Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Изабелин

Паводле пісьмовых крыніц, в. Ізабелін упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. Сядзіба размяшчалася побач з в.Корчыцы. Апошнім гаспадаром маёнтка да 2-й сусветнай вайны быў род Вяркоўскіх. Верагодна, маёнтак атрымаў назву ад імя панскай дачкі Ізабелы, яка я атрымала яго ў спадчыну.

З элементаў сядзібна-паркавага ансамбля часткова захаваўся парк, сістэма равоў. Сядзібны дом быў мураваны, аднапавярховы, з высокім гладкім дахам. Дом разабраны яшчэ да 2-й сусветнай вайны разам з сыраварняй, броварам, пякарняй. Захаваліся рэшткі ліпавай і грабавай алей, рэшткі альтанкі. Сажалка і равы высахлі. Плошча парку з унут-ранымі пляцоўкамі дасягае 3 га.

Побач з колішмяй сядзібай месцяцца вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны. Рэшткі парку патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

Фотографии

Ізабелін. Фрагмент парку

Контактная информация


Навигация



Поиск по сайту

Наши партнеры

Познай Кобрин