АЛЬШЭЎСКІ Аляксандр Парфенавіч.
Нарадзіўся ў 1893 г. у в. Навасёлкі. У 1915 г. мабілізаваны
ў царскую армію. Ваяваў на Заходнім і Румынскім франтах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Чырвонай арміі. Служыў
у 1-м Маскоўскім ахоўным палку (пазней 465-ы полк 52-й
стралковай дывізіі). Удзельнічаў у баях з нямецкімі (1918) і
польскімі (1919) акупантамі. 3 1920 г. на Паўднёвым фронце,
удзельнік штурму Перакопа і вызвалення Крыма. Са снежня 1920
г. служыў у 27-й брыгадзе ВЧК, удзельнічаў у баях з
махноўцамі ў раёне г. Мікалаеў (Украіна). У Навасёлкі
вярнуўся ў 1922 г. Памёр у 1980 г.
БАРЫСЮК Дзмітрый Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1899 г. у
в. Турная. У 1-ю сусветную вайну з сям'ёй знаходзіўся ў
эвакуацыі. У 1917 г. уступіў у рады Чырвонай арміі, дзе
праслужыў да 1922 г. У 1923 г. вярнуўся ў в. Турная. (Гл.
пра яго таксама ў арт. «Змагаліся ў тыле ворага».)
ВОЙЦІК Мікіта Львовіч. Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Асмолавічы.
У студзені 1918 г. уступіў у Чырвоную армію. У 1918 г. быў
паранены. Пасля лячэння знаходзіўся на Латышскім фронце. У
Вялікую Айчынную вайну — сувязны партызанскага атрада імя
Шыша.
М. Л. Войцiк А. М. Зарэцкi
ЗАРЭЦКІ Ананій Максімавіч. Нарадзіўся ў 1895 г. у в.
Навасёлкі. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 15 студзеня 1918
г. да 9 мая 1920 г. служыў у часцях 25-й дывізіі імя Чапаева
ў палкавой кулямётнай камандзе на пасадзе інструктара па
зброі ў 219-м Дамашанскім стралковым палку. Прымаў удзел у
баях за Самару, на Уральскім фронце быў паранены. Пасля
лячэння працягваў службу ў 30-м кавалерыйскім палку Чырвоных
камунараў. У складзе 1-й Коннай арміі пад камандаваннем
С.М.Будзённага накіраваны на Паўднёвы фронт. Прымаў удзел у
баях пад Кахоўкай, супраць Урангеля і Махно. (Гл. пра яго
таксама ў арт. «Вызначыліся працай».)
ПРАКАПУК Кірыла Іванавіч. Нарадзіўся ў в. Залессе. У 1-ю
сусветную вайну — марак Балтыйскага флоту, удзельнік
Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Заходняй Беларусі — падпольны
дзеяч КПЗБ, вязень канцлагера ў Бярозе-Картузскай.
Расстраляны фашыстамі ў 1941 г.
К. I. Пракапук I. A. Тарасюк
СТЫРЫКОВІЧ Іосіф Георгіевіч. Нарадзіўся ў 1901 г. у в.
Воўкава Віцебскай вобласці. У кастрычніку 1918 г. уступіў у
рады Чырвонай арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне ў
складзе 4-га Варшаўскага стралковага палка. У 1924 г.
дэмабілізаваўся з арміі.
ТАРАСЮК Іван Архіпавіч. Нарадзіўся ў 1902 г. у в. Шчытнікі
Брэсцкага раёна. У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную
армію. Удзельнічаў у баях пад Іжэўскам. У 1919—1920 гг. —
тэлефаніст 243-га стралковага палка 27-й дывізіі. Прымаў
удзел у баях супраць Калчака. У 1921 г. удзельнік
савецка-польскай вайны, падаўлення мяцяжу ў Кранштаце.
ФІСЮК Кірыла Паўлавіч. Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Турная ў
сялянскай сям'і. У 1-ю сусветную вайну з 1915 г. сям'я была
ў бежанстве. 3 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнік
грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. спачатку ў складзе 4-га
Краснаўральскага палка на Усходнім, 3 чэрвеня 1920 г. у
складзе 11-й стралковай дывізіі 15-й арміі на Заходнім
франтах, прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад польскіх
інтэрвентаў. У 1921 г. удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага
мяцяжу. У 1923 г. закончыў 3-ю Заходнюю ваенную школу
каманднага складу ў Смаленску, служыў у 2-й Беларускай
дывізіі ў Мінску. У 1927— 1938 гг. працаваў у органах
Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР, у 1939 г. старшы ня
Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму
будаўніцтву ў г. Барысаглебск Варонежскай вобл. (Расія). У
1941 — 1942 гг. служыў у Чырвонай арміі Пасля вызвалення
Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў працаваў памочнікам
пракуроpa БССР, старшым памочнікам пракурора г. Мінска.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі,
медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР
і інш. узнагародамі.
К. П. Фiсюк
ХАРЫТАНЮК Васіль Іванавіч. Нарадзіўся ў 1896 г. У 1-ю
сусветную вайну ў 1915 г. быў прызваны ў армію, служыў у
Фінляндыі. Увосень 1916 г. камандзір узвода 5-й роты 3-га
Выбаргскага пяхотнага палка. У 1917 г. дэлегат франтавога
з'езда салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе. У кастрычніку 1917
г. накіраваны на Паўночны фронт пад Рыгу. У лютым 1918 г.
працаваў у Арлоўскай харчовай управе. У гады Вялікай
Айчыннай вайны ўдзельнік партызанскага руху. Пасля
вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў быў
супрацоўнікам раённага аддзела культуры, дырэктарам парку
імя А.В.Суворава.
Падрыхтавала Н.М.Пліско.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.