Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Новая история военного комиссариата Кобринского района

Да ваеннага камісарыята Кобрынскага раёна далучылася адпаведная ўстанова Жабінкаўскага раёна. Аб’яднанне адбылося згодна з Дырэктывай Міністра абароны № 29 ад 31 снежня 2014 года. Але ж рэструктурызацыя – працэс не аднаго дня, таму на новую арганізацыйна-штатную структуру камісарыяты перайшлі толькі 31 жніўня 2015 года.

Падобныя змены кранулі не толькі Жабінку і Кобрын, але і іншыя раёны Брэсцкай вобласці. Тыя ваенныя камісарыяты, дзе наяўнасць мабілізацыйных і прызыўных рэсурсаў невялікая, далучылі да большых. Галоўным вынікам стала аптымізацыя колькасці як афіцэраў, так і цывільнага персаналу. Аднак у той жа час павялічылася нагрузка на “асноўны” ваенны камісарыят, бо ўсе дакументы воінскага ўліку цяпер знаходзяцца там.

Абасобленая група (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў засталася ў “родным” будынку, дзе сярод іншых напрамкаў дзейнасці захавалася ўлікова-прызыўная работа. Як растлумачыў ваенны камісар ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў, прызыўныя камісіі ствараюцца паасобку – у Кобрынскім і Жабінкаўскім райвыканкамах. Медыцынскі агляд прызыўнікі таксама праходзяць на месцах, а вось ваенныя білеты ўжо выдаюцца толькі ў Кобрыне. Усе астатнія функцыі па ўліку ваеннаабавязаных, ветэранаў вайны, “афганцаў”, “чарнобыльцаў”, ветэранаў Узброеных Сіл засталіся ў Жабінцы і Кобрыне, як і было дагэтуль.

Наталля НІЖНІК

НА ЗДЫМКУ: Ігар Круглоў (справа) і намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнага аддзела Андрэй Ануфрыюк. Фота аўтара.