Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Выставки в РЦДТ

Адразу дзве выставы арганізавалі ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці ў сярэдзіне сакавіка. У гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі тут распачала работу экспазіцыя “Салют, Перамога!” Другая выстава – “Каб сонейка смяялася” – падрыхтавана ў межах раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Сузор’е маленькіх талентаў”.

Шматлікія малюнкі, вырабы з другаснай сыравіны, прыроднага матэрыялу, паперы і тканіны ўражваюць наведвальнікаў багаццем фантазіі аўтараў. “Мы планавалі арганізаваць выставы выяўленчага мастацтва, але ўстановы адукацыі горада і раёна праявілі ініцыятыву, прадставіўшы работы і іншага накірунку”, – расказвае загадчык аддзела выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Кобрынскага РЦДТ Аксана Страчук.

Работы, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю, уражваюць глыбінёй аўтарскіх пачуццяў. Падоўгу затрымлівае ўвагу кампазіцыя “Вайна і мір”. Гэта своеасаблівая 3D карцінка, якая дае магчымасць пранізаць час, трапіць з ваеннага ў мірнае жыццё. Адразу некалькі тэхнік спалучылі ў рабоце яе аўтары – кіраўнік гуртка “Майстар Дамавёнак” Кобрынскага РЦДТ Святлана Крачына і выхаванка гуртка Валерыя Кірыеўская. Прыцягвае ўвагу і ордэн Вялікай Айчыннай вайны, выкананы ў тэхніцы арыгамі.

Не менш цікавыя работы ў выставе “Каб сонейка смяялася”. Асабліва шырока тут прадстаўлены саламяныя вырабы дзівінскай майстрыхі Юліі Піваваравай. У выставачнай зале экспазіцыі размясціліся адна насупраць другой. Проціпастаўленне з’яў – міру і вайны – з большай сілай адлюстроўвае увесь жах кровапраліцця.

Зараз выставы працуюць у актыўным рэжыме. Як адзначыла Аксана Васільеўна, пакуль ёсць попыт, работа іх працягнецца.

Людміла ДУБІНА

Источник: vkobrine.by