АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «ЗАВОД ПДРАЎЛІЧНАГА МАШЫНАБУДАВАННЯ»
Заснавана ў 1940 г. у Кобрыне як ма шынна-трактарная майстэрня (МТМ). Ажыццяўляла рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў аўтамабіляў. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершена будаўніцтва 1-й чаргі завода, здадзены ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае i разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, заводаўпраўленне. У час адступлення гітлераўцы вывезлі абсталяванне і электрастанцыю, узарвалі машынна-сілавое аддзяленне. МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 г. пасля вызвалення Кобрына.
В'етнамская дэлегацыя на кобрынскім заводзе «Гідрамаш». 1968 г.
Яе рабочыя (25 чалавек) адбудавалі электрастанцыю, якая забяспечвала электраэнергіяй горад, дапамагалі ў зварачных работах на аднаўленні разбуранага моста цераз Мухавец. У 1945 г. пачалі рамантаваць сельскагаспадарчую тэхніку, у канцы 1946 г. уведзены ў строй чыгуналіцейны ўчастак. Восенню 1947 г. МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту.
Кобрынскі і суседнія Антопальскі і Дзівінскі раёны на карце з «Атласа БССР» 1958 г. 8 жніўня 1959 г. апошнія два раёны былі скасаваны, a іх тэрыторыя падзелена паміж суседнімі раёнамі. З Антопальскага раёна г.п. Антопаль, Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі сельсаветы былі перададзены ў Драгічынскі раён, а Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы адышлі да Кобрынскага раёна. Дзівінскі раён быў падзелены паміж Кобрынскім, Маларыцкім і Драгічынскім раёнамі: да Кобрынскага адышлі Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіцкі, Хабовіцкі сельсаветы, да Маларыцкага — Осаўскі і Чэрнінскі, да Драгічынскага — Радастаўскі.
У 1948 г. яна мела 3 участкі: механічны,
ліцейны і маторны, дзе ажыццяўляўся капітальны рамонт аўтамабільных і
трактарных рухавікоў, пазней быў асвоены выпуск калёс для счэпаў С-11,
пультаў для прасушкі збожжа, пярэдніх калёс для трактароў і інш. У 1949 г.
ММКР рэарганізавана ў рамонтны завод, якому былі перададзены памяшканні і
пабудовы былой Кобрынскай машынна-трактарнай станцыі: галоўны рамонтны
корпус, гараж, кацельня, воданапорная вежа і інш. Яны былі пераабсталяваны
пад вытворчыя плошчы аўтарамонтнага прадпрыемства. З 1959 г. завод праводзіў
капітальны рамонт аўтамабіляў ГАЗ-51, іх рухавікоў, пярэдніх і задніх мастоў,
каробак перадач, рулявога кіравання. Было адрамантавана 43 машыны. У той час
на заводзе працавала 219 чалавек. Працягвалася асваенне новых відаў
прадукцыі: стэндаў для рамонту абсталявання жывёлагадоўчых ферм, эстакад
для разборкі і зборкі аўтатрактарных рухавікоў. Гэтыя вырабы пастаўляліся ў
саюзныя рэспублікі краіны, асобныя ішлі на экспарт. У 1967 г. пабудаваны
новы ліцейны ўчастак з вытворчай плошчай больш за 1100 м2, які даваў штогод
1000 т чыгуннага ліцця. 3 1972 г. завод спецыялізаваўся на рамонце грузавых
аўтамабіляў
ГАЗ усіх мадыфікацый. Пасля рэканструкцыі ў 1976 г. узведзены галоўны
вытворчы (плошча 13 тыс. м2) і 4-павярховы адміністрацыйна-бытавы карпусы,
кампрэсарная і кацельня, якая забяспечыла цяплом і гарачай вадой шэраг
прадпрыемстваў і жылых дамоў горада. 3 1997 г. таварыства «Гідрамаш» стала
акцыянерным. З'яўляецца буйнейціым у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам па
выпуску гідрацыліндраў. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і
трактарны заводы, Гомсельмаш, Лідсельмаш і інш. У 1997 г. асвоены выпуск
культыватараў, седлавых канструкцый для велікагрузных аўтамабіляў.
