Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін

Шчыра і сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка. Брэстчына назапасіла цэлы шэраг унікальных гісторыка-культурных каштоўнасцей: помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, амаль 400 тысяч музейных каштоўнасцей і багатую духоўную спадчыну.

І наша галоўная задача сёння – зберагчы і з гонарам перадаць захаванае нашым нашчадкам.

У вобласці праводзіца мэтанакіраваная работа па аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сведчаннем таму з’яўляецца правядзенне рэстаўрацыйных работ на аб’ектах Брэсцкай крэпасці, Косаўскім і Ружанскім палацах, Скокаўскай сядзібе Нямцевічаў і сядзібе Н.Орды ў в. Варацэвічы, браме Бярозаўскага кляштара картузіянцаў і дома-музея А.В.Суворава, а таксама шэрагу іншых унікальных помніках архітэктуры і гісторыі. Толькі ў прошлым годзе былі праведзены работы на 76 гістарычных аб’ектах і воінскіх пахаваннях.

Гэтая справа патрабуе падтрымкі ўсяго грамадства, кожнага з нас. Усе мы аднолькава маем дачыненне да ўшанавання і захавання памяці аб продках.

Спадчына – гэта наш нацыянальны здабытак, а яе захаванне – наш абавязак і агульная справа! Давайце заўсёды памятаваць аб этым.

Галоўнае ўпраўленне
ідэалагічнай работы, культуры і
па справах моладзі аблвыканкама

Источник: brest-region.gov.by