Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!

Прыміце самыя шчырыя и сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі! 70 мірных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў святочных салютаў 1945-га года. Але тая вясна застанецца вечным сімвалам Подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.

9 мая – гістарычная памяць нашай краіны, якая жыве ў  кожнай беларускай сям’і. Перамога, заваяваная старэйшым пакаленнем, дала ўсім магчымасць жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам.

У гэты цудоўны майскі дзень мы аддаем даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны,   схіляем галовы перад Подзвігам абаронцаў роднай Беларусі.     Выказваем словы вялікай падзякі працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя Перамогі.

Мы ўдзячны ветэранам за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя саветы і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення.

Светлая памяць усім, хто не вярнуўся з вайны, і вечная слава воінам-пераможцам! Нізкі паклон Вам, героі Вялікай Перамогі! Ваш подзвіг непадуладны часу!

Ад усёй душы жадаем  моцнага здароўя, дабрабыту, святочнага настрою і мірнага неба над галавой!

Са  святам!

З Днём Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў