Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Падпольныя райкомы

АНТОПАЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (верасень 1943 — 12.7.1944)

У верасні 1943 г. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б накіраваў у Антопальскі раён сакратаром райкома КП(б)Б А.І.Хромаву. У канцы студзеня 1944 г., калі па накіраванні ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ у раён прыбылі П.С.Сідарук у якасці інструктара райкома КП(б)Б і С.В.Кераў - сакратар падпольнага райкома ЛКСМБ,паводле распараджэння сакратара падпольнага абкома КП(б)Б С.І.Сікорскага быў укамплектаваны падпольны райком партыі. Ён базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя С.М.Кірава (камандзір С.Ц.Шыш, камісар Р.Я.Рэва), які дзейнічаў асобна. У склад райкома ўваходзіў таксама камісар партызанскай брыгады імя Я.М.Свярдлова Р.А.Дудко.

Члены Антопальскага пад-польнага райкома КП(б)Б. У другім радзе стаіць другая справа П.С.Сідарук. 1944 г.


СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА КП(б)Б

Сакратар — Хромава Аляксандра Іванаўна (верасень 1943 — 12.7.1944).

Члены райкома: Дудко Рыгор Андрэевіч (студзень 1944 — 12.7.1944), Рэва Рыгор Якаўлевіч (студзень 1944 — 12.7.1944), Кераў Сяргей Васільевіч (студзень 1944 —12.7.1944), Сідарук Праскоўя Сямёнаўна (студзень 1944 —12.7.1944).

АНТОПАЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (9.11.1943-12.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне кіравала член Брэсцкага падпольнага абкома камсамола К.М.Міранюк (3 мая 1943). 1 верасня 1943 г. Брэсцкі падпольны абком камсамола зацвердзіў яе сакратаром Антопальскага падпольнага райкома ЛКСМБ. Як калегіяльны орган райком пачаў працаваць з 9 лістапада 1943 г. Асноўная база яго знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя С.М.Кірава ў Антопальскім раёне.

СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ

Сакратары: Міранюк Клаўдзія Міхайлаўна (9.11.1943 — 1.1.1944, сакратар па прапагандзе — 1.1.1944 — 12.7.1944), Кераў Сяргей Васільевіч (1.1.1944 — 12.7.1944).

Члены райкома: Дзенісюк Захар Захаравіч (9.11.1943 — красавік 1944), Каралёў Іван Канстанцінавіч (9.11.1943 — сакавік 1944), Вышынскі Іван Клімавіч (9.5.1944 — 12.7.1944), Філімановіч Ціхан Пятровіч (9.5.1944 - 12.7.1944), Ламака Васіль Сідаравіч (9.5.1944 - 12.7.1944).

ДЗІВІНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (4.12.1943-30.3.1944)

23 лістапада 1943 г. ЦК КП(б)Б зацвердзіў сакратаром Дзівінскага падпольнага райкома КП(Б)Б М.П.Леановіча. У снежні 1943 г. Брэсцкім падпольным абкомам партыі з дазволу ЦК КП(б)Б сакратаром Дзівінскага райкома КП(б)Б была прызначана А.І.Федасюк, аЛеановіч — сакратаром Кобрынскага райкома КП(б)Б. 3 сакавіка 1944 г. склад райкома партыі быў укамплектаваны.

Райком базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М.А.Шчорса, які дзейнічаў асобна.

СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА КП(б)Б

Сакратар — Федасюк Аляксандра Іванаўна (4.12.1943 - 30.3.1944).

Члены райкома: Зуеў Дзмітрый Ягоравіч (3.3.1944 - 30.3.1944), Казлоў Мікалай (3.3.1944 - 30.3.1944), Южная Зінаіда Іванаўна (3.3.1944 - 30.3.1944).

ДЗІВІНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (5.6.1943—21.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне ў красавіку — маі 1943 г. кіравалі партызаны-камсамольцы В.І.Півавараў і В.І.Удовін.

Падпольны райком ЛКСМБ прыступіў да работы 5 чэрвеня 1943 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя І.В.Сталіна ў Дзівінскім раёне.

СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ

Сакратары: Півавараў Віктар Іванавіч (5.6.1943 - 21.7.1944), Удовін Васіль Іванавіч, сакратар па прапагандзе (5.6.1943 21.7.1944).

Члены райкома: Церабаў Васіль Прохаравіч (5.6.1943 - 21.7.1944), Ляўчук Яўген Мікалаевіч (1.11.1943 - 21.7.1944), Вайткоўскі Віктар Цімафеевіч (1.11.1943 — 21.7.1944), Сукач (Плавінская) Таццяна Паўлаўна (1.2.1944 - 21.7.1944), Харытанюк Андрэй Васільевіч (1.2.1944 21.7.1944), Грабайла Анатоль Андрэевіч (1.4.1944 - 21.7.1944).

КОБРЫНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б (23.11.1943 - 19.7.1944)

Сакратаром Кобрынскага райкома КП(б)Б 23 лістапада 1943 г. ЦК КП(б)Б зацвердзіў A.I.Федасюк.

4 снежня 1943 г. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б прызначыў A.I.Федасюк сакратаром Дзівінскага падпольнага райкома партыі, а сакратаром Кобрынскага падпольнага райкома М.П.Леановіча.

Райком КП(б)Б базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В.І.Чапаева.

СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА КП(б)Б

Сакратары: Аляксандра Іванаўна Федасюк (23.11.1943 - 4.12.1943), Максім Пракопавіч Леановіч (4.12.1943 — 19.7.1944).

Члены райкома: Фёдар Мікалаевіч Баранаў (снежань 1943—19.7.1944), Maрыя Сямёнаўна Гамбург (снежань 1943 — 19.7.1944), Іван Васільевіч Пятроў (снежань 1943—19.7.1944), Сяргей Іванавіч Шмыроў (снежань 1943 - 19.7.1944).

КОБРЫНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ (1.9.1943 - 19.7.1944)

Да стварэння падпольнага райкома камсамольскай работай у раёне кіраваў упаўнаважаны Брэсцкага падпольнага абкома ЛКСМБ (3 мая 1943) па Кобрынскім раёне Ф.М.Алісіевіч.

Падпольны райком камсамола пачау работу 1 верасня 1943 г. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскай брыгадзе імя B.I.Чапаева ў Кобрынскім раёне.

СКЛАД ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ

Сакратары: Барыс Якаўлевіч Сцяпанау (1.9.1943 — 1.1.1944, сакратар па прапагандзе — 1.1.— 19.7.1944), Фёдар Максімавіч Алісіевіч (1.1.1944 — 19.7.1944, сакратар па прапагандзе — 1.9.1943 - 11.1.1944).

Члены райкома: Яфім Герасімавіч Болдыраў (1.9.1943 - 19.7.1944), Мікалай Сцяпанавіч Усікаў (1.9.1943 - 19.7.1944), Мікалай Фёдаравіч Якунін (9.5.1944 - 19.7.1944), Сцяпан Пракопавіч Дзенісюк (9.5.1944 - 19.7.1944).