Мастацкі музей Берасця адкрывае новую платную паслугу –
вясельны абрад у традыцыйным беларускім стылі. Першая пара – Максім і Таццяна
Плашчанскія - прайшла праз такі абрад бескаштоўна.
Маладыя афіцыйна распісаліся і справілі вяселле за тыдзень да мерапрыемства,
таму гасцей з імі прыйшло няшмат. Але тыя, што прыйшлі, у канцы абраду зазначылі:
“Было цікава. А мы яшчэ ісці не хацелі!”. Засталася задаволенай і новая сям’я.
Па словах Таццяны, яны хоць і ведалі супрацоўнікаў музея раней, але не
высвятлялі, што яны ім рыхтуюць. Таму ўсе народныя конкурсы былі для іх вясёлым
сюрпрызам.
Абрад сапраўды быў вытрыманы ў беларускім духу – шмат ручнікоў, зерня, глінянага
посуду. Увайшлі таксама ў сцэнар старшых навуковых супрацоўнікаў Святланы
Гуляевай ды Галіны Брыкала драўляны куфар ды дзяжа, танцы полька з падыспанем, а
таксама традыцыйнае жартаўлівае адорванне. Напрыклад, “Дару маладому палена, каб
ён вось зараз пацалаваў маладую ў калена”.
Абрад у музеі добра падыдзе тым парам, што цікавяцца беларускай традыцыяй, ну і
тым таксама, каму проста важныя цікавыя і прыгожыя здымкі. Маладая ў вясельнай
сукенцы файна выглядае на фоне свах у народных льняных строях.
Автор: Іна ХОМІЧ
Источник: Брестский Курьер
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.