ПТУШКАФАБРЫКА «КОБРЫНСКАЯ»
Заснавана ў 1962 г. на базе інкубацыйна-племянной станцыі і калгаса «Расія». З 1969 г. у складзе Баранавіцкага вытворчага аб'яднання, з 1993 г. у падпарадкаванні рэспубліканскага аб'яднання «Белптушкапрам». Асноўныя кірункі дзейнасці птушкафабрыкі — вытворчасць і рэалізацыя яек, мяса птушкі, яечнага меланжу і бялку, каўбасных вырабаў, паўфабрыкатаў і кансерваў з мяса птушкі, вытворчасць травяной мукі, сухіх бялковых кармоў. Займае тэрыторыю плошчай 410 га. Цэхі: сартавання яек, паглыбленай перапрацоўкі мяса птушкі, забою птушкі, вытворчасці яечнага меланжу і бялку, сухіх кармоў. Магутнасць інкубаторыя складае 3144 тыс. птушкамесцаў, для вырошчвання маладняку птушкі маюцца 8 куранятнікаў з адначасовай умяшчальнасцю 279 тыс. птушка-месцаў, для ўтрымання дарослай птушкі — 15 птушнікаў умяшчальнасцю 385 тыс. птушкамесцаў. Штогод прадпрыемства вырабляе 350 — 400 т яечнага меланжу і бялку, рэалізуе на мяса больш за 300 т галоў птушкі. Побач з вытворчасцю вараных і паўвэнджаных каўбас, кансерваў «Курыца ва ўласным соку» вырабляюцца катлеты, пельмені, макаронныя вырабы, выпякаюцца хлебабулачныя вырабы. Рынкам збыту прадукцыі птушкафабрыкі з'яўляюцца прадпрыемствы дзяржаўнага і фірменнага гандлю, грамадскага харчавання, бюджэтныя арганізацыі Брэсцкай вобласці і Беларусі. Мае 9 фірменных магазінаў: у Кобрыне (3), Брэсце і Жабінцы (па 2), Драгічыне і Пінску (па 1).
МЭБЛЕВАЯ ФАБРЫКА
Заснавана ў 1948 г. як арцель імя А.В.Суворава. Выпускала сталы, крэслы, трумо. Працавала 30 чалавек, аб'ём прадукцыі складаў 15 тыс. рублёў у год. У 1957 г. арцель перададзена Кобрынскаму райпрамкамбінату і да 1969 г. была адным з яго цэхаў. У 1964 г. узведзены адзін з будынкаў сучаснага цэха (плошча 2400 м2). Дзякуючы ўстаноўцы новага абсталявання была наладжана вытворчасць фанераванай 3-дзвернай шафы. Калектыў рабочых налічваў 185 чалавек, аб'ём прадукцыі ў 1965 г. склаў 660 тыс. рублёў. У 1969 г. мэблевы ўчастак стаў самастойнай фабрыкай. Замест фарбаванай мэблі асвоены выпуск фанераваных сервантаў, кніжных шаф, туалетных тумб.
Прадукцыя Кобрынскай мэблевай фабрыкі.
Дабудаваны ўчастак па зборцы і ўпакоўцы прадукцыі. У 1971 г. мэблевая фабрыка ўвайшла ў склад Брэсцкага мэблевага вытворчага аб'яднання і стала адным з яго цэхаў. У выніку рэканструкцыі прадпрыемства пабудаваны цэх па механічнай апрацоўцы дэталей, механічная майстэрня, вытворчы ўчастак па зборцы і ўпакоўцы мэблі, склады сыравіны і матэрыялаў, гатовай прадукцыі. У 1985 г. калектыў перайшоў на выраб корпуснай мэблі «Русь», якая выпускаецца ў 8 варыянтах. Дзяржаўны Знакякасці прысвоены наборам корпуснай мэблі «Аўрыка» (1978) і «Русь». 3 1994 г. фабрыка існуе як самастойнае прадпрыемства ў складзе канцэрна «Брэстмясцпрам». У 1999 г. уведзены ў дзеянне сталярны цэх, наладжана вытворчасць філянговых дзвярэй. Выпушчана першая партыя спальні новага пакалення з масіўнай драўніны. Мае фірменны магазін. Значны ўклад у станаўленне і развіццё фабрыкі зрабілі яе дырэктары Л.Я.Гольцман і М.А.Ермаловіч.
