Мемарыяльны палацава-паркавы ансамбль, сядзіба знакамітай пісьменніцы Марыі Радзевічуўны (Радзевіч). Маёнтак вядомы паводле гістарычных дакументаў в XV ст. (ліст вялікага князя ВКЛ Вітаўта ад 14 лютага 1404 г. ). Спачатку м. Грушава належала князям Кобрынскiм. У 1454 г. у Грушаўскім маёнтку гаспадарыў князь Сямён Раманавіч. 3 1563 г. упамінаецца праваслаўная царква ў Грушаве.
Апошняя кобрынская князёўна выйшла замуж і далу¬чыла Грушаўскі маёнтак да спадчыны Пацаў. Пазней ён быў зяоў уключаны ў склад каралеўскіх зямель. Пасля залдшдушэння паўстання 1794 г. Кацярына II падаравала Грушаўскі маёнтак у складзе Кобрынскага ключа А.Сувораву.
У 1812 г. Грушава набывае дзед Марыі Радзевічуўны Антоній Радзевіч. Род Радзевічаў-Чартванаў вядомы з XV ст. і паходзіў з Ашмянскага павета. На Пiншчыну ў 1613 г. перасяліўся дзед прадзеда Марыі Севярын Радзевіч. 3 гэтай лініі ў Грушаве стаў гашадарыць Антоній, харунжы кобрынскі, які заклаў там вялікі двор. На сцяне новага палаца была ўмуравана дошка з надпісам: «Божа благаславі жывучых; дом гэты збудаваны Антоніем і Эле-анорай з Гелгудаў Радзевічаў у юбілейным 1825 г.». Антоній і Элеанора мелі чацвёра дзяцей: Фёдара, які застаўся бязд-зетным, Марыяну — графіню Красіцкую, Ганну Чарнец-кую і Генрыха — бацьку Марыі Радзевіч, жанатага з Амеліяй Кужанецкай, дачкой Юзафа, харунжага пінскага, і Эміліі Орды, дачкі маршалка кобрынскага. Спачатку па спадчыне Грушавам валодаў Фёдар, пасля яго Генрых і, нарэшце, да 1939 г. гаспадыняй маёнтка была Марыя Радзевіч, Нарадзілася будучая пісьменніца 2 лютага 1864 г. у м. Пінюга Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
Бацькі Марыі, Генрых і Амелія, за дапамогу паўстан-цам у час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г., былі асуджаны царскімі ўладамі на пасяленне ў Сібір. Маці была цяжарная, таму атрымала дазвол застацца на радзіме, а пасля родаў накіравалася да мужа ў Сібір. Маёнтак быў канфіскаваны, і дзеці выхоўваліся ў радні. Марыя спачатку жыла ў дзеда і бабулі Кужанецкіх у маёнтку Замошша на Піншчыне (цяпер Іванаўскі раён), а пасля смерці дзядулі выхоўвалася ў маёнтку Каранёва пад Пінскам, які належаў Караліне Скірмунт.
У 1871 г. пасля амністыі бацькі Марыі вярнуліся з Споры, пераехалі ў Варшаву, жылі велымі бедна, толькі пасля атрымання па спадчыне ад бяздзетнага Фёдара маёнтка Грушава пачалі выходзіць з даўгоў. Пасля смерці бацькі ў 1881 г. Марыя Радзевіч паступова ўваходзіць ва ўладанне маёнткам Грушава і пачынае разлічвацца са шматлікімі даўгамі, якія былі пакінуты бацькам і яго братам Фёдарам.
Грушаўскі палац складаўся з трох мураваных будынкаў, узведзеных у адным стылі. На адной лініі з уязной брамай стаяў двухпавярховы жылы дом з порцікам на чатырох масіўных калонах, размешчаных на аднолькавай адлегласці адна ад адной. Над калонамі ўзвышаўся трохвугольны франтон. 3 тыльнага боку дома крыху пазней бша дабудавана аранжарэя.
На левым баку ад уязной брамы
перпендыкулярна асноўнаму будынку палаца
стаяў доўгі двухпавярховы будынак лямуса,
аздоблены дзесяццю калонамі і галерэяй. На
правым баку палаца быў узведзены высокі
свіран, які меў на тарцовым баку порцік на 4
квадратных масіўных калонах і галерэю.
Усе будынкі накрываў гладкі дах, ствараючы
адну камішіцыйную цэльнасць. Унутранае
размяшчэнне пакояў мела анфіладны тып. Па
баках сяней ад цэнтральнага ўвахода
размяшчаліся 3 жылыя пакоі, напра.сткі ад
сяней можна было трапіць у вялікі салон.
