СЕЛІВОНІК Васіліса Сямёнаўна, нарадзілася 28
кастрычніка 1907 г. у в. Літвінкі Кобрынскага paёна. 3 1915
г. сям'я была ў бежанстве ў Калужскай губерні. Там у 1919 г.
закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. У 1921 г.
сям'я вярнулася на радзіму. 3 1928 г. член КСМЗБ, з 1931 г.
- КПЗБ. У ліпені 1931 г. выбрана намеснікам сакратара
Кобрынскага падпольнага райкома КПЗБ. У 1933 — 1934 гг.
вучылася ў Мінскай школе КПЗБ, пасля заканчэння якой
працавала сакратаром Гродзенскага, пазней Пінскага
акруговага камітэтаў КПЗБ. У красавіку 1936 г. арыштавана, у
лютым 1937 г. засуджана да 10 гадоў зняволення. У верасні
1939 г. вярнулася ў в. Літвінкі, у кастрычніку была выбрана
дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ад Кобрынскага
раёна. У 1940 г. пераехала на працу ў г. Жабінка. У Вялікую
Айчынную вайну знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя
М.М.Чарнака брыгады імя Сталіна Брэсцкага партызанскага
злучэння. 3 красавіка 1943 г. сакратар антыфашысцкага
камітэта па Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
У тую жахлівую чэрвеньскую раніцу 1941 г. я прачнулася ад
непрыемнага гулу самалётаў, свісту снарадаў і разрываў
бомбаў і адразу зразумела — гэта вайна. Я выбегла на вуліцу,
якая проста кішэла людзьмі, — там былi
адступаўшыя вайсковыя часці, савецкія і партыйныя работнікі,
жанчыны, старыя і дзеці. Да іх далучылася і я. На шашы нас
пачалі абганяць гітлераўскія войскі, так мы апынуліся ў тыле
ворага. Тады я вырашыла вярнуцца ў родную вёску Літвінкі.
Пытанне, што рабіць, куды ісці, не давала спакою ні ўдзень,
ні ўначы.
В.С.Селівонік з мужам Іванам Фёдаравічам. 1984 г.
У канцы ліпеня 1941 г. у в. Стрыі Кобрынскага раёна я
сустрэлася з былым членам КПЗБ Соф'яй Андрэеўнай
Мікушка-Вішнеўскай, якая да вайны працавала намеснікам
старшыні Брэсцкага гарвыканкома. 3 ёй я была знаёмая па
падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Яна сказала, што
водзілі работу сярод насельніцтва вёсак, размешчаных паміж
Маскоўскай шашой і Антопалем.
Ужо да восені 1941 г. і ў пачатку 1942 г. шмат у якіх вёсках
Брэсцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў былі створаны
антыфашысцкія падпольныя групы, у якіх было шмат
камсамольцаў і моладзі. Дз.С.Барысюк і Ц.М.Краўчук стварылі
падпольную групу ў Кобрыне, я з Мікушка-Вішнеўскай трымала
цесную сувязь 3 в. Турная, дзе знаходзіўся цэнтр
падпольшчыкаў. 3 намі працавалі сувязныя Вольга Васільеўна
Краўчук, мой брат Іван Сямёнавіч Казлоў, якія былі звязаны з
падполыпчыкамі Кобрына і сёстрамі Ганнай і Марыяй Карпук,
Аляксеем Курэшам. Актыўна ўдзельнічала ў антыфашысцкай
барацьбе В.В.Краўчук, яна дакладна выконвала ўсе даручэнні
камандавання партызанскага атрада і антыфашысцкага камітэта.
Члены антыфашысцкіх груп праводзілі дыверсіі ў Кобрыне,
распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі разведвальныя
даныя аб прасоўванні вайсковых часцей. 3 дапамогай актыву,
створаных падпольных груп мы ведалі пра настрой людзей. У
пачатку 1942 г. мне ўдалося ўстанавіць сувязь з
перакладчыкам кобрынскага гебітскамісарыята Юрыем Шадурскім,
які перадаваў каштоўныя звесткі. Ён своечасова паведамляў
пра аблавы, якія рыхтаваліся, пра размяшчэнне і перамяшчэнні
вайсковых часцей, перадаў план умацаванняў Кобрына. Праз яго
мы здабывалі спісы здраднікаў, якія працавалі на гітлераўцаў.
Некаторыя з іх былі схоплены партызанамі і знішчаны.
Ю.Шадурскі арганізаваў 3 ліку палякаў групу з 30 чалавек,
узброеных аўтаматамі. Гэту групу я прывяла ў партызанскі
атрад імя М.М.Чарнака брыгады імя Сталіна, дзе яна ўтварыла
3-ю баявую роту. Пазней гэта рота папоўнілася
палякамі-антыфашыстамі. Польскія патрыёты разам 3
партызанамі хадзілі на дыверсіі, пускалі пад адхон варожыя
эталоны, удзельнічалі ў адкрытых баях супраць акупантаў.