КОБРЫНСКІ ХЛЕБАЗАВОД
Заснаваны ў 1954 г. У 1959 г. пабудаваны булачны цэх, у 1962 г. — склады для сыравіны, кацельня. У 1970 г. завод газіфікаваны. У 1992 г. уступіў у строй новы хлебазавод, аснашчаны 5 тэхналагічнымі лініямі па вытворчасці чорнага хлеба, булачных і сухарных вырабаў. Праектная магутнасць 65 т хлебабулачных і кандытарскіх, 1,5 т цукровых вырабаў. Пастаўляе прадукцыю ў Кобрын і раён, Брэст, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Маларыцкі раёны.
КОБРЫНСКІ МЯСАКАМБІНАТ
Заснаваны ў 1997 г. Асноўная прадукцыя: каўбасы паўвэнджаныя,
варана-вэнджаныя, вараныя, сыравэнджаньм, паўфабрыкаты, у тым ліку фарш і
пельмені. На камбінаце распрацаваны новыя тэхналогіі сыравяленых вырабаў,
такіх як «Бастурма» трох і «Сунжук» двух відаў. У 1999 г. выраблена 2506 т
мяса і субпрадуктаў 1-й катэгорыі, у тым ліку 1929 т ялавічыны, 420 т
свініны. Вытворчасць каўбасных вырабаў склала 1806 т, паўфабрыкатаў — 313 т.
Пастаўшчыкамі сыравіны з'яўляюцца 34 калгасы і саўгасы.
РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «КОБРЫНСКІ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ
ЗАВОД «СІТОМО»
Створаны ў 1960 г. на базе слясарнай майстэрні, лесапільні, кузні, ліцейна-механічнага завода, які ўваходзіў у склад райпрамкамбіната. У 1961 — 1965 гг. рэканструяваны, пабудаваны новыя цэхі. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску шырокага асартыменту слясарна-мантажнага інструменту і тэхналагічнага абсталявання. Асноўная прадукцыя: ключы гаечныя розных памераў і найменняў, клупы трубныя для наразання разьбы са зменнымі плашкамі, нажніцы ручныя для рэзання металу, малаткі, зубілы, пласкагубцы, рамкі нажовачныя, клеймы ручныя лічбавыя і літарныя і інш. 3 1968 г. Кобрынскае інструментальнае вытворчае аб'яднанне. 3 1986 г. завод у складзе беларускага інструментальнага вытворчага аб'яднання. Сучасная назва з 1996 г. Пры стварэнні новых распрацовак на заводзе выкарыстоўваецца сістэма аўтаматызаванага праектавання. Прадукцыя вядома ў краінах СНД і далёкага замежжа. Узнагароджаны Міжнароднай брыльянтавай зоркай за якасць.
РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «КОБРЫНСКАЯ ПРАДЗІЛЬНА-ТКАЦКАЯ ФАБРЫКА «РУЧАЙКА»
Створана ў 1980 г. З'яўляецца буйнейшым у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам
лёгкай прамысловасці па вытворчасці тканін тэхнічнага і бытавога прызначэння
з хімічных штапеліраваных валокнаў доўгай рэзкі (35 — 38 мм), а таксама з
сумесі хімічных валокнаў з натуральнымі. Фабрыка складаецца з 2 самастойных
вытворчасцей: прадзення хімічных валокнаў і ткацкай. Магутнасць прадзільнай
вытворчасці складае 95 856 верацён з выпускам 5100 т пражы ў год. Ткацкая
вытворчасць налічвае 847 адзінак ткацкіх станкоў з гадавым вырабам 34 тыс.
м тканін. Цэхі фабрыкі аснашчаны тэхналагічным абсталяваннем
машынабудаўнічых заводаў Пензы, Іванава, Кузнецка (Расія), Ташкента (Узбекістан),
Германіі, Чэхіі, Італіі, Індыі. Выпускае адзіночную і кручаную пражу як для
ўласнага спажывання, так і таварную. Асабліва шырокі асартымент пражы
трыкатажнага прызначэння ў розным сумесевым саставе з прымяненнем
катанізаванага льновалакна. Сярод тэхнічных тканін рознага прызначэння —
тканіна пад аснову штучнай скуры, цыраты медыцынскай, шліфавальнай шкуркі,
лінолеума і інш. Вырабляецца іголкапрабіўное палатно з поліэфірнага валакна
ў аб'ёме 370 тыс. пагонных метраў, а таксама прашыўное палатно з адыходаў
уласнай вытворчасці. Асноўнымі пастаўшчыкамі сыравіны з'яўляюцца Магілёўскае
вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно», прадпрыемствы Маскоўскай вобласці,
Калінінграда, Разані (Расія). Бавоўнавае валакно імпартуецца з рэспублік
Сярэдняй Азіі. У 1997 г. фабрыка працавала з новымі відамі валокнаў
вытворчасці Германіі.
РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «КОБРЫНСКАЯ ШВЕЙНАЯ ФІРМА «ЛОНА»
Заснавана ў 1944 г. як швейная майстэр няарцель «Сацпраца». Арцелі было
перададзена некалькі трафейных швейных машын фірмы «Зінгер». Да вясны 1945
г. вырабляла прадукцыю для фронту. У 1956 г. арцель перададзена Міністэрству
лёгкай прамьісловасці БССР і перайменавана ў швейную фабрыку. Працавала 256
чалавек. Пашывачны асартымент — касцюмы для дзяцей з баваўняных і шарсцяных
тканін. У 1961 —1966 гг. праведзена рэканструкцыя фабрыкі, у 1967 г.
пабудаваны новы вытворчы корпус. Колькасць рабочых узрасла да 1300 чалавек.
3 1972 г. пачалося асваенне новага асартыменту — куртак спартыўна-бытавога
прызначэння для ўсіх узроставых груп. Прадпрыемства аснашчана айчынным і
замежным абсталяваннем. У 1993 г. Кобрынская швейная фабрыка стала арэндным
прамыслова-гандлёвым прадпрыемствам «Лона», у 1994 г. перайменавана ў
Кобрынскую швейную фірму «Лона», з 1999 г. сучасная назва. Прадпрыемства
славіцца выпускам канкурэнтаздольных швейных вырабаў, у наменклатуру якіх
уваходзідь 21 найменне. У год вырабляецца больш за 100 мадэляў, аб'ём
паставак складае каля 400 тыс. штук. У ліку дзелавых партнёраў фірмы Францыі,
Полынчы, Чэхіі, Галандыі і інш. Член Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
(з 1969).
ВЫТВОРЧА-ГАНДЛЁВАЯ ФІРМА «СУЗОР'Е»
Заснавана ў 1944 г. як арцель «Чырвоны Сцяг». Рабочыя (каля 20 жанчын)
уручную апрацоўвалі авечую воўну, на ўласных калаўротах пралі пражу, вязалі
світэры, валялі валёнкі. У 1949 г. устаноўлены ручныя ткацкія станкі.
Прадпрыемства выпускала радно, дарожкі для падлогі, хусгкі. 3 1950 г. пачалі
ткадь абрусы, з 1951 г. дываны, з 1953 г. жакардавыя пакрывалы. Працавала
каля 120 чалавек. Значны ўклад у развіццё арцелі ўнеслі першы дырэктар
П.Я.Алесік і першы мастак М.Д.Іванова. У 1957 г. пабудаваны ткацкі цэх, у
1958 г. з'явіліся механічныя станкі. У 1960 г. перайменавана ў фабрыку «Чырвоны
Сцяг». У 1963 г. заменены апошні ручны ткацкі станок. Асноўным асартыментам
сталі жакардавыя пакрывалы. У 1968 г. уведзены ў строй новы ткацкі цэх і
складскія памяшканні, у 1969 г. — фарбавальны цэх. На базе ткацкай фабрыкі ў
1979 г. створана тэкстыльна-вытворчае аб'яднанне, у склад якога ўвайшлі
Антопальская ватна- прадзільная фабрыка і Дзівінскі ўчастак. 3 1983 г. у
сувязі з абнаўленнем абсталявання пашырыўся асартымент вырабаў, пачалі
выпускаць паўтара- і двухспальныя пакрывалы, шарсцяныя камплекты, пледы і
пражу, махровыя ручнікі, дэкаратыўныя тканіны. 3 1995 г. сучасная назва. У
1998 — 2000 гг. расшыраны асартымент дэкаратыўных і асвоены выраб тэхнічных
тканін. У 1999 г. выраблена 253 тыс. м2 баваўняных і 328 тыс. м2 шаўковых
тканін.
АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «КОБРЫНСКІ КАНСЕРВАВЫ ЗАВОД»
Заснавана ў 1948 г. Працавалі 52 рабочыя, выпускалася 6 відаў прадукцыі. У 1948 г. выраблена 324 тыс. умоўных бляшанак кансерваў. Праз некаторы час быў пабудаваны цэх па выпуску кансерваў «зялёны гарошак», пачала працаваць кацельня. У 1982 г. узведзены цэх па вырабе кансерваў з гародніны, склады па захоўванні шклатары і гатовай прадукцыі, аўтагараж, механічная майстэрня. Дзякуючы рэканструкцыі цэхаў і мадэрнізацыі вытворчасці ўзровень механізацыі дасягнуў 70%. У 1985 г. выпуск кансерваў склаў 20 831 тыс. умоўных бляшанак, адпаведна ў 1990 г. — 20 320 тыс., у 1995 г. - 4697 тыс., у 1999 г. — 7487 тыс. У 1998 г. пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства з сучаснай назвай. Выпускае болын за 60 найменняў кансерваў. Уся прадукцыя сертыфікавана ў сістэме сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь.
АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «ЛЬНОЗАВОД»
Папярэднікам ільнозавода быў створаны ў 1955 г. пункт па нарыхтоўцы лёну,
дзе працавала 10 чалавек. Завод уступіў у строй у 1959 г., перапрацоўваў
ільносыравіну з гаспадарак Кобрынскага, Драгічынскага, Пружанскага і
Маларыцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. Меў адну паточную лінію, магутнасць
якой складала 901 т ільновалакна ў год. У 1962 г. пабудаваны ўчастак
прамысловай перапрацоўкі льносаломкі, у 1965 г. установлена 2-я паточная
лінія па вырабе льновалакна. Магутнасць завода дасягнула 2300 т
ільновалакна ў год. У 1972 г. уступіў у строй участак па вырабе кастрапліт
магутнасцю 5630 м2 у год. Завод уваходзіць у склад Брэсцкага вытворчага
аб'яднання «Лён». У 1997 г. пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Асноўныя кірункі дзейнасці прадпрыемства — першасная апрацоўка льну, выраб
доўгага і кароткага льновалакна, кастрадраўняных пліт. У 1995 г. за межы
рэспублікі адгружана 87% ільновалакна ад вырабленага. Яно пастаўляецца
таксама на Аршанскі льнокамбінат, Івацэвіцкі льнозавод, Барысаўскую і
Дзятлаўскую экспартныя базы. Кастрадраўняныя пліты рэалізуюцца ў асноўным
насельніцтву, гандлёвым і будаўнічым арганізацыям Брэсцкай вобласці, у
невялікай колькасці пастаўляюцца за яе межы. Максімальнай магутнасці
прадпрыемства дасягнула ў 1990 г. У сувязі са штогадовым зніжэннем закупак
ільносыравіны з 1992 г. пачалося скарачэнне аб'ёму выпуску льновалакна. У
1997 г. вытворчыя магутнасці выкарыстаны на 47,7%, у 1998 г. — на 42,3%, у
1999 г. - на 28,8%. Выраб кастрадраўняных пліт у 1990 г. склаў 87,4%, у 1999
г. - 10,7%.
АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «КОБРЫНСКІ МАСЛАСЫРАРОБЧЫ ЗАВОД»
Заснавана ў 1939 г. як маслазавод. Пасля Вялікай Айчыннай вайны рэканструяваны. У пачатку 1950-х гадоў на прадпрыемстве працавала каля 30 чалавек, штодзень перапрацоўвалася зімой каля 300 л малака, летам — 20 т. У 1967 г. пабудаваны новы завод, магутнасць якога была разлічана на перапрацоўку 50 т малака за змену. У вышку мадэрнізацыі вытворчасці адбыўся пераход ад разліву малака ў флягі да выпуску яго ў поліэтыленавых пакетах, ад вагавага тварагу ў флягах да фасаванага ў па-кетах. Было здадзена ў эксплуатацыю прыёмна-мыйнае аддзяленне, рэканструяваны кампрэсарны цэх, кацельня, цеплапункт, апаратны ўчастак, у 1989 г. уступіў у строй цэх сухога абястлушчанага малака. У 1997 г. набыў статус адкрытага акцыянернага таварыства. Пастаўшчыкамі з'яўляюцца гаспадаркі і прыватны сектар Кобрынскага раёна. Прадпрыемства забяспечвае пастаўшчыкоў мыйнымі і дэзінфекцыйнымі сродкамі, дробным інвентаром, транспартам, ёмістасцямі для збору малака, халадзільнікамі. Акрамя таго, праводзіцца закупка малака ў насельніцтва.
