Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кобрыншчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў, Днём горада!

У гэты святочны дзень выказваем словы вялікай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і гераізм, працаўнікам тылу, якія паднялі з руін родную Кобрыншчыну. Мы схіляем галовы перад бессмяротным подзвігам абаронцаў, у нашых сэрцах назаўсёды застанецца памяць аб загінуўшых мірных жыхарах і спаленых вёсках.

Дзень горада – сімвал адзінства розных пакаленняў кабрынчан. Галоўная задача для нас сёння – захаваць мір і спакой на нашай зямлі, перадаць сваім дзецям і ўнукам любоў і павагу да старажытнага Кобрына. Дзякуй вам, кабрынчане, за добрасумленную працу, дапамогу, разуменне, за любоў да роднага горада. Няхай наш рэгіён заўсёды будзе квітнеючым і ўтульным, а жыццё напоўніцца душэўнай цеплынёй, радасцю і дабрабытам.

Жадаем усім шчасця, поспехаў і моцнага здароўя.

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Источник информации:
Кобринский райисполком