Марыя Радзевіч, калі была гаспадыняю палаца,
любіла розныя сентэнцыі, у прыватнасці
вывесіла для наведвальнікаў і гасцей «дэкалог»
( 10 запаветаў).
Сэнс іх заключаўся ў тым, каб госці захоўвалі цішыню і спакой, былі занятыя справай на карысць сабе, не чынілі бязладдзя, не парушалі ўсталяваны парадак, не гутарылі пра злое, пустое і глупства, пра хваробы, крымінал, калецтвы, сум, смерць, злосна не жартавалі, не пракліналі, захоўвалі сяброўства, ветлівасць, павагу, не выказвалі трывогі, каб спадзяваліся больш на міласць Божую і благаславенне Усявышняга, трымалі душу і сэрца шчырымі, цёплымі і адчыненымі адзін ді аднаго. Заканчваліся запаветы біблейскім словам «Амiн!», што літаральна азначае «Ісціна!». Палац меў шэраг розных пакояў (сталовую, рабочыя кабінеты, спальні, бібліятэку і інш.). Усе пакоі вылучаліся прастатой аздобы. Сцены і столі былі гладка атынкаваныя, пафарбаваныя белай фарбай, у кожным пакоі размяшчаліся печы, аздобленыя каляровай кафляй.
Продкі Радзевічаў наведвалі свой маёнтак рэдка і жылі ў Грушаве мала, багатай мэблі не набылі, ды і сама пісьменніца да гэтага ставілася без асаблівай увагі. Самая каштоўная мэбля і мастацкія рэчы меліся толькі ў салоне, дзе віселі партрэты прадстаўнікоў гэтага роду. У сталовай меўся таксама камплект мэблі, вырабленай з дубу са шматлікімі арыгінальнымі надпісамі.
Адзiн з гасціных пакояў меў своеасаблівую мэблю, выкананую грушаўскімі майстрамі ў шведскім стылі па просьбе самой Марыі Радзевіч пасля прыезду яе са Скандынавіі. Дарэчы, на шафе-ложку пісьменніца зрабіла надпіс: «Вырабленаму раней, служыць ноч і дзень!» .
У бібліятэцы захоўвалася некалькі соцень тамоў кнігазбору пісьменніцы, яе асабісты архіў. Палац абкружаў парк і стары сад, у якім раслі адзiночна і купамі ліпы, клёны, таполі і iншыя дрэвы. Каля аранжарэі былі закладзены ружоўнік і кветнік, побач стаяла пасека. На двары каля палаца ўзвышаўся велiзарны дуб, які пісьменніца называла «Дзевайціс» па назве сваёй аповесці, якая прынесла ёй вядомасць і поспех. Пад дубам стаяў стол, у цэнтры саду - альтанка, непадалёку размяшчалася невялікая сажалка, пасярэдзіне меўся астравок (выспа), дзе стаяла выраза-ная з дрэва постаць апостала Пятра.
На сённяшні дзень кампазіцыя парку, саду і архітэктура палаца значна парушаны. Палац перабуда-ваны, ён стаў аднапавярховым, пры-стасаваным пад магазін, медпункт, рабочую сталовую. Побач быў уведзены будынак МТС, перада-дзены пазней пад школу.
Парк займае плошчу некалькі гектараў, пачалося яго аднаўленне. У 1994 г. каля дуба «Дзевайціс» устаноўлены памятны знак у гонар выдатнай пісьменніцы Марыі Радзевічуўны. Палацава-паркавы ансамбль у в. Грушава з'яўляецца мемарыяльным, павінен быць узяты на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Мария Родзевич, 1942 г.
Мать Марии Родзевич
Отец Марии Родзевич
Усадьба Родзевич 1939
Мария Родзевич в детстве
Генеалогическое дерево Родзевичей
Книги Родзевич на польском языке в библиотеке д. Грушево
Современный вид усадьбы Родзевич
Карасюк С.Н.,
преподаватель истории
УО «Кобринский государственный
профессионально-технический колледж
строителей»
Литература
1. А.Мальдзiс. Творчае пабрацiмства – Мiнск,
Навука i тэхнiка, - 1966.
2. Л.М. Несцярчук. Замкi, палацы, паркi
Берасцейшчыны Х – ХХ ст. – Мн.: БЕЛТА, 2002.
3. У.Калеснiк. Зорны спеý. Мiнск, 1975.
4. Я.З.Басин. И творцы, и мастеровые.
Минск.: Выш. Шк., 1988.
5. Рobski Slownik Bioуraficчna, Polska
Akademia Nouk, Warszawa, 1988.
6. А.А. Бирало // Философия и общественная
мысль в Беларуси в конце ХVIII – сер. ХIХ
вв.// Заря,. 1989 г.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.