3 успамінаў А.М.Мартынава
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г. Часовае ўпраўленне, нягледзячы на вялікую занятасць жыццёва неабходнымі адміністрацыйнымі і гаспадарчымі пытаннямі, ужо ў першыя тыдні прыняло рашэнне аб адкрыцці гарадской бібліятэкі. Пад яе быў адведзены драўляны дом з 7 пакояў на вул. Суворава, 14. Раней ён належаў мясцовай памешчыцы Шыраевай. Штат складаўся з 7 чалавек, сярод якіх не было ніводнага прафесійнага бібліятэкара.
У новае памяшканне была звезена літаратура і абсталяванне з усіх нацыяналізаваных бібліятэк. Папаўняць кніжны фонд савецкімі выданнямі было даволі цяжка, паколькі ў кнігагандаль паступала абмежаваная колькасць самай неабходнай літаратуры. На выручку прыйшла шырокая цэнтралізаваная пастаўка кніг з бібліятэк усходніх абласцей рэспублікі. У хуткім часе ў адрас нашай бібліятэкі сталі паступаць аб'ёмістыя кніжныя пасылкі.
Дзякуючы самаадданаму старанню маленькага калектыву бібліятэкі ўдалося вельмі хутка зрабіць бібліятэчную апрацоўку літаратуры і ў канцы года прыняць першых чытачоў. 3 месяца ў месяц пашыраўся аб'ём дзейнасці нашага асяродка культуры: наладжвалася рэгулярнае чытанне лекцый, афармленне кніжных выставак, камплектаванне перасовак для сельскіх хатчытальняў і інш. Не спынялася папаўненне кніжнага фонду, які да 1941 г. налічваў ужо 14 тысяч экзэмпляраў, тады як колькасць чытачоў да пачатку вайны перасягнула за 2000.
Шмат часу адніічалі ў нас частыя прагляды і спісанні літаратуры. Справа ў гам, што мясцовы райліт Берасцень поўнасцю перадаверыў гэту аперацыю бібліятэкарам, каб не займацца самому даволі працаёмкай і адказнай справай. Выдаваліся зусім сакрэтныя загады на канфіскацыю польскай літаратуры, у сувязі з якімі часта ўзнікалі прыкрыя ляпсусы. Напрыклад, трэба было поўнасцю знішчьшь творы папулярнага пісьменніка В.Серашэўскага, якія захоўваліся ў некалькіх экзэмплярах. Яны былі парваны і адпраўлены ў макулатуру. А праз некалькі месяцаў прыйшло новае распараджэнне: аднавіць Серашэўскага поўнасцю за выключэннем адной п'есы. Асабліва цяжкае ўражанне рабіла на нас неабходнасць прымаць удзел у канфіскацыі ўсіх антыфашысцкіх выданняў, грампласцінак і інш. 22 чэрвеня 1941 г., нягледзячы на бамбёжку Кобрына на світанні, усе супрацоўнікі знаходзіліся на сваіх месцах. Толькі пасля паўдня, пераканаўшыся, што ваенкамат і іншыя ўстановы ўжо эвакуіраваліся, дзверы бібліятэкі былі зачынены на ўсе замкі.
У першыя дні фашысцкай акупацыі гітлераўцы вывесілі загады з патрабаваннем пад пагрозай расстрэлу здаць зброю і савецкія кнігі (асаб'ліва палітычнага зместу), якія меліся на руках у насельніцтва. Перапалоханыя мяшчане сталі дастаўляць названую літаратуру ў пэўныя месцы, толькі некаторыя спрабавалі прадаваць каштоўныя выданні.
У перыяд акупацыі актыўнымі памагатымі гітлераўцаў у Кобрыне зрабіліся многія польскія інтэлігенты, якія ўвайшлі ў давер да немцаў. Дзякуючы гэтай акалічнасці ў горадзе была адкрыта бібліятэка з літаратурай выключна на польскай мове. Аднак вялікай папулярнасцю яна не карысталася. Загадчыцай была Я.А.Крэйвіс, былая настаўніца, якая потым выехала ў Полынчу. Фашысты былі выгнаны з Кобрына 20 ліпеня 1944 г., а ўжо 22 ліпеня на нарадзе актыву ў райкоме КП(б)Б мне даручылі ў самы кароткі тэрмін аднавіць працу бібліятэкі.
Сваю дзейнасць я пачаў з таго, што стаў «прачэсваць» безгаспадарныя дамы (у горадзе засталося не больш за 2- 3 тысячы жыхароў, таму пустых дамоў было вельмі шмат) з мэтай выратавання ўцалелых кніг, а таксама выяўлення прыгоднай для бібліятэкі мэблі і асабліва аконнага шкла. Усё гэта збіралася ў шэрагу апорных пунктаў. Праз паўтара месяца аднавілася праца райана, у падпарадкаванні якога знаходзілася бібліятэка. Толькі тады можна было аформіць штат з 4 чалавек.
Наступным этапам з'явілася перавозка сабранага ў даваенны будынак бібліятэкі. Усё гэта было звязана з вялікімі цяжкасцямі ў сувязі з недахопам транспарту і адсутнасцю памочнікаў. Калі ж заставалася завяршыць перавозку кніг і бібліятэчнага інвентару з дзеючай польскай бібліятэкі, мяне сустрэла горкае расчараванне. Раніцай пры ўваходзе ў будынак я быў спынены вартавымі, якія прыгразілі страляць, калі я паспрабую зайсці ўнутр. Аказваецца, за ноч дом паспела аблюбаваць вайсковая санчасць. Усе намаганні адстаяць сабраную для бібліятэкі маёмасць былі марнымі, а гарадскія кіраўнікі прапанавалі ўзамен выбіраць любы іншы пусты дом. Спыніліся на аднапавярховым цагляным будынку № 10 па вул. Савецкай. Праўда, у яго вокнах не захавалася шкла, затое засталіся аканіцы з моцнымі запорамі.
Што датычыцца літаратуры, то нам пашанцавала. У памяшканні былой кнігарні быў знойдзены вялікі кніжны склад. Частка кніг была са штампамі нашай бібліятэкі. Многа літаратуры насельніцтва здало, астатнюю вайна застала на магазінных паліцах. Такім чынам, бібліятэка адразу займела трывалую базу і ў адносна кароткі тэрмін змагла наладзіць нармальную працу.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.