“На Зарэчнай вуліцы”
Аграэкасядзіба Алы і Сяргея Палікарпукоў “На Зарэчнай вуліцы», находзіцца ў в. Пескі-2; паспяхова дзейнічае ўжо не першы год. Гаспадары ўласнымі рукамі і намаганнямі стварылі камфортныя ўмовы для адпачынку гасцнй, дакладна прадумалі стратэгію свайго бізнэсу.
Наведвальнікам прадастаўляюцца асобныя апартаменты з усімі выгодамі. Побач для аматараў экзотыкі невялікая старажытная сялянская хата, дзе таксама можна жыць па некалькі чалавек. Тут жа ўладкавана экспазіцыя прылад працы і побыту беларусаў, якая выклікае жывы інтарэс, асабліва ў замежных гасцей. У кнізе водгукаў падзякі пакінулі канадцы, галандцы, расіяне, палякі і інш. Адметнай рысай гэтай аграэкасядзібы з'яўляецца старажытнабе- ларуская кухня, а стравы гатуе сваімі рукамі Ала Папікарпук. Смачныя бліны, квас, пелюхі, шанежкі, моцная крамбамбуля, віно, каўбаскі па- хатняму... Усяго і не пералічыць. У актыве сям'і - перамога ў конкурсе «Лепшая аграэкасядзіба 2008 года», які праводзіўся пад эгідай ААТ «Белаграпрамбанк» і ГА «Адпачынак у вёсцы», а таксама прызавыя месцы ў фэсце «Палескія прысмакі». Дарэчы, апошні конкурс праводзіўся ў в. Пескі-2 сёлета. Тут таксама адзначаюцца святы, ладзяцца прыватныя вечарыны, арганізоўваюцца экскурсіі па гістарычных мясцінах Кобрыншчыны і Брэсцкай вобласці.
У вёсцы Мазічы пад трысняговым дахам
Муж і жонка – прадпрымальнікі Уладзімір і Ева Глінскія – спачатку нават і не меркавалі, што ўсур’ёззаймуцца аграэкатурызмам. Набылі зямельны ўчастак у в. Мазічы, дзе не было нічога, акрамя старэнькага драўлянага хлеўчыка. Паступова ўзялі ў арэнду зямлю, крэдыт у “Белаграпрамбанку”, уклалі ўласныя сродкі і пачалі будаўніцтва цэлага аграэкатурыстычнага комплексу. Перавезлі з розных населеных пунктаў тры драўляныя дамы з добрага бруса, адзін будынак вызначылі пад рускую лазню. Уладзімір уласнымі рукамі зрабіў некалькі альтанак і дах на іх з трыснягу, які быў укладзены па спецыяльнай галандскай тэхналогіі. Гэта своеасаблівая «фішка» аграэкасядзібы ў в. Мазічы. Прыродны матэрыял можа надзейна абараняць дах ад снегу і дажджу да 50 гадоў запар! У недалёкай будучыні сям’я Глінскіх плануе ліцэнзаваць вытворчасць спецыяльнага будаўнічага матэрыялу з трыснягу.
У «Палескіх традыцыях»
Здзіўляе гасцей непаўторным каларытам беларускіх традыцый і кухні сям'я Главацкіх - уладальнікі фермерскай гаспадаркі «Алесін сад», якая арганізавала агратурыстычны бізнэс у в. Андронава. Аграэкасядзіба актыўна развіваецца. Гаспадыня Ніна Мікіцічна стварыла настальгічны вобраз сялянскай хаты, якую многія са старэйшага пакалення памятаюць з дзяцінства. Ільняны пах, арыгінальная мэбля ў стылі рэтра. Побач на вуліцы для гасцей уладкаваны драўляныя альтанкі для адпачынку, памяшканне для вечарын, дзіцячая гульнявая пляцоўка. Ніна Мікіцічна прапануе не толькі пакаштаваць смачную ежу, духмяны хлеб асабістага прыгатавання ў рускай печы, але і прымераць нацыянальнае адзенне, паспяваць на мясцовым дыялекце. Атмасфера, шчыра кажучы, што ні на ёсць хатняя, натуральная, амаль што родная. А колькі ж новых задумак!
“Вілія-агра”, вёска Гірск
Яшчэ адзін адрас агра экатурызму - фермерская гаспадарка «Вілія-агра» Васілія Новіка, які набыў стары хутар у. в Гірск. Літаральна з нуля пабудаваў новы драўляны дом, які змяшчае дзве банкетныя залы на 40 і 120 чалавек. Мяркуецца, што тут будуць праводзіцца карпаратыўныя вечарыны, святкаванні юбілеяў ці вяселлі. А ўсё самае свежае да стала Васілій Васільевіч будзе пастаўляць са сваёй гаспадаркі - экалагічна чыстыя малочныя прадукты, садавіну, агародніну. Васілій Новік жадае ўладкаваць і музей са шматлікімі экспанатамі даўніны. Гаспадар набыў старажытны млын у в. Балоты, я'кі пасля рэканструкцыі ўстановіць на тэрыторыі аграэкасядзібы.
На Кобрыншчыне аграэкатурызм пачынае сваё развіццё. І таму кожны, хто займаецца справай, імкнецца пераняць каштоўны вопыт у калег, замежных фермераў, каб госці пакідалі сядзібу задаволенымі, з выдатным настроем.
Раман Мельнік
Мельнік, Р. Багацце роднай зямлі – людзям! / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік.- 2009.- 17 вер.- С.10
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.