Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Музею імя Суворава – 20 год 

Першамай 1948 года асабліва памятны супрацоўнікам музея імя Суворава і кабрынчанам. У той дзень, пасля мітынгу і дэманстрацыі працоўных, адбылося ўрачыстае адкрыццё музея і першая хваля наведвальнікаў запоўніла невялічкі домік, у сценах якога да этага часу як бы вітае цень вялікага палкаводца, чыё імя назаўсёды прысвоена музею. Да адкрыцця музея быў не толькі адноўлены паўразбураны гітлераўцамі гістарычны дом, але ў пяці пакоях аформлена часовая экспазіцыя трох аддзелаў.

Праўда, тое, што было ўпершыню выстаўлена для паказу наведвальнікам, насіла выставачны характар і складалася выключна з прымітыўна аформленых матэрыялаў, бо не было ў той час у музеі не толькі рэчавых экспанатаў, а нават мэблі для іх размяшчэння.

Тым не менш, дваццаць гадоу назад нованароджанаму музею была ўручана пуцёўка ў жыццё і пасля гэтага ён пачаў хутка «мужнець і набірацца сіл». Не сакрэт, што экспанаты ў той час набыць было вельмі цяжка. Таму разлічваць прыходзілася на падтрымку другіх музеяў. Аднак на першых пачатках усе спробы атрымаць неабходныя матэрыялы ў бліжэйшых музеях рэспублікі поспеху не мелі, бо іх фонды былі вельмі апустошаны прайшоўшай вайной. Але ў хуткім часе дапамога прышла з Масквы і Ленінграда. Першым адклікнуўся на заклікі Ленінградскі Артылерыйскі гістарычны музей Узброеных Сіл, які не толькі перадаў маладому Кобрынскаму музею вялікую колькасць каштоўных экспанатаў, але аказаў і значную метадычную дапамогу. Такому высакароднаму прыкладу паследавалі Дзяржаўны Гістарычны Музей, Дзяржаўны Эрмітаж, Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і цэлы рад іншых.

Праз некалькі год перад нашым музеем паўстала іншая задача. Экспанатаў было дастаткова, а размяшчаць іх не было дзе, прыток наведвальнікаў пастаянна павялічваўся і плошчы яўна не хапала. А так, як Сувораўскі дом у якасці гістарычнага помніка знаходзіўся пад аховаю дзяржавы, то аб перабудове яго і за лік гэтага расшырыць плошчы, размовы быць не магло.

Насустрач нам пайшлі мясцовыя партыйныя і савецкія органы, перадаўшы музею дадатковае сумежнае памяшканне. Гэта дало магчымасць расшырыць галоўны аддзел, які адлюстроўвае жыццё і дзейнасць вялікага палкаводца, імя якога носіць музей, а таксама больш выгадна размясціць аддзелы, прысвечаныя гераічнаму мінуламу рускага і беларускага народаў, пазнаёміць наведвальнікаў з найболын знамянальнымі падзеямі ваеннай гісторыі нашай Радзімы са старажытных часоў і да другой палавіны 18 стагоддзя. Экспазіцыя новага памяшкання прысвечана Айчыннай вайне 1812 года, Сувораўскім традыцыям у рускай apмии, першай сусветнай і грамадзянскім войнам і Вялікай Айчыннай вайне.

Найбольш характэрнай асаблівасцю музея імя Суворава лічыцца тое, што асаблівая ўвага ў экспазіцыях удзелена тым ваенным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі і звязаны з дзейнасцю воінаў-беларусаў. А так, як музей імянны, прытым, з ярка выражаным мемарыяльным ухілам, то ў кожным яго аддзеле ў той ці іншай форме фігурыруе імя Суворава. Праходзячы па залах і знаёмячыся з экспанатамі, многія з якіх з’яўляюцца сапраўднымі рэліквіямі, наведвальнік як бы перачытвае цікавы летапіс гераічнай ваеннай гісторыі нашага народа.

У фондах музея захоўваюцца тысячы каштоўнейшых рэчавых помнікаў тых далёкіх год. Побач са сцягамі рускай арміі тут можна ўбачыць узоры адзення і зброі рускай і варожых армій, баявыя ордэны і медалі, дакументы і іншыя рэчы. Што ж датычыцца экспануемай тут калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі з XV века і да нашых дзён, то яна па праву лічыцца адной з найбольш багатых і змястоўных.

Фонды музея бесперапынна папаўняюцца рознымі экспанатамі. За апошні час асаблівая ўвага ўдзяляецца збору матэрыялаў з часоў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн. Аднак дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі накапленнем экспанатаў, музей аказвае вялікую дапамогу іншым сабратам, Так некалькі тысяч экспанатаў з нашага фонду перададзена 20 беларускім музеям. Навуковымі супрацоўнікамі чытаюцца лекцыі, прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашага народа, а таксама лекцыі на краязнаўчыя тэмы. Супрацоўнікі музея аказваюць пастаянную дапамогу школьнай моладзі пры распрацоўцы турысцкіх маршрутаў па месцах баявой славы, з’яўляюцца ініцыятарамі партызанскіх злётаў. Пры актыўнай дапамозе музея ў радзе школ створаны музейныя куткі і праводзіцца падрыхтоўка да стварэння заводскіх музеяў на прамысловых прадпрыемствах.

Па выніках Усесаюзнага агляду музеяў, прысвечанага 50-годдзю Вялікага Кастрычніка, дзейнасць Кобрынскага музея імя Суворава была адзначана дыпломам Міністэрства культуры СССР. Музей набыў шырокую вядомасць далёка за межамі вобласці і рэспублікі. На працягу толькі мінулага года з экспазіцыямі музея воінскай славы, як яго часта па праву называюць, пазнаёміліся 75 тысяч наведвальнікаў, 1800 экскурсій. А за 20 год існавання ў музеі пабывала каля мільёна наведвальнікаў. Многія з Ленінграда і Масквы Ташкента і Яраслаўля, Клайпеды і Краснаярска, Магадана і Адэсы і іншых.

Пачуццё вялікага патрыятычнага гонару за сваю магутную Радзіму, вялікая пашана гераічным ратным подзвігам нашага народа — такі лейтматыў большасці астаўленых у кнізе водгукаў запісаў, якія красамоўна гавораць аб пачуццях, з якімі наведвальнікі развітваюцца з музеем, пад уражаннем усяго ўбачанага.

А. Мартынаў

Мартынаў, А. Музею імя Суворава – 20 год / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1968. – 14 мая.

Навигация



Наши партнеры

Познай Кобрин