Для развіцця сельска-гаспадарчай базы прадпрыемства ў 1999 г. зрасходавала 6,6 млрд. рублёў уласных сродкаў, у тым ліку 3,6 млрд. на набыццё інвентару і абсталявання, 3 млрд. на будаўніцтва малакапрыёмнага пункта, 10 халадзільнікаў для ахалоджвання малака ў гаспадарках. За 1999 г. прадпрыемства атр мала малака вышэйшага гатунку 37,9% (пры сярэднім працэнце па Брэсцкай вобл. — 26,1), аб'ём вытворчасці прадукцыі вырас на 30,1%, прадукцыйнасць працы — на 17,3%, атрымана прыбытку 382,9 млрд. рублёў, узровень рэнтабельнасці склаў 19,5%. Асвоена вытворчасць нізкатлустай прадукцыі (сыроў, кісламалочных напіткаў, нятлустага кефіру і тварагу, пладова-ягадных салодкіх і нятлустых сыркоў, 4 відаў дэсертаў з выкарыстаннем альбумінавага тварагу), прадукцыі з немалочнай сыравіны (маянэзу, гарчыцы, соусаў). Вырабляецца таксама шакаладнае масла, некалькі відаў марожанага, сыроватка для сіласавання кармоў. Распрацавана тэхналогія малочна-бялковых дэсертаў з рознымі напаўняльнікамі. Асноўныя задачы на перспективу — павелічэнне аб'ёму вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў «Расійскі», «Рускі», «Волжскі», «Прыбалтыйскі», выраб нізкатлустых сыроў «Берасце», «Палескі», «Кобрынскі».
У 1999 г. заключаны дагавор з Брэсцкім цэнтрам стандартызацыі і метралогіі аб распрацоўцы сістэмы якасці па міжнародных стандартах серыі НС09000. Пастаўкі прадукцыі ў Полынчу і Расію склалі 354,2 тыс. долараў ЗША (1999). Прадпрыемства ўдзельнічае ў выстаўках і ярмарках у Рэспубліцы Беларусь, праводзіць маркетынгавыя даследаванні па вылучэнні мясцовага рынку і за межамі рэспублікі. Неаднаразова займала прызавыя месцы на аглядах-конкурсах Брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам». У 1998 г. здадзены ў эксплуатацию адміністрацыйна-бытавы корпус, пральня, тарны цэх, у 1999 г. — 48-кватэрны жылы дом для работнікаў прадпрыемства. Пачата будаўніцтва прыёмнай лабараторыі, рэканструкцыя сыраробчага цэха, плануецца ўзвядзенне 20-кватэрнага жылога дома. Мае медпункт.
КОБРЫНСКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПРАФЕСІЙНАЕ ВУЧЫЛІШЧА БУДАЎНІКОЎ
Заснавана ў 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». У розны час мела назвы Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча, Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, Прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Першы набор склаў 88 чалавек. Заняткі пачаліся 18.2.1969 г., першы выпуск адбыўся ў снежні гэтага ж года. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Пасля завяршэння ў 1982 г. новага вучэбна-вытворчага корпуса набор навучэнцаў павялічыўся да 220 чалавек у год. У 1985 г. здадзены ў эксплуатацию інтэрнат на 395 месцаў. На 1.9.2000 г. кантынгент навучэнцаў складаў 550 чалавек.
Падрыхтоўка рабочых вядзецца па спецыяльнасцях: муляр, мантажнік будаўнічых
канструкцый, зваршчык, маляр (будаўнічы), тынкоўшчык, слесар-сантэхнік,
газазваршчык, электрагазазваршчык, сталяр, цясляр, рэзчык па дрэве,
станочнік шырокага профілю. Для тэарэтычнай падрыхтоўкі навучэнцаў
абсталявана 14 кабінетаў па агульнаадукацыйных і 6 па спецыяльных предметах.
7 майстэрняў забяспечваюць практычную падрыхтоўку па вышэй пералічаных
спецыяльнасцях. За час існавання вучылішча падрыхтавана больш за 6 тыс.
