Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Турнир по мини-футболу

16 студзеня на базе раённай фізкультурна-аздараўленчай установы “Атлант” прайшоў турнір па міні-футболе на прызы Кобрынскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў сярод выхаванцаў ДЮСШ ППА СВК “Раданежскі”. За пераможны кубак спаборнічалі каманды Павіццеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Гарадзецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Батчынскай сярэдняй школы і Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў – хлопчыкі 2000 года нараджэння і маладзейшыя.

Як адзначыў дырэктар вышэй адзначанай спартыўнай школы Аляксандр Кунац, планаваму турніру папярэднічалі напружаныя трэніроўкі. Баявы настрой футбалістаў адчуваўся яшчэ да выхаду на поле. У іх вачах чытаўся азарт, гатоўнасць змагацца за перамогу да апошняга. Вера падлеткаў у свае сілы ўзмацнялася і за кошт шматлікіх балельшчыкаў.

Першапачатковае ўражанне мяне не падвяло, і барацьба за перамогу была складанай і цікавай. Гледзячы, з якім імпэтам удзельнікі турніру імкнуліся стаць першымі, з карэспандэнта я міжвольна пераўвасобілася ў балельшчыка.

Не толькі паглядзець гульню, але і ацаніць узровень падрыхтоўкі выхаванцаў спартыўнай школы, якая носіць статус прафсаюзнай, прыйшлі арганізатары турніру – раённае прафсаюзнае кіраўніцтва: старшыня гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык і старшыня Кобрынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Васілій Лазарчук, які, дарэчы, сістэматычна ажыццяўляе агульны кантроль за работай школы. Ён адзначыў, што на рахунку выхаванцаў “падапечнай” ім установы нямала рознаўзроўневых узнагарод, у тым ліку і па міні-футболе. Студзеньскі турнір папоўніў яго новымі дасягненнямі. Так, напружаная гульня па міні-футболе закончылася для яе ўдзельнікаў наступнымі вынікамі: пераможны кубак, а значыць першае прызавое месца, атрымала каманда політэхнічнага каледжа, другую і трэцюю пазіцыі занялі адпаведна каманды з вёсак Павіцце і Батчы.

Людміла ДУБІНА.

НА ЗДЫМКУ: Міхаіл Трубчык (першы злева), Васілій Лазарчук (першы справа) і каманда пераможцаў Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа са сваім трэнерам Аляксандрам Сідзюком (у цэнтры); момант гульні.
Фота аўтара.

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"