). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. Тэмра – пушча, уладанне Г.Цімафеевай, 369 дзес. зямлі; маёнтак Тэмра-Лука, уладанне П.Шыраева, 1016 дзес. зямлі; хутар А.Лук'яненкі; у Зелаўскай вол. У 1897 г. існавалі: пас. Тэмра – 5 двароў, 44 жыхары; 2 аднайменныя выселкі – 3 двары, 15 жыхароў; выселкі Тэмра (Бярэзіна) – 6 жыхароў, і Тэмра (Горкі 2) – 5 жыхароў; пасёлкі – Тэмра 1 (Бярэзіна), 4 двары, 22 жыхары, і Тэмра 2 (Бярэзіна) – 7 двароў 35 жыхароў. У 1905 г. – 2 фальваркі Тэмра (22 жыхары) і аднайменны пасёлак (151 жыхар). У 1911 г. Тэмра – пасёлак, 95 жыхароў; фальварак, уладанне А.Янкоўскага, 8 жыхароў; маёнтак, уладанне Дз.Тарушкіна, 15 жыхароў; пры маёнтку знаходзіліся аднайменныя: лясная старожка, 7 жыхароў (сям'я П.Чыпуры); хутар Б.Волкава, 17 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Зелаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 2 фальваркі і вёска – 24 дамы, 162 жыхары (разам). У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г.ў Дзеткавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не (Астроміцкі с/с). У 1940 г. вёска Старая Тэмра, 340 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 26 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны сцяг». У 1999 г. 38 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе племзавода «Дружба» (цэнтр – в. Лука). Ёсць магазін.

Стасюкi

СТАСЮКІ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 20 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Высокае–Кобрын. 29 гаспадарак, 43 жыхары (2005). У 1742 г. Стасюкі – сяло ў Чаравачыцкім ключы Брэсцкай эканоміі, 47 маргоў зямлі. У 1786 г. сяло, 3 валокі 38 маргоў зямлі. У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 2 гаспадаркі, 14 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Казішчанскай вол., 681 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска, 39 двароў 340 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын. У 1905 г. 321 жыхар, у 1911 г. 340 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 24 дамы, 145 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. вёска налічвала 50 двароў 248 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Стасюкі 206 жыхароў, у 1970 г. – 156 жыхароў. У 1999 г. 35 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Стрыi

СТРЫІ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын–Высокае і Кобрын–Баранавічы. 68 гаспадарак, 78 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ. У 1563 г. Стрыевічы – сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 27 валок зямлі, з якіх 2 вольныя, асочніцкія; 27 гаспадарак. У 1597 г. сяло Стрыева (Стрыі) на тэр. Лягатаўскага войтаўства, каля р. Рэчыца, меўся млын, у млынара 20 маргоў зямлі, у сяле – 2 валокі зямлі. Сяло Стрыевічы Астрамецкага войтаўства налічвала 27 валок зямлі і знаходзілася ва ўладанні З.Газельфа. У 1741 г. сяло Стрыі ў Кобрынскай эканоміі. У 1795 г. вёска, 1 гаспадарка, 5 жыхароў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 63 1/4 дзес. зямлі, і фальварак, уладанне М.Ховена, 2772 дзес. зямлі (разам з маёнткам Плянта); у Падалескай вол. У 1897 г. ў вёсцы 73 двары, 322 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня, у маёнтку – 34 жыхары. У 1905 г. вёска налічвала 470 жыхароў маёнтак – 17 жыхароў. У 1911 г. вёска (553 жыхары) і аднайменны фальварак (49 жыхароў). З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 57 двароў, 270 жыхароў, і калонія – 7 двароў, 55 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7. 1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. хутары – 107 двароў, 494 жыхары, і былы фальварак – 10 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы Стрыі 396 жыхароў, у 1970 г. – 284 жыхары. У 1999 г. 70 гаспадарак, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтр – в. Мінянка). Працуе бібліятэка.

