Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Паважаныя кабрынчане! Прыміце самыя шчырыя и сардэчныя віншаванні са светлым днём Уваскрэсення Хрыстова!

Вялікдзень – вечны сімвал абнаўлення і міра, справядлівасці і чалавекалюбства.У гэты дзень разам са святочнымі кулічамі ў нашы сем’і прыходзіць радасць і вера. І ў той жа час свята яшчэ раз умацоўвае ў сэрцах людзей імкненне тварыць добрыя справы, дапамагае глыбей разумець духоўныя каштоўнасці беларускага народа: міласэрнасць, спагаду і любоў.

Хрысціянства адыграла значную ролю ў гісторыі Беларусі. З ім непарыўна звязана зараджэнне нашай дзяржаўнасці, развіццё адукацыі і культуры, фарміраванне нацыянальнага характару беларусаў.

Дарагія кабрынчане!

Жадаем, каб урачыстыя веснавыя дні сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй, прынеслі ў сем’і ўзаемаразуменне, дабрабыт, шчасце, моцнае здароўе і добры настрой.

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Источник: http://kobrin.by