Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Клещи

Радавое гняздо Шадурскіх. Размяшчалася на ўсход ад в. Кляшчы. Маёнтак згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1563 г. На той час належаў да Кобрынскай эканоміі, меў 11 валок ворнай зямлi.

Пры Шадурскіх тут існаваў палацава-паркавы ансамбль. Палац быу пабудаваны. верагодна, у 2-й палове XVIII ст. з дрэва, аднапавярховы, з невысокім ганкам на 4 драўляных слупах. У савецкі перыяд у ім месцілася базавая школа, пасля высялення якой палац быў разбураны. Ад ансамбля засталіся невялікія рэшткі пейзажнага парку, студня, сажалка. Парк занядбаны. зарос. Кампазіцыя прасочвасцца слаба. Парк у плане квадратны. Раней існавала некалькі алей, абсаджаных вербамі, ляшчынай, ліпамі, дубамі.

Плошча парку складае каля 3 га. Сажалка мела выспу з альтанкай для адпачынку. У парку растуць клёны, ліпы, грабы, ясені, таполі, вербы і іншыя лісцевыя дрэвы. Каля в. Ласгаўкі маюцца фамільныя могілкі роду Шадурскіх, якія занядбаны і разрабаваны. Парк пачынае забудоўвацца дачнымі дамамі, што небяспечна для яго існавання. Рэшткі парку трабуюць узяцця на ўлік і над ахову дзяржавы.

Фотографии

Кляшчы. Фрагмент парку

Кляшчы. Высахлая сажалка

Контактная информация


Навигация



Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину