Кобрын (мясцовая назва Кобрынь), горад, цэнтр Кобрынскага раёна, прыстань на р. Мухавец, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. За 52 км на ўсход ад Брэста, з якім звязаны аўтадарогай, а таксама — з Мінскам, Ковелем, Маларытай, Пінскам і інш.
Паводле падання, заснаваны ў XI—XII ст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава
на месцы рыбацкага паселішча на востраве пры ўпадзенні р. Кобрынкі ў
Мухавец. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 г. як
уласнасць князя Уладзіміра Васількавіча, унука галіцкага князя Рамана
Мсціславіча (з Рурыкавічаў). Недзе ў пачатку XIV ст. на старажытным
гарадзішчы (размяшчалася на пясчаных узгорках левага берага р. Мухавец) былі
пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.
Трактат 1366 г. (паміж польскім каралём Казімірам ІІІ Вялікім і літоўскімі
князямі) зацвердзіў правы на Кобрын з паветамі вялікага князя Альгерда, а
потым і яго сына Фёдара Ратненскага. З 1404 г. унук Альгерда, Раман
Фёдаравіч (з Ратненскіх), становіцца родапачынальнікам князёў Кобрынскіх.
Менавіта з гэтай пары Кобрын — цэнтр аднайменнага княства. У 1465 г.
упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр, які быў надзелены «дзесяцінай з млына
на рацэ Кобрынцы і з хлеба, што збіралі з замкавай зямлі, шаснаццаццю
кавалкамі мёду і дзвюма корчмамі».
З 1519 г. цэнтр Кобрынскага староства, у 1520—1566 гг. цэнтр Кобрынскага
павета Падляшскага, з 1566 г. Берасцейскага ваяводстваў Вялікага княства
Літоўскага. Пачынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна
дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі
Аўстрыйскай.
Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская
эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г.
горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі
святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.
У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек,
налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII
ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт
горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады
існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў
абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З
1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з
1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.
Кобрын і наваколле на карце 1886 г.
На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі
манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петчынаючы з 1532 г. кобрынскія
землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы,
Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.
Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская
эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г.
горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі
святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.
У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек,
налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII
ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт
горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады
існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў
абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З
1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з
1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.
На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі
манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петра-Паўлаўская цэрквы, два касцёлы.
У вайну 1812 г. у Кобрыне і яго наваколлі 15 ліпеня адбыўся бой, у якім
руская армія атрымала перамогу над напалеонаўскім саксонскім корпусам. Ад
гэтай вайны горад зноў моцна пацярпеў. У 1813 г. тут кватараваў Іркуцкі
гусарскі полк, дзе служыў малады карнет А.С.Грыбаедаў. З 1830-х гадоў
назіраецца гаспадарчы ўздым горада, звязаны з аднаўленнем
Дняпроўска-Бугскага канала, завяршэннем будаўніцтва шашы Масква—Варшава
(1846), якая прайшла праз горад, а ў 1882 г. тут з’явілася чыгуначная
станцыя Палескай магістралі. У 1897 г. у горадзе налічвалася
10 355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў (157 рабочых), некалькі
дзесяткаў ветраных і конных млыноў, 3 цагельныя і 1 медналіцейны завод, 6
гарбарняў, 2 піўзаводы, 195 дробных крам, 2 шпіталі (вайсковы і гарадскі).
У 1915 г. горад быў акупіраваны германскімі войскамі, у 1919 г. трапіў пад
кантроль адноўленай Польшчы, а ў перыяд савецка-польскай вайны 1920 г.
некаторы час (канец ліпеня) тут існаваў павятовы рэўком. У 1921 — 1939 гг.
Кобрын у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. З канца 1939 г.
у Брэсцкай вобласці БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр Кобрынскага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з 23 чэрвеня 1941 г. па 20 ліпеня 1944 г. Кобрын
быў заняты нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія за час акупацыі знішчылі ў
горадзе 6900 грамадзян. Вызвалены войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе
Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. 12 вайсковым часцям нададзены ганаровыя
найменні «Кобрынскіх». З 1946 г. працуе Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. У
1959 г. у горадзе 13,7 тыс. жыхароў.
У цэнтры горада. Будынак райвыканкома.
З 7.3.1963 г. — горад абласнога падпарадкавання. У 1970 г. 24,9 тыс. жыхароў.
