ЯГАЛКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 48
км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны–Кобрын.
1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).
У 1559 г. Ягалкі – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанне С.Слібоўскага, Федкі
і Сідара Кісловічаў. Даследчык межаў і тэр. Кобрынскага пав. XVI ст. С.Віслаух
лічыў Ягалкі «радавым гняздом» шляхецкага роду Кісловічаў. Як уладальнікі
маёнтка Кісловічы ўпамінаюцца ў вайск. перапісе 1567 г.
Пад 1588 г. маёнтак Ягальскі пазначаны ў дакументах Віленскага цэнтр. архіва.
У 1631 г. маёнтак у Брэсцкім ваяв.
У 1749 г. Ягалкі згадваюцца як Кіслыя, Верхава, Кружына і Хадынічы. Пасля 3-га
падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801
г. ў Гродзенскай губ.
У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 66 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся
аднайменныя: маёнтак, уладанне Р.Кяскевіча, 130 дзес. зямлі, і аколіца, 329 1/2
дзес. зямлі (розныя ўладальнікі).
У 1897 г. існавалі: в. Ягалкі 1 (пры балоце Лозэ), 11 двароў, 80 жыхароў; Ягалкі
2 – выселак Лейбы Рымлянда, 4 жыхары; маёнтак Ягалкі, 5 жыхароў; 3 аколіцы
Ягалкі, 89 жыхароў. Дзве аколіцы знаходзіліся пры ўрочышчы Валока, трэцяя (самая
вялікая, 46 жыхароў) – непасрэдна каля вёскі.
У 1905 г. аколіца, 85 жыхароў.
У 1911 г. аднайменныя вёска (68 жыхароў) і аколіца (82 жыхары) у
Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета.
З 1921 г. вёска ўскладзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв., 26 дамоў, 147 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940
г. ў Хідрынскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім сельсаветах, з 18.12.1972 г. зноў
у Хідрынскім с/с.
У 1940 г. вёска, 35 двароў 169 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да
ліп. 1944 г.
Паводле перапісу 1959 г. ў в. Ягалкі 76 жыхароў, у 1970 г. – 25 жыхароў.
У 1999 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар, у складзе калгаса «Зара» (з 2004 СВК «Узыходзячая
зара»; цэнтр – в. Хідры).
ЯРОМІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын,
58 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Івацэвічы. 263
гаспадаркі, 682 жыхары (2005).
У 1599 г. ўпамінаюцца Ерамічы.
У 1886 г. Яромічы – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 11
двароў 131 жыхар, 201 дзес. зямлі (на 1890); меліся Падалескае валасное
праўленне, школа, царква, сінагога.
У 1897 г. 29 двароў, 174 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, хлебазапасны
магазін, кузня, піцейны дом, Падалескае нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч.
годзе займаліся 64 хлопчыкі, у 1892–93 гг. – 63 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у 1905–
06 гг. – 69 хлопчыкаў, 9 дзяўчынак.
У 1911 г. 276 жыхароў.
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага
ваяв., 30 дамоў, 129 жыхароў.
У 1905 г. 178 жыхароў.
У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940
г. – цэнтр сельсавета тых жа раёна і вобласці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.
У 1940 г. ў в. Яромічы 60 двароў, 188 жыхароў, дзейнічалі МТС, няпоўная сярэдняя
школа, сельпо, магазін, хата-чытальня, аддз. сувязі, амбулаторыя, сельсавет (меўся
тэлефон). У склад Яроміцкага с/с уваходзілі 23 населеныя пункты, 2967 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г.
да ліп. 1944 г.
У 1949 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Свабода» (старшыня Р.М.Давыдзюк).
Паводле перапісу 1959 г. Яромічы налічвалі 206 жыхароў, у 1970 г. – 321 жыхара.
У 1999 г. 271 гаспадарка, 840 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК
«Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Ёсць магазін, дзіцячы сад, б-ка, амбулаторыя.
Помнік архітэктуры – Свята-Міхайлаўская царква.
ЯЎСІМАВІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 96 гаспадарак, 230 жыхароў (2005). У 1707 г. згадваецца с. Яўхімавічы. У 1897 г. Яўсімавічы – вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 58 двароў, 393 жыхары, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; 380 дзес. зямлі (на 1890). Побач знаходзілася аколіца Яўсімавічы (Жукаўцы), 204 дзес. зямлі (на 1890, розныя ўладальнікі). У 1905 г. ў вёсцы 447 жыхароў. У 1911 г. 493 жыхары. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 36 дамоў, 187 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах. У 1940 г. Яўсімавічы налічвалі 63 двары, 298 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1970 г. – 275 жыхароў. У 1999 г. вёска, 93 гаспадаркі, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскія цэнтр – в. Мінянка).
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.