Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Кіраўніцтва раёна прыняла актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу - 2015”

Нягледзячы на пакуль яшчэ сцюдзёнае красавіцкае надвор’е, з цудоўным настроем далучыліся да агульнарэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу - 2015” прадстаўнікі Кобрынскай раённай выканаўчай ўлады, дэпутацкага корпуса, Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, Кобрынскага доследнага лясгаса, а таксама Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”.

На плошчы 0,4 га на тэрыторыі Запрудскага лясніцтва ўдзельнікі акцыі высадзілі саджанцы ліпы, сасны і бярозы. Сёлета акцыя “Тыдзень лесу- 2015” прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Автор: П.М. Василюк, зам. начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи   

Источник: kobrin.by