
На мінулым тыдні на Кобрыншчыне адбыўся раённы аўтапрабег, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аўтапрабег адбыўся па маршруце “Кобрын – Чаравачыцы - Паляцічы – Глінянкі – Дзявяткі – Тэўлі – Стрыгава – Кобрын”. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, актыў Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, ветэранскія арганізацыі, моладзь. Таксама ўдзел у аўтапрабегу ўзялі і шаноўныя госці з Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці (Украіна).
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі да помнікаў і магіл воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Аўтапрабег праходзіў ва ўрачыстай атмасферы. Асабліва ён запомніўся маладому пакаленню. Подзвіг абаронцаў Айчыны будзе жыць вечна.







Автор: Ю.Л. Руссина, гл. специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи
Фото: Кобринский РК ОО "БРСМ"
Источник: kobrin.by
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.