Каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца
д'Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. ў Віджэвана (Італія) у сям'і
міланскага герцага. Яна была другой жонкай караля Польшчы і вялікага князя
ВКЛ Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста. Бона Сфорца імкнулася
павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе
эканамічнай асновы. Яна значна пашырыла зямельную ўласнасць дынастыі
Ягелонаў, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення iх феадаламі,
асабліва магнатамі. У выніку пажалаванняў, падараванняў і купляу
сканцэнтравала ў сваіх руках толькі на Беларусі воласці Аболецкую Аршанскага
навета, Езярышчанскую Віцебскага, Клецкую Новагародскага, Кобрынскую i
Шарашоўскую Берасцейскага, Пінскую Пінскага, Рагачоўскую Рэчыцкага паветаў і
інш. Каралева і вялікая княгіня садзейнічала асваенню сялянамі лясоў і
ператварэнню іх у сельскагаспадарчыя ўгоддзі, узнікненню некаторых населеных
пунктаў на Беларусі.
Выдатна адукаваная, яна імкнулася зрабіць з Жыгімонта I абсалютнага манарха не толькі ў палітычных, але і ў фінансавых адносінах. А для гэтага трэба было, на яе думку, пацясніць магнатаў з тых зямель, якія належалі ці маглі належаць правячай дынастыі. Павелічэнне асабістай уласнасці двара стала адным з галоўных клопатаў каралевы Боны. Вядома, каралю даводзілася спачатку абмяжоўвацца ўнясеннем паправак у выдадзеныя раней прывілеі. Напрыклад, нрава на валоданне Кобрынам Вацлаву Касцевічу было захавана, аднак указвалася, што пасля яго смерці ўладальніцай Кобрынскага староства стане Бона. I ў 1532 г., ледзь толькі былы каралеўскі маршалак Касцевіч памёр, каралева спрытна распарадзілася ўсей рухомай і нерухомай маёмасцю на кобрынскіх землях. Яна выкупіла маёнткі, якія належалі іншым феадалам, і звяла разам гэтыя разрозненыя ўладанні, стварыўшы такім чынам маналітную адміністрацыйную і эканамічную адзінку. Так Кобрынскае староства стала поўнай уласнасцю караля (дакладней, самой Боны) і ў якасці павета ўвайшло спачатку ў склад Падляшскага, а потым у 1566 г. Берасцейскага ваяводстваў.
Каралева часта наведвала свае маенткі. Некалькі разоў яна
прыязджала і ў Кобрын. Тут актывізаваліся горадабудаўнічыя работы, была
прыведзена ў парадак замкавая служба. Клапоцячыся аб павелічэнні даходаў,
Бона заахвочвала развіццё земляробства, гандлю, рамёстваў. Пра канкрэтныя
заняткі кобрынскіх жыхароў у тыя гады захаваліся толькі па-асобныя звесткі.
Вядома, напрыклад, што ў горадзе жыў ювелір Пётр Неапалітанец, якому
выдзелілі ўчастак зямлі (пляц) для будаўніцтва ўласнага дома 3 майстэрняй.
Верагодна, тады ж пачалхся і першыя меліярацыйныя работы паблізу Кобрына. Да
нашага часу канал, які цячэ праз паўднёва-заходнюю ўскраіну горада,
называецца Бона (у мінулым канал каралевы Боны).
I яшчэ адно каштоўнае пачынанне звязана 3 імем гэтай энергічнай каралевы.
Пры ёй у практыку ўвайшло правядзенне дзяржаўных інвентарных (статыстычных)
абследаванняў — так званых рэвізій. Даныя, якія збіралі рэвізоры і камісары,
павінны былі адыграць важную ролю ва ўпарадкаванні гаспадаркі ў каралеўскіх
уладаннях. У Кобрыне і старостве першая рэвізія была праведзена ў 1549 г.,
наступныя — у 1563 і 1597 гг. Дакументы гэтых абследаванняў малююць даволі
дэталёвую карціну сацыяльна-эканамічнага жыцця горада ў 2-й палове XVI ст.
У 1556 г. каралева выехала на радзіму ў Італію, вывезла 3 сабой шмат
каштоўнасцей. Яе маёнткі перайшлі да Жыгімонта II Аўгуста. Памерла Бона
Сфорца ў 1557 г.
Л.Р.Казлоў.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.