Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Традыцыйнае ўручэнне пашпартоў

Традыцыйнае ўручэнне пашпартоў маладым кабрынчанам, арганізаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Кобрынскім РК ГА “БРСМ”, прайшло ў райвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Жук, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік, першы сакратар Кобрынскага РК ГА “БРСМ” Марына Палявода, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і навучальных устаноў раёна.

— Сёння ў гэтых хлопцаў і дзяўчат прыемны момант – яны атрымліваюць першы асноўны дакумент грамадзяніна нашай краіны, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Канстытуцыя – асноўны закон нашай краіны – пачынаецца са слоў “Мы, народ Рэспублікі Беларусь”. І гэтыя маладыя людзі, якія ўжо сёння выдатным чынам праяўляюць сябе ў самых розных сферах, з’яўляюцца неадрыўнай часткай нашага народа, якая рана ці позна зменіць нас, і будзе працягваць рабіць Кобрыншчыну і ўсю нашу краіну багатай, прыгожай і паспяховай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 22 вучні школ горада і раёна. Ва ўрачыстай атмасферы Валянцін Трубчык уручыў маладым кабрынчанам пашпарты, Канстытуцыю і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Са зваротам да маладых грамадзян выступіў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

— Дзень Канстытуцыі — гэта вялікае свята, — падкрэсліў Раман Васільевіч. – Канстытуцыя – сапраўдны сімвал нашай краіны, якая сёння дынамічна развіваецца, мае сучасныя тэхналогіі, выдатную адукацыю і шмат іншых даброт. Што ж датычыцца будучыні, то яна ў вялікай ступені залежыць менавіта ад нашай моладзі, ад тых, хто сёння атрымлівае свой галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І ў гэты светлы і радасны дзень мне хочацца шчыра пажадаць ім поспехаў, жыццёвага імпэту і новых выдатных дасягненняў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымку аўтара: пашпарты і падарункі маладым кабрынчанам уручае Валянцін Трубчык; фота на памяць.

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"