Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Мацы

Старадаўняя сядзіба роду Дзедзічаў. Размяшчалася побач з в. Мацы. Да 2-й сусветнай вайны ў склад сядзібна-паркавага ансамбля ўваходзілі сядзібны дом, пейзажны парк і шэраг гаспадарчых пабудоў. Сядзібны дом быў пабудаваны, верагодна, да 1-й сусветнай вайны з дрэва, меў мураваны склеп. У пасляваенны час разбураны, на яго месцы пабудаваны прыватны дом мясцовых жыхароў.

Парк занядбаны, яго рэшткі займаюць каля 2,5 га, у цэнтры — вялікая сажалка. Раней у парку існаваў каскад сажалак. Самая вялікая мела пасярэдзіне выспу, на якой размяшчалася альтанка для адпачынку. Да альтанкі вяла сцежка праз масток. У пасляваенны час пасля стварэння ў парку пляцоўкі для нарыхтоўкі торфу форма сажалак моцна змянілася. Рэшткі парку з сажалкамі патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Фотографии

Контактная информация


Навигация



Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин

изготовление сайтов подробнее;откачка выгребных ям в Люберцах