Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Читайте «Районку»!

З нядаўняга часу прыемны сюрпрыз чакае наведвальнікаў сеткі кавярняў “Дыскаверы” і кавярні “Ласунак”: тут па серадах і суботах, з самай раніцы, заказаўшы кубачак духмянай кавы, можна раскрыць свежы нумар нашай газеты “Кобрынскі веснік”.

Вось і гераіні фотаздымка, кансультант кампаніі “Мэры Кэй“ Вікторыя Машагіна (на фота справа) і работніца прадпрыемства “САЛЕА-Кобрын” Сняжана Строганава, сталі першымі, хто ў час дзелавога сняданка з прыемнасцю азнаёміўся з навінамі горада, з тым, чым жыве Кобрыншчына ў гэты летні час.

- Кобрын – невялікі гарадок, і хочацца заўсёды быць у курсе апошніх навін і падзей, – заўважыла Вікторыя. – І такая форма знаёмства з гэтымі навінамі, на мой погляд, і арыгінальная, і своечасовая. У якасці пажадання: хацелася б бачыць у газете болей анонсаў тых ці іншых падзей і акцый, каб ужо гарантавана потым трапіць туды.

- Тое, што і ў наш правінцыяльны горад прыходзяць прагрэсійныя еўрапейскія павевы, толькі радуе, – з усмешкай заўважае Сняжана. – Таму могу падзякаваць за свежы нумар газеты на нашым століку і пажадаць у кожны выпуск болей цікавых фактаў, артыкулаў, замалёвак.

Падрыхтаваў Ігар СІДАРУК.
Фота аўтара.

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"