Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Віншаванне кіраўніцтва раёна са святам Нараджэння Хрыстова!

Праваслаўныя хрысціяне Кобрыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Раство звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці.

Гэта цудоўнае свята ўсяляе ў сэрцы людзей надзею, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй.

Няхай чароўнае святло Каляднай зоркі падарыць цудоўны настрой і прынясе мір і згоду ў кожную сям’ю.

Паважаныя землякі!

Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Са святам! З Раством!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Автор: П.М. Василюк, зам. начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи

Источник информации:
Кобринский райисполком