Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Галоўная плошча 

Ha працягу многіх стагоддзяў гістарычна склаўшымся цэнтрам г. Кобрына была плошча Свабоды, якая раней называлася Рыначнай ці Базарнай. Даставерных сведак аб часу ўзнікнення нашай галоўнай плошчы не захавалася. Можна меркаваць, што яна ўзнікла яшчэ ў глыбокай старажытнасці, калі ў непасрэднай блізкасці на поўнач ад яе на востраве з'явіліся замкавыя ўмацаванні, пад аховай якіх паступова стаў забудоўвацца рамесленны і гандлёвы пасад. На многавяковае існаванне плошчы ўказваюць таксама рэшткі старынных драўляных маставых, што сустракаюцца цяпер на вялікай глыбіні ў розных месцах.

3 даўніх часоў Рыначная плошча была цэнтрам палітычнага і дзелавога жыцця горада. Тут адбываліся публічныя экзекуцыі і пакаранні смерцю, склікалася агульнагарадское веча, на якім насельніцтва бурна абмяркоўвала найбольш актуальныя пытанні. Плошча служыла таксама месцам ярмарак, якія праходзілі тут кожны год 6 студзеня і 8 верасня пачынаючы з 1589 года да 1939 года. Сюды з'язджаліся сяляне, гандляры і памешчыкі не толькі з абшырнага Кобрынскага павету, але і з аддаленых мясцовасцей.

У першай палавіне 19 стагоддзя ў центры плошчы былі пабудаваны аднапавярховыя гандлёвыя рады. Яны згарэлі ў жніўні 1915 года, у час першай сусветнай вайны, У сярэдзіне 20-х гадоў кобрынскія купцы пабудавалі на гэтым месцы новыя гандлёвыя рады, частка якіх у змененым выглядзе захавалася і да гэтага часу. Будаўніцтва вялося на кааператыўных пачатках; кожны гандляр уносіў адпаведна з размерамі будучай лаўкі. Лаўкі ж гэтыя былі малыя — дзверы і вакно. Усяго іх налічвалася тут 150. Дарэчы, у Кобрыне да 1939 года было больш 500 самых разнастайных гандлёвых кропак.

Ніжнія паверхі ўсіх дамоў, якія размешчаны па перыметру плошчы. таксама былі заняты магазінамі, майстэрнямі, гасцінніцамі. Да 1939 года ў Кобрыне налічвалася 7—8 маленькіх гасцініц і заезджых двароў. На плошчы былі і цырульні і майстэрні па рамонту гадзіннікаў, тут знаходзіўся і адзіны на ўвесь горад кіёск па продажу газет. Па даўняй традыцыі да чэрвеня 1941 года ля гандлёвых радоў paзмяшчалася і біржа рамізнікаў, месца стаянкі іх пралётак.

Здымкі тых гадоў даюць нагляднае ўяўленне аб тым, якім быў знешні выгляд плошчы ў пачатку века. Над выстраенымі ў рад сялянскімі падводамі тарчаць аглоблі. Для забеспячэння вадой на вуглах плошчы былі два вялікія калодзежы пад гонтавымі дахамі. Hi аб якім азеляненні цэнтра горада ў дарэвалюцыйным Кобрыне ніхто і не думаў. У летні час тут панавала ўдушлівая спёка, слупы пылу. На працягу цэлай зімы з плошчы ніхто не прыбіраў залежаў конскага гною.

Бясконцыя войны і пажары на працягу стагоддзяў знішчалі пабудовы нашага драўлянага горада. Адзін з пажараў, які узнік у час бою 15 ліпеня 1812 года, знішчыў 550 дамоў з агульнай колькасці 630. Гэтым тлумачыцца адносная беднаснь Кобрына помнікамі архітэктуры.

Адзін з нямногіх старых дамоў на плошчы Свабоды, абазначаны на плане горада канца XVIII стагоддзя, заняты цяпер аптэкай № 17. Крыху ўступаюць яму па ўзросту два суседнія - будынак кінатэатра “Спадарожнік” і дзіцячай бальніцы. Аднак пасля вайны своеасаблівыя фасады гэтых дамоў былі моцна зменены надбудаванымі псеўдамадэрнымі фpaнтонамі.

Аб кобрынскім сярэдневякоўі напамінаюць тры дамы на рагу вуліны Савецкай. Вузкія трохваконныя фасады іх характэрны для центральнай часткі гарадоў, якія карысталіся так званым магдэбургскім правам, гарадскім самакіраваннем, якое было дадзена нашаму гораду ў 1589 годзе.

У мінулым наша плошча была сведкай многіх бурных падзей, якія патрасалі горад. Так, у 1706 годзе тут збіраліся гараджане, каб вырашыць пытанне аб уплаце цяжкай кантрыбуцыі, накладзенай войскам шведскага караля Карла XII. У самы разгар бою, у ліпені 1812 года, напалеонаўскія войскі размясцілі на гэтай плошчы сваю артылерыю і вялі прамой наводкай агонь па рускіх салдатах, якія акружалі французаў кальцом. Магчыма, у час гэтага бою аказалася ссечанай кулямі адна са сцен старажытнай Петрапаўлаўскай царквы, што стаяла з XV века на паўднёвай ускраіне плошчы, ператворанай затым у сквер імя Марозава.

Змянілася аблічча плошчы ў саракавых гадах мінулага стагоддзя. Па заходнім баку яе пралягла шаша, у межах горада названая вуліцамі Бабруйскай і Брэсцкай, цяпер — імя Леніна і Савецкая. У разгap рэвалюцыйных падзей 1905 года на плошчы праходзілі бурныя масавыя мітынгі і дэманстрацыі, бунтавалі салдаты, якіх адпраўлялі на Далёкі Усход. Тут 1 мая 1925 года упершыню ўзвіўся над натоўпам чырвоны сцяг і калона рэвалюцыйнай моладзі накіравалася да турмы, у якой таміліся таварышы, кінутыя за краты польскай дэфензывай пасля “прафілактычных” перадсвяточных арыштаў.

Цяжка паверыць цяпер, што гэты добраўпарадкаваны куток горада вырас за пасляваенныя гады на захламленым пустыры. Незвычайнае ажыўленне пануе ў нашы дні на старажытнай плошчы – сапраўдным сэрцы Кобрына.

А. Мартынаў

Навигация



Наши партнеры

Познай Кобрин