Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Один товар – две цены?!

Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь у сувязі з дэнамінацыяй дадзены тлумачэнні аб парадку афармлення цэннікаў у перыяд паралельнага звароту грашовых сродкаў старога і новага ўзору суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, работ, паслуг. Разам з тым рыхтаваць спажыўцоў да дэнамінацыі парэкамендавана ўжо з 1 красавіка.

Аднымі з першых у нашым горадзе дадзеныя рэкамендацыі выкарысталі ў ААТ “Універмаг Кобрын”. Так, на некаторых таварах у магазіне па продажу нехарчовых і харчовых тавараў “Дома гандлю” цэннікі змяшчаюць дзве цаны: да дэнамінацыі і пасля яе. Як адзначыла вядучы эканаміст прадпрыемства Святлана Быстрова, тавары з новымі цэннікамі выстаўляюцца па меры іх паступлення ў магазін, пачынаючы з 30 сакавіка, што дапаможа пакупнікам адаптавацца да новых цэн яшчэ да пачатку дэнамінацыі. Уся неабходная інфармацыя, якая тлумачыць такое новаўвядзенне, размешчана на стэндах.

Людміла ДУБІНА.

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"