Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Я родным краем ганаруся

У наш складаны час вельмі важна навучыць дзяцей любіць Радзіму, родны край, свой народ, мову, быць гаспадарамі на роднай зямлі. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўседы было і застаецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ўстаноў адукацыі нашай краіны.

Адным са сродкаў грамадзянска-патрыятычнага і маральнага выхавання навучэнцаў з’яўляецца школьнае краязнаўства. Вялікая роля у гэтым напрамку выхаваўчай работы адводзіцца музеям і краязнаўчым гурткам устаноў адукацыі. Падчас краязнаўчай работы ў дзяцей фарміруецца інтарэс да вывучэння гісторыі краіны, роднага горада, вескі. Любоў да Радзімы пачынаецца з канкрэтных ведаў пра вуліцу, раен, горад, веску, дзе мы жывем.

З мэтай актывізацыі пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў і падтрымкі сацыяльных ініцыятыў юных краязнаўцаў па вывучэнні гістарычнай і духоўнай спадчыны роднага краю калектывам НДзААЦ “Зубраня” ужо каторы год праводзіцца конкурс вучэбна-дзіцячых праектаў “Я родным краем ганаруся”. У конкурсе прымалі ўдзел актыўныя члены краязнаўчых гурткоў і саветаў музеяў устаноў адукацыі

( навучэнцы 8-10 класаў). На конкурс неабходна было прадставіць навукова-даследчы праект краязнаўчай накіраванасці па наступных намінацыях: “Прыродная спадчына”, “Невычэрпныя крыніцы гісторыі”, “Маўклівыя сведкі гісторыі”, “Знакамітыя землякі”, “Родныя даты”, “Тапаніміка родных мясцін”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, “Скарбы мовы нашай”,”Табе, Беларусь, нашы праца і талент”.

Установы адукацыі нашага раена, як і заўседы, прынялі актыўны ўдзел рэспубліканскім конкурсе “Я родным краем ганаруся”.Конкурс праходзіў у тры этапы, на заключны, трэці, была адабрана журы работа навучэнцаў краязнаўчага гуртка ДзУА “Кобрынскі раенны цэнтр дзіцячай творчасці”, які працуе на базе СШ № 3 г.Кобрына (кір.Карунас В.А.). Юныя краязнаўцы падрыхтавалі працу пад назвай “Сімволіка і рэгіянальныя асаблівасці беларускага фартушка”.

Заключны этап (фінал) адбыўся ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Усе фіналісты былі ўзнагароджаны ільготнымі пуцеўкамі ў рэспубліканскі лагер на аздараўленне падчас краязнаўчай змены. Ад нашага раена пашчасціла адпачываць на Нарачы Чыж Вользе, Трубчык Юлі і Купрыш Кацярыне, навучэнкам 10 класа з СШ № 3 г.Кобрына.

На фінал юным краязнаўцам неабходна было падрыхтаваць абарону ў творчай форме і мультымедыйную прэзентацыю праекта, а таксама прэзентацыю населенага пункта, у якім адбывалася даследаванне.

Хочацца адзначыць, што юныя краязнаўцы нашага раена дастойна справіліся з пастаўленай задачай, рэспубліканскае журы высока ацаніла работу навучэнцаў СШ № 3 і іх педагога-кіраўніка праекта – Карунас Валянціны Аляксандраўны. Яны былі ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені за перамогу ў намінацыі “Спакон вякоў нам засталася спадчына”.

Юныя краязнаўцы, удзельнікі конкурса навукова-даследчых праектаў “Я родным краем ганаруся”ужо вярнуліся дамоў. Можна не сумнявацца, што разам з успамінамі аб незабыўным адпачынку у “Зубронку” на Нарачы, аб новых знаемствах і цікавых сустрэчах, яны прывезлі з сабой часцінкі той любові да родных мясцін, якімі падзяліліся равеснікі з розных куточкаў Беларусі.

Ігнацюк В.А., загадчык турыстычна-краязнаўчым аддзелам Кобрынскага РЦДз

Источник: kobrin.edu.by