Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Кобринский аквапарк снова распахнул свои двери для посетителей

У канцы верасня, пасля невялікага перапынку, у час якога былі праведзены прафілактычныя работы і зроблены касметычны рамонт, аквапарк зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў, пачынаючы тым самым сёмы сезон.
Напярэдадні інструктары прайшлі дадатковае навучанне па бяспецы, якой у новым сезоне надаецца самая пільная ўвага. Закупілі 35 дадатковых выратавальных камізэлек, якія дзецям да 7 гадоў выдаюцца абавязкова і бясплатна. Нават дарослыя, якія не ўмеюць плаваць, таксама могуць імі карыстацца.

- З гэтага года мы ўвялі такую паслугу, як навучанне плаванню дарослых, а для дзяцей думаем зрабіць новы паўтарагадзінны білет, па якім 45 хвілін інструктар будзе вучыць іх плаваць, а астатні час адвядзецца на карыстанне непасрэдна аквапаркам, – падзяліўся планамі менеджар аздараўленчага цэнтра з водагразелячэбніцай “Аквапарк” Віктар Вярбіцкі.

Тут імкнуцца прывіваць кабрынчанам і гасцям горада культуру спорту і здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай працуюць трэнажорная і спартыўныя залы, басейн, тры гады таму адкрылася пляцоўка па пляжным валейболе, на якой трэніравалася нават зборная Беларусі.

У адрозненне ад іншых аквапаркаў краіны ў Кобрыне існуе медыцынскае аддзяленне, што дазволіла пры дапамозе гасцініцы “Беларусь” і рэстарана “Прэстыж” зрабіць своеасаблівы санаторый у нашым горадзе. З гэтай мэтай дзейнічае аздараўленчая праграма “Дабрыня”. Ужо амаль два гады ў аквапарку пры наяўнасці накіравання ад доктара могуць атрымліваць бясплатнае лячэнне асобы, застрахаваныя па дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў у Белдзяржстраху. Актыўнае развіццё СПА-працэдур і паслуг цырульні паступова ператварае гэтае аддзяленне ў сапраўдную студыю прыгажосці.

У апошні час усё большую папулярнасць набывае забаўляльны накірунак. Гэтым летам у аквапарку ўпершыню былі адзначаны выпускныя з дзіцячых садкоў і пачатковай школы. Такім чынам падстаў, каб акунуцца ў радасць, становіцца ўсё больш.

Наталля НІЖНІК.

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"