У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло свята беларускай байкі і гумару “Беларускай байкі ўладары”. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця байкі, з біяграфіяй і творчым шляхам Кандрата Крапівы, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх аўтараў.
Гасцямі свята сталі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”, клуба “Сустрэча”, літаратары Кобрыншчыны - Наталля Кандрашук, Леанід Чайнікаў, Канстанцін Давідзюк і інш.
Кожны з прысутных змог прачытаць свае любімыя гумарыстычныя творы. Увазе гледачоў была прадстаўлена відэапрэзентацыя “Беларускай байкі ўладары, ці смяяцца дазваляецца!”. Завяршылася святочнае мерапрыемства музычнай кампазіцыяй “Сэрца Беларусі” у выкананні Асіпук Ірыны.
Автор: Н.В. Жук, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи
Источник информации: |
![]() |
Предыдущая новость: Информационная программа «Инфо-Кобрин» от 12.06.16
Следующая новость: Информационная программа «Инфо-Кобрин» от 19.06.16
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.