Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна

Паважаныя кабрынчане!

Дарагія ветэраны і воіны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем усіх з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята стала сапраўды ўсенародным. У ім спалучыліся павага да гераічнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію, якая стала стражам мірнага жыцця беларусаў.

Дзень 23 лютага традыцыйна асацыіруецца з мужнасцю, стойкасцю і патрыятызмам цэлых пакаленняў, на долю якіх выпалі велізарныя выпрабаванні.

Ад імя ўсіх жыхароў Кобрыншчыны выказваем словы шчырай падзякі і глыбокай удзячнасці ўсім тым, хто самааддана абараняў нашу Радзіму ў самыя цяжкія для яе часы і ахоўвае мір і спакой сёння.

Паважаныя ветэраны!

Мы заўсёды будзем помніць аб подзвігах нашых воінаў-землякоў, якія выканалі воінскі абавязак, ахвяравалі сабой у імя агульнай будучыні і на справе пацвердзілі высокае званне – Абаронцы Айчыны.

Са святам усіх!

Ад душы жадаем моцнага здароўя, павагі родных і блізкіх, дабрабыту, бадзёрасці духа і поспехаў дзеля далейшага ўмацавання нашай Кобрыншчыны і ўсёй Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Источник информации:
Кобринский райисполком