Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Свабоду прынесла Расія 

У гэтыя  дні брацкая Балгарыя ўрачыста адзначае 100-годдзе вызвалення ад пяцівяковага турэцкага ярма. Свабоду балгарам прынесла руская армія, панёсшая ў вайне 1877—1878 г.г. вялікія страты. 200 тысяч салдат заплацілі жыццём за вызваленне сваіх славянскіх братоў.

Удзячны балгарскі народ паставіў і клапатліва даглядае сотні помнікаў, якія раскінуты па ўсёй краіне на магілах рускіх воінаў. У чацвёртым аддзеле экспазіцыі музея імя А. В. Сувотва адна з тэм прысвечана гераічнай эпапеі вайны 1877—1878 г.г. Тут экспануюцца шматлікія ўзоры айчыннай і трафейнай зброі таго часу. Асаблівы інтарэс выклікае афіцэрская ўзнагародная шашка, так званая «залатая зброя» з надпісам «За храбрасць» і цудоўнай работы шабля турэцкага пашы, на якой высечаны цытаты з Карана. Агульную ўвагу прыцягвае таксама калекцыя ўзнагародных і памятных медаляў і блях ад галаўных убораў «За адзнаку». На асобных з іх названы бітвы, у якіх вызначылася тая ці іншая воінская часць. Рэдкім экспанатам з’яўляецца трафейны тэлеграфны апарат Морзе, захоплены байцамі лейбгвардыі драгунскага палка на станцыі Філіпаполь у апошні дзень вайны.

На картах, літаграфіях і лубачных плакатах таго часу адлюстраваны найбольш выдатныя бітвы ўсёй кампаніі, пачынаючы з фарсіравання Дуная, крывавых баёў за Плеўну і Шыпку і канчаючы легендарным пераходам праз Балканскія горы, які праходзіў у неймаверна цяжкіх умовах зімы. Тут жа бачым партрэты выдатных ваеначальнікаў — Скобелева, Гурко, Непакойчыцкага і інш. Завяршаецца экспазіцыя фотаздымкам , велічнага помніка рўскім героям-вызваліцелям, пастаўленага на Шыпцы.

Цяпер, побач са стацыянарнай экспазіцыяй, прысвечанай вайне 1877—1878 г.г., разгорнута выстаўка сапраўдных малюнкаў-ілюстрацый, якія дадаткова расказваюць аб гераізме рускіх салдат, што выгналі з балгарскай зямлі жорсткіх асманскіх прыгнятальнікаў.

У гэтай вызваленчай вайне прымалі ўдзел і нашы землякі — жыхары Кобрыншчыны. Апрача звычайнай мабілізацыі, у 1877 годзе ў Гродзенскай губерні былі арганізаваны дзве дапаможныя апалчэнцкія дружыны — Гродзенская і Брэсцкая. У апошнюю ўваходзілі 239 жыхароў Кобрынскага павета. Многія з нашых землякоў не вярнуліся з паходу ў родныя мясціны, многія вызначыліся і былі адзначаны баявымі ўзнагародамі. Сярод іх — удзельнік штурму Плеўны кабрынчанін Спірыдон Левашкевіч. А на самай старой частцы гарадскіх могілак знаходзіцца магіла другога ветэрана Балканскай вайны. На сціплым помніку чытаем: «Іван Фёдаравіч Галавін, падпалкоўнік 149 Чарнаморскага палка. Нарадз. 1844, пам. 1902. На вайне 1877—1878 г.г. кантужаны і ранены ў грудзі навылет. Памёр ад кровазліцця ў лёгкіх у выніку раны».

 А. Мартынаў

Мартынаў, А. Свабоду прынесла расія : да 100-годдзя вызвалення Балгарыі ад турэцкага прыгнёту / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1978.

Навигация



Наши партнеры

Познай Кобрин