На 1.1.1998 г. 51,9 тыс. жыхароў. На 1.8.2002 г. 51,2 тыс. жыхароў. Працуюць
прадпрыемствы «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка», «Кобрынскі
інструментальны завод «СІТОМО», «Швейная фірма «Лона», «Кобрын-тэкстыль»,
адкрытыя акцыянерныя таварыствы (ААТ) «Завод гідраўлічнага машынабудавання»,
«Кобрындрэў», «Ільнозавод», «Кобрынскі масласыраробчы завод», «Кобрынская
сельгастэхніка», «Кобрынскі райаграпрамснаб», Кобрынскае ўпраўленне
магістральных газаправодаў Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтрансгаз»,
хлебазавод.
Будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Будаўнічы трэст № 33», «Кобрынпрамбуд»,
прадпрыемствы «Перасовачная механізаваная калона № 16», «Перасовачная
механізаваная калона № 57» ААТ «Палессежылбуд», «Сельскі будаўнічы камбінат»,
«Дарожная будаўнічая механізаваная калона № 31». Камунальныя службы:
прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ», «Кобрынрайводаканал»,
зелянгас, раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Кобрынрайгаз»,
Кобрынскі раён электрасетак.
Вул. Суворава
Гандлёвае абслугоўванне: 121 магазін (44 харчовыя, 65 прамысловых, 12
змешаных), з іх 10 належаць прадпрыемствам раённай камунальнай уласнасці, 13
— абласным аптовым базам, 15 фірменных магазінаў, 52 — недзяржаўнай формы
ўласнасці і 31 магазін прадпрыемстваў розных ведамстваў. У горадзе 56
прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 3358 пасадачных месцаў.
Найбольш буйнымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання з’яўляюцца
гандлёвыя прадпрыемствы «Надзея», «Кобрын-Сэрвіс», «Універмаг «Кобрын»,
«Брэсцкая абласная база «Бакалея».
Бытавое абслугоўванне: 2 дамы быту, 4 цырульні, цэх па перапрацоўцы
сельскагаспадарчай прадукцыі, сталярны цэх.
Установы медыцыны і аздараўлення: цэнтральная раённая бальніца, дзіцячая
бальніца, радзільны дом, скурна-венералагічны і процітуберкулёзны
дыспансеры, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, цэнтральная паліклініка,
стаматалагічная паліклініка, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 6 аптэк,
санаторый-прафілакторый прадзільна-ткацкай фабрыкі «Ручайка»,
псіханеўралагічны інтэрнат, пансіянат для ветэранаў вайны і працы.
Установы адукацыі: каледж, два вучылішчы, 9 сярэдніх агульнаадукацыйных
школ, завочная школа, школа-інтэрнат для дзяцей, якія слаба чуюць,
вучэбна-вытворчы камбінат, спартыўная школа алімпійскага рэзерву,
спартыўна-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі, Дом творчасці дзяцей і моладзі,
Цэнтр дзіцячай тэхнічнай творчасці, Дом юных натуралістаў, Дзіцячая вёска,
дашкольны дзіцячы дом, 14 дзіцячых садкоў.
Установы культуры: гарадскі Дом культуры, Дом культуры ААТ «Кобрынская
сельгастэхніка», дарослая і дзіцячая бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў,
ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, парк культуры і адпачынку імя
А.В.Суворава, кінатэатр «Радуга».
Помнікі архітэктуры: гiстарычная забудова горада, будынак былога Спаскага
манастыра (ХVIII ст.), Свята-Аляксандра-Неўскi сабор (1868),
Свята-Петра-Паўлаўская царква (1913), Свята-Мiкалаеўская царква (1860),
Свята-Георгіеўская царква (ХVII — ХVIII ст.), касцёл Спачыну найсвяцейшай
Дзевы Марыi (1843), будынак былой сінагогi (2-я палова ХIХ ст.), будынак
былой паштовай станцыi (1846), сядзiбны дом А.В.Суворава (XVIII ст.), парк
культуры i адпачынку iмя А.В.Суворава (1768).
Помнiкi гiсторыi i культуры: тры помнікі А.В.Сувораву, помнік перамогі ў
1812 г., пяць брацкiх магiл савецкiх воiнаў, тры магiлы ахвяр фашызму,
абелiск у гонар 40-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне, помнiк
партызанам.
Н. М.Пліско.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.