Па даручэнні камандавання партызанскіх атрадаў і
антыфашысцкіх камітэтаў падпольшчыкі ў гарадах і вёсках
праводзілі агітацыйна-растлумачальную работу сярод
насельніцтва. Яны займаліся зборамзброі, боепрыпасаў,
савецкіх грошай і аблігацый, арганізоўвалі дыверсіі, палілі
маеты на шашэйных дарогах, падпілоўвалі слупы, знішчалі
тэлефонна-тэлеграфную сувязь, рыхтавалі людзей да выхаду ў
лес. У жніўні — верасні 1942 г. яны спалілі 230 га жыта,
якое было складзена ў сцірты на палях панскіх маёнткаў
Задзярноўскага ў в. Багуславічы і Шадурскага ў в. Літвінкі.
Пры правядзенні дыверсіі вызначыліся падпольшчыкі Максім
Дудко, Васіль Воран, Іван Казлоў, Міхаіл Ратайка, Аляксандр
Андраюк, Аляксандр Герасімук і інш. Члены антыфашысцкай
групы Фёдар Козел, Мікалай Трафімаў, Ігнат Хвалько, працуючы
ў пункце па нарыхтоўцы збожжа, знішчылі 2 вагоны жыта,
падрыхтаваныя для вывазу ў Германію.
Разам 3 партызанскімі дыверсійнымі групамі падпольшчыкі
ўдзельнічалі ў правядзенні дыверсій. Сувязны Максім Дудко
амаль кожную ноч удзельнічаў у дыверсіях на шашэйных дарогах
і чыгунцы, ён пусціў пад адхон 6 варожых эшалонаў, знішчыў
шмат аўтамашын. У чэрвені 1944 г. М.Дудко загінуў у баі 3
гітлераўцамі, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай
вайны I ступені. Іван Казлоў мае на сваім рахунку 7 пушчаных
пад адхон варожых эшалонаў. У партызанскі атрад імя
М.М.Чарнака ён прыйшоў улетку 1943 г. і ўвесь час ваяваў у
дыверсійнай групе.
У красавіку 1943 г. на Брэстчыну прыбыла група на чале з
сакратаром Брэсцкага падпольнага абкома КП(б)Б С.І.Сікорскім.
3 іх прыбыццём наша работа сярод насельніцтва стала болып
дзейснай. Упаўнаважаны ЦК КП(6)Б па г. Брэсце і Брэсцкім
раёне З.Ф.Паплаўскі ўпаўнаважыў мяне быць сакратаром
антыфашысцкага камітэта па Жабінкаўскім раёне, дзе я
працавала да вызвалення Брэсцкай вобласці, але я не парывала
сувязей 3 Кобрынам і Кобрынскім раёнам, была звязана з
В.В.Краўчук і яе мужам Д.М.Краўчуком, байцамі партызанскай
брыгады імя Чапаева.
Вялікую дапамогу мы аказвалі спецгрупе, якая знаходзілася
пры партызанскім атрадзе, кіравалі ёю палкоўнік Льдоў і
капітан М.П.Хахлоў. Я не адзін раз хадзіла ў Кобрын і ад
падполынчыкаў атрымлівала каштоўныя звесткі пра воінскія
часці. Праз іх удавалася атрымліваць карты, планы і схемы,
на якіх былі пазначаны абаронныя аб'екты горада.
Увосень 1943 г. у Брэст прыбыла з Цэнтра радыстка Лідзія
Андрэеўна Базанава са сваёй рацыяй. Яна працавала ў горадзе
3 групай камсамольцаў-падполынчыкаў, у якую ўваходзілі Вера
Іванаўна Жыгімонт, Мікалай Кірылюк, Ніна Грыгарук. Ліда са
сваёй рацыяй размясцілася на Граеўцы, у сям'і слесара
чыгуначных майстэрняў Спірыдона Сяргеевіча Грыгарука. Яго
дачка Ніна дапамагала радыстцы ўстанаўліваць сувязь з іншымі
падпольшчыкамі. Праз Веру Жыгімонт Ліда давала заданне
членам сваёй групы, якія збіралі звесткі пра перамяшчэнне па
чыгунцы і шашэйных дарогах варожых эшалонаў і машын. Кожны
вечар у вызначаны час «Чайка» выходзіла ў эфір і перадавала
сабраныя звесткі. Аднойчы ў радысткі скончылася
радыёсілкаванне, якое было вельмі цяжка дастаць. Да мяне
прыехала Вера Жыгімонт і паведаміла аб просьбе радысткі. Я
пайшла ў спецгрупу да М.П.Хахлова і сказала, што ў Брэст
тэрмінова патрабуюцца радыё-батарэйкі для «Чайкі». Хахлоў
выручыў, даў 2 батарэйкі, якія я перадала Івану Філіпуку,
каб тэрмінова пераправіць іх у Брэст, што паспяхова зрабіла
Вера Жыгімонт. 3 атрыманнем батарэек зноў загаварыла
«Чайка», але ворагам удалося запеленгаваць рацыю. 8
красавіка 1944 г. у час перадачы Ліду арыштавалі. Быяі
таксама арыштаваны ўся сям'я Грыгарукоў, Іван Філіпук,
Мікалай Кірылюк, пасля жорсткіх допытаў і катаванняў іх
расстралялі ў Брэсцкай турме.
Шмат падполыпчыкаў аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашызмам,
каб наблізіць нашу вялікую перамогу. Няхай іх велічны
подзвіг навечна застанецца ў нашай памяці.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.