
Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!
Герб і сцяг – галоўныя сімвалы адзінства нацыі, увасабленне велічы і хараства роднага краю. У іх ярка адлюстраваны галоўныя каштоўнасці і ідэалы беларусаў – любоў да Радзімы, імкненне да свабоды і справядлівасці, жаданне жыць ў міры і згодзе.
Сёння дзяржаўныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць беларускі народ у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы пачуццём годнасці за сваю суверэнную Айчыну.
Няхай гэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за лёс краіны.
Дарагія землякі!
У гэты святочны вясенні дзень жадаем Вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў.
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў
Кобрынскае гарадское аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў
Источник: kobrin.by
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.