
Паважаныя жыхары Кобрыншчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Святам працы!
1 мая – сімвал узаемнай падтрымкі, салідарнасці, адзінства, справядлівасці і глыбокай павагі да чалавека працы. Першамай дарыць вясну, радасць, напаўняе жыццё яркімі фарбамі, светлымі пачуццямі, новымі планамі. Май, мір, праца – словы, якія аб’ядноўваюць мільёны людзей на ўсёй зямлі.
Дзякуючы працавітасці і таленту кабрынчан, прыгажэе наш рэгіён, забяспечваецца дастойны ўзровень жыцця, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць нашай роднай Беларусі.
Мы аддаем даніну вялікай павагі старэйшаму пакаленню за гераічную, самаадданую і плённую працу ў гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны час. Ваш працоўны подзвіг – яскравы прыклад для моладзі.
Дарагія землякі!
Жадаем Вам цудоўнага вясенняга настрою, моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і аптымізму.
Са святам!
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў
Кобрынскае гарадское аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.