спецыялістаў. Мае актавую, спартыўную, трэніровачную залы, стадыён, саўну,
дыскатэку, бібліятэку, музей, у якім дзейнічае выстаўка тэхнічнай і
мастацкай творчасці навучэн- цаў. Вучылішча ўзнагароджана пераходным
Чырвоным Сцягам Дзяржаўнага камітэта БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі
(1991), дыпломамі, Ганаровымі граматамі і граматамі Міністэрства народнай
адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упраўлення народнай асветы Брэсцкага
аблвыканкома. Дырэктары: П.Л.Сазоненка (лістапад 1968 —ліпень 1976),
А.В.Букач (ліпень 1976 — сакавік 1982), Э.Р.Галушка (сакавік 1982 —сакавік
1988), М.Л.Гольцман (з красавіка 1988).
КОБРЫНСКАЕ ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАЕ ВУЧЫЛІШЧА № 153
Заснавана 1.10.1981 г. як тэхнічнае вучылішча № 153 з мэтай падрыхтоўкі
рабочых для Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыкі. Рыхтуе спецыялістаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Напачатку рыхтавала рабочых па прафесіях:
прадзільшчык, ткач, памочнік майстра прадзільнай вытворчасці. У 1982 г.
пабудаваны інтэрнат, у 1984 г. здадзены ў эксплуатацыю вучэбны і
грамадска-бытавы карпусы, пачалася падрыхтоўка швачак для Кобрынскай швейнай
фабрыкі. Падрыхтоўка рабочых вядзецца па спецыяльнасцях: швачка, раскройшчык,
хатняя гаспадыня (швачка, повар, сацыяльны работнік); ткач, ткач ручнога
дыванаткацтва, кравец (лёгкага адзення), прадпрымальнік; повар, повар
дзіцячага харчавання; камерцыйны агент; страхавы агент. У вучылішчы працуюць
гурткі тэхнічнай і мастацкай творчасці, мастацкай самадзейнасці, спартыўныя
секцыі. У 1988 г. прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры». Дырэктары:
Г.В.Амелянюк (1981 — 1982), М.М.Клачковіч (з 1983).
КОБРЫНСКІ ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНЫ КАЛЕДЖ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА I НАРОДНЫХ
МАСТАЦКІХ ПРОМЫСЛАЎ
Заснавана ў 1982 г. як тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх промыслаў па
падрыхтоўцы рабочых высокай кваліфікацыі для мастацкіх прадпрыемстваў,
аб'яднанняў, майстэрняў Брэсцкай вобласці і ўсёй рэспублікі. У 1996 г.
вучылішчу нададзены статус вышэйшага. У ім ажыццяўляецца многаступеньчатая
мадэль навучання. На 1-й ступені навучання будучыя спецыялісты атрымліваюць
прафесійную падрыхтоўку па складаных інтэграваных спецыяльнасцях, на 2-й
ступені адначасова з павышэннем свайго рабочага рамяства —
сярэднеспецыяльную педагагічную адукацыю па спецыяльнасці выяўленчае
мастацтва, чарчэнне, а таксама дадатковую кваліфікацыю — майстар вытворчага
навучання. У вучылішчы працуюць 26 інжынерна-педагагічных работнікаў. За
час існавання вучылішча падрыхтавала болын за 2,5 тыс. спецыялістаў. У
вучылішчы дзейнічаюць 10 гурткоў, у тым ліку малюнка, жывапісу, разьбы,
інкрустацыі саломкай, вышыўкі і кройкі, інкрустацыі шпонам і інш., гурткі і
клубы па інтарэсах, спартыўныя секцыі. Мае інтэрнат, бібліятэку, чытальную і
спартыўную залы, дыскаклуб, музей і выставачныя залы, дзе сабраны лепшыя
працы навучэнцаў, выпускнікоў і выкладчыкаў. На базе вучылішча праводзяцца
рэспубліканскія і абласныя семінары па народных мастацкіх промыслах,
эстэтычным выхаванні і методыцы выкладання выяўленчага мастацтва, у
1995—1999 гг. дзейнічаў філіял Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта па
выяўленчым мастацтве. У вучылішчы арганізоўваюцца тэматычныя і выніковыя
выстаўкі мастацкай творчасці. Лепшыя творы экспануюцца на гарадскіх,
абласных, рэспубліканскіх выстаўках, былі прадстаўлены на міжнародных
выстаўках у Алжыры, Канадзе, Мазамбіку і інш. У 1993 г. праведзена адкрытая
выстаўка прац навучэнцаў вучылішча ў Пекіне (Кітай). Дырэктар А.В.Букач (з
1982).
A.M. Рысь.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.