Стрыгава

СТРЫГАВА – вёска ў Тэвельскім с/с, за 10 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 56 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын– Камянец. 227 гаспадарак, 577 жыхароў (2005). У 1513 г. вёска Стрыгаво перададзена Кобрынскаму касцёлу. Пад 1597 г. пазначана ў інвентары Кобрынскага староства; 27 валок зямлі. У 1747 г. Стрыгава – маёнтак Луцкага езуіцкага калегіума ў Брэсцкім ваяв., меліся бровар і карчма. У 1773 г. паезуіцкі фальварак; у 1774 г., паводле прывілея апошняга вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маёнтак, уладанне О.Чыжа. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
У Айчынную вайну 1812 г. каля в. Стрыгава 13.8.1812 г. 38-ы егерскі полк рус. арміі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі. Аўстра-саксонцы панеслі значныя страты і адступілі (помнік у гонар 150-годдзя перамогі над напалеонаўскімі войскамі ўстаноўлены ў 1962 у скверы каля клуба). У 1886 г. Стрыгава – сяло, цэнтр Стрыгаўскай вол., 73 двары, 656 жыхароў, меліся валасное праўленне, царква праваслаўная, школа, піцейны дом. У 1890 г. – сяло, 737 1/2 дзес. зямлі; царк. прычт, 42 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне І.Пузыны, 841 дзес. зямлі. Панская сядзіба (не захавалася) знаходзілася адасоблена ад вёскі і ўключала мураваны сядзібны дом, гасп. двор, парк, вадаём. Маёнтак вылучаўся высокім узроўнем земляробства. У часы гаспадарання Іаанны Пузыны Стрыгава разам з маёнткамі Высокае, Белагурна і Моладава быў уключаны ў лік лепшых рас. маёнткаў за 1897 г. У 1897 г. сяло Стрыгава, 118 двароў, 825 жыхароў, дзейнічалі прыходская царква, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, піцейны дом, нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч. годзе займаўся 61 хлопчык, у 1892–93 гг. – 51 хлопчыкі 2 дзяўчынкі, у 1905–06 гг. – 67 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У маёнтку Стрыгава 107 жыхароў. У 1905 г. сяло налічвала 1032 жыхары, маёнтак – 102 жыхары. У 1911 г. сяло, 841 жыхар; маёнтак, уладанне князя Пузыны, 125 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак – 115 дамоў 559 жыхароў (разам). У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. 3 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Стрыгаўскага с/с, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска, 140 двароў, 795 жыхароў, дзейнічалі пошта, пач. школа, магазін, хата-чытальня. На тэр. сельсавета знаходзіліся 15 населеных пунктаў, 607 двароў, 3138 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. акупантамі пры вызваленні вёскі і наваколля загінулі 33 воіны Сав. Арміі (пахаваны ў скверы, помнік устаноўлены ў 1958). На могілках пахаваны лётчык В.М.Пятунін, які загінуў у баі 29.9.1944 г. (у 1949 устаноўлены абеліск). У 1948 г. ў вёсцы працавала хата-чытальня; арганізаваны калгас «Новае жыццё». У 1949 г. створаны калгас імя Дзімітрава (старшыня Ф.Я.Яўчук). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 585 жыхароў, у 1970 г. – 461 жыхар, мелася сярэдняя школа. У 1999 г. 223 гаспадаркі, 590 жыхароў, цэнтр калгаса імя Дзімітрава (з 2004 ААТ «Стрыгава»). Дзейнічаюць сярэдняя школа, б-ка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 магазіны, кафэ, фельч.-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры – Свята-Уладзімірская царква.

Сухоўчыцы

СУХОЎЧЫЦЫ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 37 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 46 гаспадарак, 124 жыхары (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне Суховічы ў складзе Трокскага ваяв. ВКЛ. У 1563 г. сяло Патрыкаўскага войтаўства Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі, 20 валок зямлі, 20 гаспадарак. У 1597 г. сяло Сухоўчыцы, 20 валок зямлі, мелася карчма. У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы той жа эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 274 1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне Р.Мікутовіч, 305 дзес. зямлі, і аколіца, 158 дзес. зямлі (разам з аколіцай Паеўшчызна, розныя ўладальнікі). У 1897 г. вёска – 28 двароў, 220 жыхароў, хлебазапасны магазін; маёнтак – 17 жыхароў. У 1905 г. вёска налічвала 226 жыхароў, маёнтак – 22 жыхары; мелася нар. вучылішча, у якім у 1905/06 навуч. годзе займаліся 31 хлопчык і 7 дзяўчынак. У 1911 г. вёска, 236 жыхароў; маёнтак, уладанне Мікутовіча, 31 жыхар. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 16 дамоў, 106 жыхароў, і фальварак – 6 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары – 50 двароў, 215 жыхароў, і былы маёнтак – 3 двары, 12 жыхароў; працавала пач. школа. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1947 г. дзейнічала адноўленая пач. школа, у 1949 г. арганізаваны калгас «Партызан» (22 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. Сухоўчыцы налічвалі 124 жыхары, у 1970 г. – 85 жыхароў. У 1999 г. 38 гаспадарак, 105 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). У в. Сухоўчыцы нарадзіўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну М.А.Саўчук.

Сялец

СЯЛЕЦ – вёска ў Залескім с/с, за 10 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Брэст–Баранавічы), 54 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 99 гаспадарак, 249 жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ. Каралева Бона Сфорца ў 1555 г. перадала пінскаму і кобрынскаму старосце С.Фальчэўскаму правы на маёнтак Сялец. У 1563 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх 1 валока (вольная) была нададзена на войта Грышчона Азашэвіча; 23 гаспадаркі. У 1597 г. сяло, 25 валок зямлі, засценак (37 маргоў), карчма. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі. У 1571 г. вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст сваім дэкрэтам надаў вольнасці зямянам маёнтка Сялец у Кобрынскай эканоміі. У 1786 г. сяло, 25 валок 22 маргі зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска ў Залескай вол., 474 1/2 дзес. зямлі; у 1897 г. – 56 двароў, 384 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны. У 1905 г. ў вёсцы 454 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў, 135 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах Кобрынскага раёна. У 1940 г. хутары, 92 двары, 376 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Сялец акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 411 жыхароў, у 1970 г. – 304 жыхары. У 1999 г. 100 гаспадарак, 247 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе). Працуе магазін.

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин